Спадчына
12 студзеня 2026 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алы Васільеўны Таболінай (1971), настаўніка, Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2024)
Ала Васільеўна Таболіна нарадзілася 12 студзеня 1971 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 1994 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія і хімія». Пачала педагагічную дзейнасць у 1994 г. у Варацэвіцкай сярэдняй школе, затым працавала ў сярэдняй школе № 2 г. Іванава.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Таболіна Ала Васільеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Настаўнікі, Работнікі адукацыі, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
2026 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Яфімавіча Маруды (1916–1944), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Фёдар Яфімавіч Маруда нарадзіўся ў 1916 г. у п. Аляксандраўcкі Арэнбургскай губерні (цяпер Шарлыцкага раёна Арэнбургскай вобласці) у сялянскай сям'і. Скончыў 7 класаў Шарлыцкай школы, працаваў у саўгасе, стаў камсамольцам. Па пуцёўцы камсамола ў 1934 г. паехаў на будоўлю ў г. Орск, вучыўся ў рамесным вучылішчы, адкуль быў прызваны ў 1937 г. у Чырвоную армію. У 1940 г. скончыў афіцэрскія курсы, атрымаў званне малодшага лейтэнанта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Маруда Фёдар Яфімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Партызаны Удзельнікі, Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
17 студзеня 2026 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Святаслава Рыгоравіча Кажадуба (1936–2025), настаўніка, журналіста, пісьменніка
Святаслаў Рыгоравіч Кажадуб нарадзіўся 17 студзеня 1936 г. у г. Нароўля Палескай (цяпер Гомельскай) вобласці. У сям’і было чацвёра дзяцей. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў сям’і засталося трое хлопчыкаў: Уладзік і блізняты Святаслаў і Міколка, бо старэйшая сястра Галя з сяброўкай паехалі ў Ленінград на працу і лёс яе быў невядомы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кажадуб Святаслаў Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Івацэвічы, Сташаны, Жабінка
- Прадметы Настаўнікі, Журналісты, Пісьменнікі
- Установы
18 сакавіка 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Пятровіча Расафонава (1951), трэнера-выкладчыка па лёгкай атлетыцы вышэйшай катэгорыі ДУCУ «Драгічынская ДЮСШ»
Валерый Пятровіч Расафонаў нарадзіўся 18 сакавіка 1951 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Бацькі паходзілі з в. Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Бацька — Пётр Якаўлевіч Расафонаў — ваяваў на 2-м Беларускім фронце ў складзе 434-га стралковага палка 169-й стралковай Рагачоўскай Чырванасцяжнай дывізіі, узнагароджаны медалямі «За отвагу», «За взятие Кёнигсберга», «За взятие Берлина», «За победу над Германией».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Расафонаў Валерый Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Драгічын
- Прадметы Трэнеры
- Установы Драгічынская ДЮСШ
8 лістапада 2026 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Людмілы Міхайлаўны Арынінай (1926–2026), заслужанай артысткі РСФСР (1976)
Людміла Міхайлаўна Арыніна нарадзілася 8 лістапада 1926 г. у сяле Сінодскае Саратаўскай губерні (цяпер Васкрасенскага раёна Саратаўскай вобласці). Бацька — Міхаіл Аляксандравіч Арынін (1897–1967) — быў мастаком, заслужаным дзеячам мастацтваў Узбецкай ССР (1951), маці — настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1935 г. сям’я пераехала ў Ташкент.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Арыніна Людміла Міхайлаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Актрысы, Заслужаныя артысты
- Установы Брэсцкі абласны драматычны тэатр