Спадчына
15 кастрычніка 2026 г. — 60 гадоў з дня заснавання прадпрыемства «Перасовачная механізаваная калона №8» (Маларыта; 1966)
Для маладога пакалення сёння цяжка ўявіць, як выглядаў Маларыцкі раён паўстагоддзя таму. Больш за 60% зямель раёна былі пераўвільготненыя, сенажаці адрозніваліся нізкай прадуктыўнасцю, аб сеяных травах не мелі паняцця. Людзі ведалі: тут схаваныя запасы торфу, і калі асушыць балоты, яны прынясуць урадлівасць. Сёння замест непраходных балот, качкаватых паш і цераспалосіц раскінуліся дагледжаныя палі. Зніклі гнілыя багны і закінутыя пусткі — гэта стала магчымым дзякуючы маштабнай меліярацыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Прадпрыемствы, Будаўнічыя арганізацыі, Перасовачныя механізаваныя калоны, Маліяратары
- Установы Маларыцкая ПМК 8
2026 г. — 80 гадоў з часу адкрыцця чыгуначнай школы ў г. Кобрыне (1946; цяпер — ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Кобрына»)
Павел Лаўрэнцьевіч Калыска нарадзіўся 11 ліпеня 1896 г. у в. Клешчы Дружылавіцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у складзе Сочыўкаўскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Школы
- Установы Кобрынская СШ № 3
11 ліпеня 2026 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Паўла Лаўрэнцьевіча Калыска (1896–1972), Героя Сацыялістычнай Працы (1948)
Павел Лаўрэнцьевіч Калыска нарадзіўся 11 ліпеня 1896 г. у в. Клешчы Дружылавіцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у складзе Сочыўкаўскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Калыска Павел Лаўрэнцьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Клешчы
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы
2026 г. — 530 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Глінна (Іванаўскі р-н; 1496)
Вёска Глінна Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1496 г. у Пінскім княстве Берасцейскага ваяводства. Адапелятыўная назва утворана ад наймення горнай пароды гліна, характарызуе глебава-грунтовыя адметнасці наваколля вёскі. У 1517 г. Глінна ўваходзіла ў маёнтак Чарневіча (уласнасць Нелюбовічаў). Упамінаецца ў апісанні мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Польскай у 1546 г. як Гліннае Дружылавіцкага двара Пінскага княства.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Глінна
- Прадметы Вёскі
- Установы
8 ліпеня 2026 г. — 35 гадоў з часу ўтварэння ААТ «Рыбгас Днепрабугскі» ў в. Навасёлкі Драгічынскага раёна (1991)
Пэўныя набыткі былі атрыманы ў Драгічынскім раёне ў 12-й пяцігодцы (1986–1990). У 1986 г. раён выходзіў пераможцам у рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве за лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці ў выкананні заданняў Харчовай праграмы СССР. За дасягненне найвышэйшых вынікаў ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, за паспяховае правядзенне зімоўкі жывёлы, павелічэнне вытворчасці і закупак прадуктаў жывёлагадоўлі ў зімовы перыяд 1987–1988 гг. раён быў узнагароджаны Ганаровай граматай ЦК КПСС, Савета Miністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Навасёлкі
- Прадметы Прадпрыемствы, Рыбгасы
- Установы «Рыбгас Днепрабугскі» ААТ