Спадчына
19 жніўня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Канстанцінавіча Гардзея (1946–2025), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа
Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 г. у в. Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», з 1965 па 1982 гг. — у ляхавіцкай і ганцавіцкай раённых газетах. Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1984).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гардзей Віктар Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ганцавіцкі раён, Ганцавічы, Малыя Круговічы
- Прадметы Журналісты, Пісьменнікі, Паэты
- Установы
17 жніўня 2026 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Адамавіча Галяка (1936–2025), мастака
Іосіф Адамавіч Галяк нарадзіўся 17 жніўня 1936 г. у в. Загалле Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У пяцігадовым узросце з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй трапіў у Сібір — г. Кемерава. Перажыў цяжкае ваеннае дзяцінства і страту бацькоў, што зрабіла адбітак на ўсё жыццё.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Галяк Іосіф Адамавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Мастакі
- Установы
2026 г. — 80 гадоў з часу адкрыцця Цэнтральнай рэспубліканскай школы для дзяцей з парушэннямі слыху і мовы (1946), якая з цягам часу стала Дзяржаўнай установай адукацыі «Кобрынская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат»
Вытокі ДУА «Кобрынская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат» пачынаюцца з вул. Савецкай, адной са старэйшых у г. Кобрыне. Тут у 1870 г. быў пабудаваны тыповы будынак салдацкіх казарм. У пачатку ХХ ст. у ім размясцілі школу. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі прыстасавалі пад стайню.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Школы, Установы адукацыі
- Установы Кобрынская спецшкола для дзяцей з парушэннямі слыху
14 студзеня 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Пракопавіча Яцуры (1951), Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна (2025)
Пётр Пракопавіч Яцура нарадзіўся 14 студзеня 1951 г. у в. Хаціслаў Маларыцкага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы ў 1968 г. пачаў працоўную дзейнасць паляводам мясцовага калгаса «Запаветы Леніна». У 1976 г. завочна закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». У час вучобы адслужыў два гады ў Савецкай арміі
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Яцура Пётр Пракопавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Хаціслаў, Олтуш
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне, Калгасы, Старшыні
- Установы «Савушкіна» СУП
2026 г. — 145 гадоў з часу пабудовы праваслаўнага храма ў імя Архангела Міхаіла ў в. Навасёлкі (Кобрынскі р-н; 1881), помніка драўлянага дойлідства
У в. Навасёлкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Навасёлкаўскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) царква ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага існавала з канца ХVII ст. На 1837 г. царква насіла імя святога Міхаіла і належала да Палескага ўніяцкага дэканата. У гэты час парафія мела 1021 верніка. Апошнім грэка-каталіцкім святаром быў Мікалай Зілінскі, які даў пісьмовую згоду на далучэнне да праваслаўя
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Навасёлкаўская Міхайлаўская царква
- Рэгіён Кобрынскі раён, Навасёлкі
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы