Аўторак, 25 Жнівень 2026 15:25

19 жніўня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Канстанцінавіча Гардзея (1946–2025), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа

Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 г. у в. Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», з 1965 па 1982 гг. — у ляхавіцкай і ганцавіцкай раённых газетах. Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1984).

З пераездам у г. Мінск (1983) Віктар Гардзей працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (2010–2015). Завяршыў свой працоўны шлях у 2016 г. — у газеце «Літаратура і мастацтва».

Упершыню надрукаваўся у 1963 г. у газеце «Піянер Беларусі» з апавяданнем «Памылка». Яго першым настаўнікам і дарадцам стаў Васіль Фёдаравіч Праскураў — вядомы журналіст і пісьменнік (1926–1987), які ў той час быў рэдактарам ганцавіцкай газеты «Савецкае Палессе». Менавіта тады, калі ён працаваў у газеце, быў творчы ўзлёт пісьменніка. У гэты перыяд пабачылі свет першыя кнігі паэзіі «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Засевак Радзімы» (1983).

Пяру Віктара Гардзея належаць не толькі паэтычныя зборнікі «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994), «Зялёныя дажджы» (1997), «Межань» (1999), «Трыадзінства» (2010), a таксама кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1992), «Ці то грэбля, ці то гаць», «З мінулага не вяртаюцца…» (2013), трылогія «Аселіца ў басейне Чорнага мора» (2000), раман «Бедна басота» (2003).

В. К. Гардзей не забываў і пра маленькіх чытачоў, з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніжак для дзяцей: «Чырвоны грабенчык» (1976), «На арэхавай палянцы» (1982), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата — трактарыст» (1989), «Зай, які лічыў варон» (1991), «Зайкава балалайка» (1998), «Малая дзіцячая Чырвоная кніга» (2008), «Мудры воран» (2013), «Сарочына цырульня» (2013), «Лясная трывога» (2015). Творы для дзяцей напісаны з уласцівым паэту гумарам, зачароўваюць і маюць вялікі пазнавальны і выхаваўчы змест.

І паэзія, і проза Віктара Гардзея прасякнута лірызмам, аптымізмам, гумарам. Галоўнае месца ў яго творчасці займаюць маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы сучаснай вёскі, людзі і прырода роднага краю. Прататыпамі герояў сталі жыхары яго роднай вёскі, землякі.

Віктар Гардзей — адзін з самых яскравых прадстаўнікоў Ганцаўшчыны. Ён ніколі не парываў сувязі з роднай зямлёй, сустракаўся з чытачамі і школьнікамі на мерапрыемствах, якія ладзілі супрацоўнікі бібліятэк.

Значную частку творчага партфеля Віктара Гадзея займаюць літаратуразнаўчыя артыкулы. Пісаў пра Б. Стральцова, В. Стрыжака, А. Каско, М. Рудкоўскага, М. Дубянецкага і іншых беларускіх паэтаў. Аўтар тэксту кнігі «Ганцаўшчына — край легенд і паданняў народных» (2011), укладальнік зборніка «Паміж Бобрыкам і Ланню: Ганцаўшчына літаратурная» (2007; з К. Мохарам).

Яшчэ творца адзначыўся як перакладчык. Яго перастварэнню на беларускую мову належаць: раманы Г. Флабэра «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла», аповесць-казка Э. Гофмана «Шчаўкунчык і мышыны кароль», кнігу казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж» і інш. Пераклаў паэмы Артура Бартэльса. Паэма «Дзяніскавічы» ўбачыла свет у выглядзе асобнай кнігі (2018), яшчэ некалькі твораў чакаюць асобнага выдання.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1979 г. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1993) за кнігу «Уратуй ад нячыстага», дыпламант рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон» (2008) у намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства».

У чэрвені 2017 г. на месцы былой бацькоўскай хаты ў в. Малыя Круговічы да 50-годдзя пісьменніка ўстаноўлены памятны знак, была названа вуліца імем Віктара Гардзея. Імя пісьменніка ўвекавечана на Алеі пісьменства ў Ганцавічах, што была адкрыта ў 2011 г.

Зямны шлях таленавітага земляка абарваўся 23 студзеня 2025 г. Засталіся нерэалізаванымі задумкі і планы, але ўсё ж ён пакінуў для нашчадкаў сваю вялікую літаратурную спадчыну.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава.

Кулан Алена Юр’еўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі


Творы В. К. Гардзея

  1. Птушка года Беларусі, 2000–2020 : вершы і замалёўкі пра ганаровых птушак Беларусі / Віктар Гардзей ; [фота С. Зуёнка і інш. ; мастакі: Р. Долбік і інш.]. – Мінск : Народная асвета, 2020. – 95 с. : іл.
  2. Лясная трывога : казка : [для дашк. і мал. шк. узросту] / Віктар Гардзей ; [мастак Ю. Пякіна]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 16 с. : іл.
  3. Сарочына цырульня : вершы / Віктар Гардзей ; [іл. А. Пазняка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 53, [2] с. : іл.
  4. З мінулага не вяртаюцца… : аповесці, апавяданні / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 511 с.
  5. Мудры воран : Легенды. Паданні. Прымхі. Павер’і. Казкі : [для дзяцей мал. і сярэд. шк. узроста] / Віктар Гардзей ; [мастак В. Дударэнка]. – Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2013. – 144 с. : іл.
  6. Трыадзінства : кніга паэзіі / Віктар Гардзей ; [прадм. А. Марціновіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 319 с.
  7. Малая дзіцячая Чырвоная кніга. Ахоўная флора / Віктар Гардзей ; [мастак В. У. Давыдоўскі]. – Мінск : Беларусь, 2010. – 150 с., [2] л. іл.
  8. Бедна басота : раман / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 189 с.
  9. Аселіца ў басейне чорнага мора : аповесці / Віктар Гардзей. – Мінск : Беларусь, 2000. – 462 с. – (Школьная бібліятэка).
  10. Межань : кніга лірыкі / Віктар Гардзей. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1999. – 144 с.
  11. Зайкава балалайка : вершы і казкі : [для дзяцей дашк. і мал. шк. узроста] / Віктар Гардзей. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 111 с. : іл.
  12. Зялёныя дажджы : вершы / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 350 с.
  13. Дзікая пчала : вершы / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 189 с.
  14. Уратуй ад нячыстага : аповесці, апавяданні / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 367 с.
  15. Зай, які лічыў варон : вершы, небыліцы, пацешкі : [для дашк. узросту] / Віктар Гардзей ; [мастак В. І. Валынец]. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 45 с., [2] л. іл.
  16. Узрэшненне : лірыка / Віктар Гардзей ; [рэд. Х. Д. Жычка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 142 с. : іл.
  17. Коцікі на вярбе : вершы і казкі : [для дашк. узросту ] / Віктар Гардзей ; [мастак Л. І. Зяневіч]. – Мінск : Юнацтва, 1988. – 63 с., [1] л. іл.
  18. Карані вечнага дрэва : аповесць, апавяданні / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 254 с. : іл.
  19. Незабудкі азёр : лірыка / Віктар Гардзей ; [мастак В. С. Сідарава]. – Мінск : Юнацтва, 1985. – 126 с. : іл.
  20. Дом з блакітнымі аканіцамі : аповесць і апавяданні / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 256 с.
  21. Засевак Радзімы : вершы / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 94 с.
  22. Верасное палясоўе : вершы / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 56 с.
  23. Продкі ; Ген ; Жаўрук ; Посах мудраца : [вершы] / Віктар Гардзей // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2022. 19 сакавіка (№ 11). С. 13.
  24. Юбілейная ОДА «Вожыку» / Віктар Гардзей // Вожык. 2021. № 7. С. 17.
  25. На перасячэнні зорных пуцявін : [вершы] / Віктар Гардзей // Полымя. 2021. № 3. С. 3–7.
  26. Ляляк звычайны – птушка 2021 года / Віктар Гардзей // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2021. 9 студзеня (№ 1). С. 14.
  27. Там, дзе трубяць алені... / Віктар Гардзей // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2021. 17 красавіка (№ 15). С. 13.
  28. Калядная рапсодыя : эсэ / Віктар Гардзей // Літаратура і мастацтва. 2020. 24 снежня (№ 49). С. 8.
  29. «Вечар дзіўны ў памяці збярог...» : [цыкл вершаў] / Віктар Гардзей // Літаратура і мастацтва. 2020. 7 жніўня (№ 29). С. 8.
  30. Светлы панадворак : [вершы] / Віктар Гардзей // Полымя. 2020. № 7. С. 3–7.
  31. «Казачны вечар з царэўнаю спячай...» : [вершы] / Віктар Гардзей // Літаратура і мастацтва. 2020. 31 студзеня (№ 4). С. 8.

Аб жыцці і творчасці В. К. Гардзея

  1. Гардзей Віктар Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 59.
  2. Гардзей Віктар Канстанцінавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2011. Т. 2. С. 530.
  3. Гордей Виктор Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 128.
  4. Віктар Гардзей // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск. 1994. С. 123.
  5. Гардзей Віктар / Г. М. Праневіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск. 1993. Т. 2. С. 120–123.
  6. Віктар Гардзей // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. Мінск, 1993. Т. 3. С. 419–423.
  7. Віктар Гардзей // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 156–159.
  8. Віктар Гардзей (Віктар Канстанцінавіч) // Культура малых гарадоў Брэсцкай вобласці. Ганцавічы / склад. С. Несцярэнка, І. Абакумава. Брэст, 2012. С. 14.
  9. Віктар Гардзей // Ганцаўшчына – край легенд і талентаў народных / аўт. тэксту В. К. Гардзей. Мінск, 2011. С. 166.
  10. Віктар Гардзей : З глыбінь народных // Памяць. Ганцавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 425.
  11. Гардзей Віктар // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 409–410.
  12. Мохар, Л. На добрую згадку… : [да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка В. Гардзея] / Любоў Мохар // Ганцавіцкі тыдзень. 2026. 12 жніўня (№ 32). С. 6.
  13. Трафімчык, А. «Даніна часу» ў паэзіі Віктара Гардзея як нестандартны для свайго сацыяльнага кантэксту феномен / Анатоль Трафімчык // Полымя. 2026. № 2. С. 73–82.
  14. Трафімчык, А. Памяці творцы / Анатоль Трафімчык // Маладосць. 2025. № 8. С. 83–86.
  15. Малахоўскі, Р. Паміж сяўбою і жнівом : [верш у вянок памяці В. Гардзея] / Рагнед Малахоўскі // Літаратура і мастацтва. 2025. 31 студзеня (№ 4). С. 10.
  16. Мохар, К. Слова пра сябра : [некралог В. К. Гардзею] / Кастусь Мохар // Ганцавіцкі тыдзень. 2025. 29 студзеня (№ 5). С. 6.
  17. Барадзіна, В. Гардзееўская шчырасць, ці Родам з Палесся / Вольга Барадзіна // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2022. 19 сакавіка (№ 11). 13.
  18. Кісель, І. Вярнуцца ў дзяцінства / Ірына Кісель // Роднае слова. 2021. № 8. С. 82–83.
  19. Марціновіч, А. Засевак жывых астравоў / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. 2021. 13 жніўня (№ 32). С. 10.
  20. Трафімчык, А. Віктар Гадзей – паэт арнітолаг / Анатоль Трафімчык // Роднае слова. 2021. № 8. С. 23–25.
  21. 19 жніўня – 75 гадоў з дня нараджэння (1946) В. К. Гардзея, пісьменніка, перакладчыка / складальнікі: В. Я. Асаёнак, Г. В. Брага, К. С. Быстрова ; рэдактар К. Д. Варанько // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. 2021. № 6. С. 2–4 (Даты беларускага календара).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 4 разоў Апошняя змена Аўторак, 25 Жнівень 2026 16:54