Пятніца, 10 Студзень 2025 11:41

4 мая 2024 г. — 45 гадоў з часу адкрыцця народнага гісторыка-краязнаўчага музея ДУА «Махроўская сярэдняя школа» (Іванаўскі р-н; 1979)

Стварэнне гісторыка-краязнаўчага музея Махроўскай сярэдняй школы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці пачыналася ў 1972 г. Настаўніца гісторыі Ірына Палікарпаўна Галяк зацікавілася партызанскім рухам у наваколлях вёскі. У гады Вялікай Айчыннай вайны на поўдні ад Дняпроўска-Бугскага канала была створана партызанская зона. У памежнай вёсцы Калена дзейнічаў беларуска-ўкраінскі сельскі Савет, які кіраваў жыццём насельнікаў больш дзясятка суседніх вёсак. Маладая настаўніца загарэлася жаданнем аднавіць гісторыю партызанскага атрада імя С. Г. Лазо. Апантаная высокай ідэяй, яна здолела аб’яднаць вакол сябе самых актыўных, здольных і цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак. Пачалася шырокая пошукавая работа.

Устанаўліваліся адрасы былых байцоў атрада, завязалася перапіска з рознымі архівамі Беларусі, Расіі, іншых рэспублік СССР. Актывізавалася справа пасля таго, як у школу пачалі паступаць адказы на запыты юных следапытаў. Ветэраны паведамлялі адрасы былых сяброў па змаганні з ворагам, дасылалі дакументы, успаміны пра баявыя дзеянні ў нашых мясцінах. Тады высветлілася, што пісаць гісторыю аднаго асобнага атрада не магчыма без раскрыцця абстаноўкі, якая існавала ў гады акупацыі ва ўсёй партызанскай зоне.

 

Побач з «лазоўцамі» базіраваліся яшчэ некалькі атрадаў, якія падтрымлівалі пастаянную сувязь, каардынавалі баявыя дзеянні, праводзілі сумесныя баявыя аперацыі. У 1943 г. гэтыя асобныя падраздзяленні былі аб’яднаны ў брыгады імя В. М. Молатава і Пінскую. Вялікую дапамогу ў пошукавай рабоце аказвалі ветэраны партызанскай вайны Іванаўскага, Пінскага, Драгічынскага раёнаў Беларусі, Любяшоўскага, Камень-Кашырскага і Зарэчнянскага раёнаў Украіны.

 

З часам накапілася столькі дакументаў і артэфактаў, што было прынята рашэнне стварыць школьны музей баявой і працоўнай славы. 4 мая 1979 г. ён урачыста адчыніў дзверы для наведвальнікаў. За 40 гадоў працы музея яго наведвалі не толькі школьнікі Іванаўшчыны, прыязджалі і прыязджаюць цяпер экскурсіі з розных куткоў Беларусі. Музей стаў унікальнай крыніцай далучэння да гісторыі роднага краю, выхавання патрыятычных пачуццяў.

 

Пасля распаду СССР нялёгкія часы наступілі і ў лёсе гэтай скарбніцы мясцовай гісторыі. Але, да гонару стваральнікаў-настаўнікаў, патрыётаў свайго краю, падтрыманых дырэкцыяй школы і раённым аддзелам адукацыі, захаваліся асноўныя фонды музея, самыя каштоўныя дакументы і экспанаты. Агульнымі намаганнямі ўдалося не толькі аднавіць экспазіцыю, аформіць усё на новым, больш дасканалым і даступным для ўспрыняцця свядомасцю цяперашняга пакалення маладых людзей узроўні, але і пашырыць яе. Адноўленая экспазіцыя музея адкрыта 27 студзеня 2005 г.

 

Экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея: «Сляды першабытнага чалавека», «Гісторыя вёскі Махро», «Гісторыя Махроўскай Петра-Паўлоўскай царквы», «Этнаграфія», «На мяжы стагоддзяў», «Подзвіг групы Самуйліка», «Гісторыя Молатаўскай брыгады», «Гісторыя Пінскай брыгады», «Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны», «Гісторыя калгаса», «Гісторыя школы», «Грамадскае жыццё», «Воіны-інтэрнацыяналісты», «Махроўскія мастакі».

 

21 снежня 2007 г. адкрыты новы раздзел экспазіцыі — «Майстры мастацтваў», які ўключае матэрыялы пра жыццё і творчасць мастака, паэта і настаўніка Анатоля Паўлавіча Рубановіча (1908–1970), а таксама яго вучняў і паслядоўнікаў.

 

6 чэрвеня 2021 г. ва ўрочышчы Карасіна непадалёк ад Махро адкрыты новы турыстычны аб’ект ваеннай гісторыі — адноўленая стаянка партызанскага лагера, дзе ў 1943–1944 гг. базіраваўся штаб Пінскай партызанскай брыгады. З’явіўся гэты музейны аб’ект па ініцыятыве настаўніка Міхаіла Іванавіча Кунахаўца і вучняў Махроўскай СШ, якую падтрымалі Махроўскі сельвыканкам і райвыканкам.

 

28 мая 2008 г. музею прысвоена званне «народны», у 2013 г. званне пацверджана. На 2019 г. музей налічвае 926 экспанатаў асноўнага фонду і 2127 экспанатаў дапаможнага фонду. Кіраўніком музея 25 гадоў была настаўніца гісторыі Валянціна Аляксандраўна Раманюк, цяпер — Наталля Мікалаеўна Мурына. Галоўная мэта дзейнасці музея — стварэнне асяроддзя для выхавання, якая фарміруе каштоўнасныя адносіны навучэнцаў да гістарычнага мінулага роднага краю, сваіх продкаў, культурнай спадчыны.

 

Савет музея неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам многіх конкурсаў: І месца — раённага конкурсу «Іванаўшчына ў фотаздымках. Стагоддзе ХХ» (2012), абласнога конкурсу метадычных матэрыялаў у дапамогу краязнаўцам (2012), рэспубліканскага конкурсу метадычных матэрыялаў (2012); ІІІ месца — VІ Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гадоў у гістарычнай памяці» (2012), абласнога конкурсу «Дакументальны сведак вайны» ў намінацыі «Устанаўленне імёнаў загінуўшых абаронцаў Айчыны» (2013), рэспубліканскага конкурсу «Я родным краем ганаруся» ў намінацыі «Невычэрпная крыніца гісторыі» (2014); ІІ месца — рэспубліканскага конкурсу «1939 год у памяці жыхароў Беларусі» (2014); дыплом І ступені абласнога конкурсу «Старажытная мясціна — маё натхненне» (2015); дыплом ІІІ ступені рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Святыні Беларусі: пакуты і перамогі» (2016); дыплом Міністэрства культуры і падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на III Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» (2016).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.

Пай Вольга Васільеўна,

бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Культура // Ивановский район / [автор текста Галина Шафран ; фото Валерия Михальчука, Андрея Рыбачука]. Брест, 2024.  С. 82—85 : фот.
  2. Социально-культурная жизнь // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц, А. А. Горбацкий, Т. М. Тохиян и др.]. Брест, 2017. С. 591–611.
  3. Алексей Кузьмич. Творец возвышенных Мадонн : эссе, воспоминания, публикации, откровения / [сост. А. А. Кузьмич]. – Минск : Мастацкая літаратура, 2015. – 238 с., [40] л. цв. ил.
  4. Рожковец, С. А. Мохро глазами очевидца : летопись Мохровского сельсовета Ивановского района Брестской области / Сергей Рожковец. Брест : Полиграфика, 2011. С. 207.
  5. Крывецкая, Н. Музею ў Махро – 45 гадоў / Наталля Крывецкая // Заря. 2024. 21 декабря. С. 9.
  6. Михновец, А. Историко-краеведческий музей отметил юбилей / Алина Михновец // Янаўскі край. Іванава, 2024. 6 снежня. С. 1, 12.
  7. Михальчук, В. В. Музейный туристический продукт Ивановщины / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2024. 27 верасня (№ 39). С. 28.
  8. Кухарчук, К. Поделились опытом с ганцевчанами / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2024. 9 лютага (№ 6). С. 4.
  9. Подвительская, И. Экспозиция «Между миром и войной» – лучшая в районе / Ирина Подвительская // Янаўскі край. Іванава, 2023. 23 чэрвеня (№ 25). С. 4.
  10. Козлович, В. Воронки на сердце / Валентина Козлович // Рэспубліка. 2023. 6 чэрвеня. С. 15.
  11. Видибор, С. Новая экспозиция открылась в Мохровской школе / Светлана Видибор // Янаўскі край. Іванава, 2023. 5 мая (№ 18). С. 3.
  12. Воронина, Е. Сохраняем культурный код Ивановщины / Елена Воронина // Янаўскі край. Іванава, 2022. 7 кастрычніка (№ 40). С. 8.
  13. Жушма, В. Музей в Мохро: возвращение к истокам / Василий Жушма // Янаўскі край. Іванава, 2021. 18 чэрвеня (№ 24). С. 13.
  14. Кривецкая, Н. Филантроп из «Грифа», чудо в полене и молодовский Тесла / Наталья Кривецкая // Заря. 2020. 17 октября. С. 10–11.
  15. Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі: мясціны і асобы / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 4–5.
  16. Чэмер, М. Махро: Аляксей Кузьміч і Анатоль Рубановіч : [пра народны гісторыка-краязнаўчы музей Махроўскай СШ Іванаўскага раёна] / Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. 2018. 1 верасня. С. 15.
  17. Михальчук, В. Лучшие краеведы – в Мохро : [в Бресте состоялся областной краеведческий фестиваль, в котором приняли участие краеведы Мохровской СШ] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 27 снежня. С. 3.
  18. Михальчук, В. В числе лучших : [делегация Ивановского района, представленная Мохровской СШ, приняла участие в III Национальном форуме «Музеи Беларуси»] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 27 снежня. С. 3.
  19. Саломка, І. Ад родніых ніў, ад сцежкі роснай... : [Валянціна Раманюк, ветэран педагагічнай працы, захавальнік фондаў Махроўскага гісторыка-краязнаўчага музея] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 22 снежня. С. 14.
  20. Петроченко, А. Секреты штабной работы : [о восстановлении землянки – штаба Пинской партизанской бригады – учениками Мохровской СШ] / Анна Петроченко // Рэспублiка. 2016. 5 мая.
  21. Федорук, М. И воскресла история родного селенья : деревня Мохро – полтысячи лет / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 5 чэрвеня. С. 4.
  22. Котковец, А. На экскурсию – в Мохро : [в местном историко-краеведческом музее хранятся уникальные документы] / Алла Котковец // Заря. 2015. 30 мая. С. 5.
  23. Котковец, А. Реконструирует прошлое ради будущего : [Валентина Александровна Романюк, хранитель музейных фондов историко-краеведческого музея Мохровской СШ, занесена на районную Доску почета] / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 26 мая (№ 28). С. 2.
  24. Горупа, М. Патриотический центр Ивановщины : [история историко-краеведческого музея Мохровской СШ, 1979–2015 гг.] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 20 лютага. С. 6.
  25. Фатыхава, Г. Мадонны для землякоў Кузьміча : [у сярэдняй школе в. Махро працуе музей мастака Анатоля Рабановіча, у якога вучыўся жывапісец Аляксей Кузьміч] / Галія Фатыхава // Літаратура і мастацтва. 2014. 11 ліпеня (№ 27). С. 13.
  26. Добродей, Л. Посещение историко-краеведческого музея : [экскурсия в д. Мохро и местную среднюю школу членов клуба «Перемена», состоящего из ветеранов педагогического труда СШ № 4 г. Иваново] / Л. Добродей // Чырвоная звязда. Iванава, 2013. 29 сакавіка. С. 4.
  27. Раманюк, В. Нашы школьныя музеі – лепшыя ў краіне : [сярод лепшых дзесяці – гісторыка-краязнаўчы музей Махроўскай сярэдняй школы] / В. Раманюк // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 14 снежня. С. 2.
  28. Кунахавец, А. У мастацкай зале Рубановiча – папаўненне : [пра новыя карцiны-экспанаты ў зале мастака А. П. Рубановiча у музеi Махроўскай СШ] / Алена Кунахавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2011. 27 снежня. С. 3.
  29. Озерный, В. История в фактах и лицах : [о презентации книги С. А. Рожковца «Мохро глазами очевидца» в д. Мохро] / В. Озерный // Чырвоная звязда. Iванава, 2011. 9 снежня. С. 6.
  30. Голяк, И. Из камня у них гимнастерка : [в музее д. Мохро находится много сведений о жителях, которые воевали на фронтах Великой Отечественной войны] / И. Голяк // Чырвоная звязда. Iванава, 2010. 30 красавіка. С. 4.
  31. Майский, Г. Настоящие ценности Ивановщины : [историко-культурное наследие] / Г. Майский // Заря. 2009. 29 января. С. 6.
  32. Жушма, В. Тут ажываюць старонкі гісторыі : [пра 30-годдзе музея баявой і працоўнай славы ў Махроўскай СШ] / Васіль Жушма // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 5 чэрвеня. С. 3.
  33. Жушма, В. Музей палескай «партызанкі» : [у Махроўскай СШ Іванаўскага раёна адноўлены музей баявой і працоўнай славы] / Васіль Жушма // Настаўніцкая газета. 2005. 22 лютага. С. 2.
  34. Кухарчук, В. Музей выхоўвае : [пра музей баявой і працоўнай славы ў Махроўскай СШ] / В. Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1983. 12 лістапада.
  35. Галяк, І. Іх памятаюць на Палессі : [сустрэча партызан інтэрнацыянальнай групы, якая адбылася ў Махроўскай СШ] / І. Галяк // Чырвоная звязда. Іванава, 1982. 16 кастрычніка.
  36. Базан, М. Дар школьнаму музею : [Махроўскай СШ] / М. Базан // Чырвоная звязда. Іванава, 1980. 20 студзеня.
  37. Адкрыўся ў вёсцы музей : [аб адкрыцці музея баявой славы ў Махроўскай сярэдняй школе] // Чырвоная звязда. Iванава, 1979. 9 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 13 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Студзень 2025 12:02