Аляксей Кузьміч увайшоў у гісторыю мастацтва, напісаўшы самую вялікую ў свеце калекцыю работ з вобразам Мадонны і стварыўшы знакаміты цыкл «Мадонны, якія плачуць». Праз вобразы зямных Мадонн мастак увасобіў ідэалы дабрыні, чысціні і прыгажосці, сімвалы жыцця і адраджэння славянскай духоўнасці. Ён стварыў дзясяткі цыклаў: «Мадонны, якія сышлі з нябёсаў», «Залатыя Мадонны», «Сярэбраныя Мадонны» і інш.
Пасля зыходу жывапісца ініцыятарам стварэння галерэі стаў яго сын, Аляксей Аляксеевіч Кузьміч, які лічыў сваім доўгам увекавечыць спадчыну знакамітага бацькі і рэалізаваць яго незавершаныя справы. Іванаўскі райвыканкам (старшыня Юрый Юр’евіч Бісун) падтрымаў ідэю стварэння персанальнай карціннай галерэі на малой радзіме мастака — у вёсцы Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, дапамог з фінансамі з бюджэту і прыцягненнем спонсараў. У рэалізацыі праекта прынялі ўдзел Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, сям’я мастака. Галерэя, якую ўладкавалі на базе Махроўскага сельскага Дома культуры, стала філіялам раённага музейнага комплексу Напалеона Орды.
1 чэрвеня 2014 г. — у дзень нараджэння мастака — адбылося ўрачыстае адкрыццё «Карціннай галерэі Аляксея Кузьміча». На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі раёна і вобласці, грамадскасць, прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, сябры і сваякі мастака. Першую экскурсію правёў А. А. Кузьміч, куратар праекта.
У глядзельнай зале Махроўскага СДК прайшоў вечар-партрэт А. В. Кузьміча «Я вярнуўся дамоў», на які сабраліся больш за паўтысячы гасцей. Сярод іх мастацтвазнаўца Галія Фатыхава, старшыня Мінскага філіяла Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі Любоў Шумская, пісьменнік Уладзімір Ліпскі, паэт Андрэй Скарынкін і многія іншыя вядомыя асобы.
Для галерэі ў Доме культуры выдзелена 120 кв. м. Экспазіцыя складаецца з вялікай залы, прысвечанай творчай спадчыне А. В. Кузьміча, малой — творчасці мясцовых мастакоў. Зала А. В. Кузьміча разбіта на некалькі сектараў па тэмах і перыядах яго творчасці. Створаны мемарыяльны куток з асабістымі рэчамі і прадметамі з майстэрні мастака: мальберт, эцюднік, фарбы і пэндзлі, працоўны інструмент, кнігі і часопісы з дароўнымі надпісамі.
У галерэі Аляксея Кузьміча прадстаўлены Мадонны розных цыклаў, палескія краявіды, нацюрморты, партрэты музы і жонкі Інэсы Iосiфаўны, сям’і мастака. Захоўваюцца каля паўсотні псіхалагічных партрэтаў. Мастаку пазіравалі акцёры, рэжысёры, пісьменнікі і іншыя вядомыя творчыя асобы: Барыс Луцэнка, Марыя Захарэвіч, Стэфанія Станюта, Галіна Макарава, Уладзімір Ліпскі, Міхаіл Пташук, Уладзімір Гасцюхін, Мікалай Яроменка… Асаблівае ўражанне пакідае партрэт маці мастака — Аляксандры Максімаўны.
Загадвала філіялам Ніна Рыгораўна Дробыш. Асноўная дзейнасць галерэі накіравана на захаванне і папулярызацыю творчай спадчыны мастака А. В. Кузьміча. Галоўнымі задачамі супрацоўнікаў галерэі, якая стала турыстычнай славутасцю Іванаўшчыны, з’яўляюцца навукова-асветніцкая, гісторыка-культурная, адукацыйная і выставачная дзейнасць. У цяперашні час вядуцца работы па пашырэнні карціннай галерэі і стварэнні залаў часовых экспазіцый.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.
Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна,
бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Культура // Ивановский район / [автор текста Галина Шафран ; фото Валерия Михальчука, Андрея Рыбачука]. Брест, 2024. С. 82–85 : фот.
- В кругу «Полесских Мадонн» // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц, А. А. Горбацкий, Т. М. Тохиян и др.]. Брест, 2017. С. 668–669.
- Алексей Кузьмич. Творец возвышенных Мадонн : эссе, воспоминания, публикации, откровения / [сост. А. А. Кузьмич]. – Минск : Мастацкая літаратура, 2015. – 238 с., [40] л. цв. ил.
- Павлюковец, Н. Г. «Плачущие мадонны» Белорусского Полесья / Н. Г. Павлюковец // Беларусь и славянский мир в интеллектуальном контексте времени : сборник материалов научно-практической конференции, Брест, 19 марта 2020 г. Брест : БрГУ, 2020. С. 164–165.
- Михальчук, В. Музейный туристический продукт Ивановщины / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2024. 27 верасня (№ 39). С. 28.
- Воронина, Е. Сохраняем культурный код Ивановщины / Елена Воронина // Янаўскі край. Іванава, 2022. 7 кастрычніка (№ 40). С. 8.
- Кривецкая, Н. Филантроп из «Грифа», чудо в полене и молодовский Тесла / Наталья Кривецкая // Заря. 2020. 17 октября. С. 10–11.
- Михновец, А. Мохро: от истории до дня сегодняшнего / Алина Михновец // Янаўскі край. Іванава, 2020. 17 ліпеня (№ 29). С. 8–9.
- Міхальчук, В. Музей не выходзячы з хаты : [інтэрактыўная 3D-панарама карціннай галерэі А. Кузьміча ў в. Махро] / Валерый Міхальчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 26 кастрычніка. С. 2.
- Чэмер, М. Махро: Аляксей Кузьміч і Анатоль Рубановіч : [пра школьны народны гісторыка-краязнаўчы музей Махроўскай СШ Іванаўскага раёна] / Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. 2018. 1 верасня. С. 15.
- Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі: мясціны і асобы / Викторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 4–5.
- Кривецкая, Н. В поисках талантов : [филиал «Картинная галерея А. Кузьмича» в деревне Мохро проводит творческий конкурс-выставку «Современные творцы Ивановщины»] / Наталья Кривецкая // Заря. 2018. 28 апреля. С. 2.
- Саломка, І. Тут сэрцу мілы кут : [у карціннай галерэі А. Кузьміча ў в. Махро адсвяткавалі Міжнародны дзень музеяў] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 30 мая. С. 4.
- Завадская, И. Мир входящим : [воспоминания об отце, художнике Алексее Васильевиче Кузьмиче, его сына Алексея Кузьмича] / Ирина Завадская // Советская Белоруссия. 2016. 23 января. С. 16.
- Васілеўскі, П. Першы крок да Музея мадон : [аб дзейнасці мастацкай галерэі Аляксея Кузьміча ў в. Махро Іванаўскага раёна] / Пётр Васілеўскі // Культура. 2015. 19 снежня. С. 5.
- Кит, А. Благодарный сын – о гениальном отце : в Минске презентована книга «Алексей Кузьмич. Творец возвышенных Мадонн» / Антонина Кит // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 18 снежня. С. 5.
- Войцік, М. Жанчына, якая сышла з нябёсаў : [аб прэзентацыі кнігі «Аляксей Кузьміч. Творца ўзвышаных Мадонаў»] / Марыя Войцік // Літаратура і мастацтва. 2015. 11 снежня. С. 9.
- Люковіч, Т. Жыццё ўсё дамалюе... : [аб адкрыцці мастацкай галерэі Алексея Кузьмича ў в. Махро Іванаўскага раёна] / Тамара Люковіч // Літаратура і мастацтва. 2015. 29 мая (№ 21). С. 13.
- Бунта, Т. Інэса Кузьміч: «Мы з мужам былі блізкія душы...» : [пра творчасць мастака А. Кузьміча; аб адкрыцці карціннай галерэі А. Кузьміча ў в. Махро Іванаўскага раёна] / Тамара Бунта // Звязда. 2015. 22 студзеня. С. 4.
- Лысенко, З. Свет его души – в его полотнах : [об открытии художественной галереи А. Кузьмича в д. Мохро Ивановского района] / Зоя Лысенко // Нёман. 2014. № 10. С. 190–196.
- Будзевіч, А. Вяртанне па дарозе жывапісу : адкрыццё мастацкай галерэі Аляксея Кузьміча : [в. Махро Іванаўскага раёна] / Аліна Будзевіч // Мастацтва. 2014. № 8. С. 13.
- Адкрылася мастацкая галерэя Аляксея Кузьміча : [аб адкрыцці карціннай галерэі А. Кузьміча ў в. Махро Іванаўскага раёна] // Алеся. 2014. № 7. С. 17.
- Рагін, Я. Сам-насам з Мадоннай : [як ствараюцца вясковыя галерэі: вопыт сяла Махро] / Яўген Рагін // Культура. 2014. № 13. С. 12.
- Фатыхава, Г. Мадонны для землякоў Кузьміча / Галіна Фатыхава // Літаратура і мастацтва. 2014. 11 ліпеня (№ 27). С. 13.
- Алейникова, Н. Галерея Алексея Кузьмича открылась на родине художника : [музей «Храм Мадонны» открылся на базе Дома культуры д. Мохро Ивановского района] / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2014. 12 июня (№ 24). С. 10.
- Куницкий, П. Галерея Мадонн : [художественное наследие А. Кузьмича вернулось на его малую родину] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2014. 6 июня. С. 7.
- Федорук, М. Его мадонны – свет небесный : [открытие галереи, посвященной А. Кузьмичу, в д. Мохро] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 6 чэрвеня. С. 1, 5.
- Котковец, А. «Я вернулся домой...» : [об открытии картинной галереи А. Кузьмича в д. Мохро Ивановского района] / Алла Котковец // Заря. 2014. 3 июня. С. 5.
- Музей на малой родине : [открытие художественной галереи, посвященной А. Кузьмичу, в д. Мохро Ивановского района] // Народная газета. 2014. 30 мая. С. 8.
- Попова, В. Мадонны приземлились на Припяти : [открытие галереи А. Кузьмича в д. Мохро Ивановского района] / В. Попова // Советская Белоруссия. 2014. 29 мая. С. 11.
- Федорук, М. Мадонны поселятся в Мохро : [персональная галерея известного белорусского живописца А. Кузьмича распахнет свои двери для посетителей в июне 2014 г.] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 23 мая. С. 7.
- Куц, Е. Памяти мастера : [о создании персональной художественной галереи живописца А. Кузьмича в д. Мохро Ивановского района] / Елена Куц // Заря. 2014. 20 мая. С. 5.
- «Мадонны» паселяцца ў Махро : [персанальная галерэя мастака А. Кузьміча расчыніць дзверы ў чэрвені на базе Дома культуры ў в. Махро] // Народная трыбуна. 2014. 28 сакавіка. С. 2.
- Кузьмич, А. Мадонны Алексея Кузьмича переселяются в галерею на Полесье : [на базе Дома культуры д. Мохро Ивановского района создается музей «Храм Мадонны»] / Алексей Кузьмич // Брестский курьер. 2014. 27 марта (№ 13). С. 32.