У 1936 г. Павел Каранчук скончыў чатыры класы Барысаўскай пачатковай школы. Бацька адправіў яго вучыцца ў пяты клас Кобрынскай польскай школы (зараз СШ № 2 г. Кобрына), дзе той закончыў 7 класаў. З прыходам Савецкай улады ў 1939 г. працягнуў вучобу ў рускамоўнай школе. У 1941 г. уступіў у камсамол. Па заканчэнні школы ў Кобрыне атрымаў у сельскім Савеце накіраванне на вучобу ў школу фабрычна-завадскога навучання г. Магілёва. Аднак вучыцца не прыйшлося: памёр бацька, а праз два тыдні пачалася Вялікая Айчынная вайна.
Родная вёска стала зонай акупацыі, а каб выжыць, юнаку прыходзілася брацца за любую працу, у тым ліку, капаць ямы для магіл растраляных яўрэеў. Павел Каранчук аказаўся ў спісах для адпраўкі на прымусовыя работы ў Германію, аднак здолеў уцячы са зборнага пункта. Тым часам фронт Чырвонай арміі набліжаўся, у зоне акупацыі з'явілася ваенная разведка. Кемлівы юнак змог паказаць на ваеннай тапаграфічнай карце аб'екты фашыстаў.
У першыя дні пасля вызвалення родных мясцін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Павел Каранчук разам з іншымі аднавяскоўцамі прыйшоў у ваенкамат, каб прызвалі ў армію. Але іх накіравалі на аднаўленне разбураных вайной шлюзаў Дняпроўска-Бугскага (Каралеўскага) канала. Адсюль Павел Каранчук трапіў у школу малодшых камандзіраў у Пінск, дзе рыхтавалі кадры для аховы шлюзаў, стаў намеснікам камандзіра ўзвода па палітчастцы.
Вярнуўшыся ў вёску, стварыў камсамольскую арганізацыю, у якую ўваходзілі сем чалавек. З 1947 г. па 1948 г. ён сакратар камсамольскай арганізацыі Кіселявецкага сельсавета. Завочна вучыўся ў Пружанскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, які скончыў з адзнакай.
1949 год адкрыў новы этап у лёсе Паўла Каранчука: яго прынялі ў партыю. У гэтым жа годзе ў Кобрынскім раёне пачалі стварацца калгасы, і ў 24 гады Павел Каранчук стаў першым старшынёй калгаса «Новы шлях», які нязменна ўзначальваў на працягу 36 гадоў. Пад яго кіраўніцтвам калгас хутка стаў адным з паказальных на Брэстчыне. Калгас «Новы шлях» Кобрынскага раёна быў у ліку тых гаспадарак, на базе якіх праводзіліся рэспубліканскія семінары па сельскай гаспадарцы,сюды прыязджалі абменьвацца вопытам кіраўнікі гаспадарак з усёй Беларусі. Першы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў неаднаразова бываў у гэтай гаспадарцы, пры яго садзейнічанні ў калгасе быў пабудаваны кармазавод.
Шмат добрых спраў за сваю кіраўніцкую дзейнасць паспеў зрабіць старшыня калгаса П. Р. Каранчук. Была пабудавана пачатковая школа ў в. Магдалін і сярэдняя школа ў в. Кісялёўцы, правялі газ. Мясцовыя жыхары дагэтуль з павагай завуць Паўла Рыгоравіча няйначай, як першы старшыня.Ён шмат зрабіў для развіцця калектыўнай сельскагаспадарчай працы на Кобрыншчыне.
У 1984 г. Павел Рыгоравіч выйшаў на пенсію, але таксама не сядзеў без справы, займаўся краязнаўчай работай. У 1985 г. захапіўся тапанімікай – навукай пра паходжанне геаграфічных назваў, скалесіў амаль усе вёскі Кобрынскага раёна і здолеў знайсці тлумачэнне назваў многіх з іх. У раённай газеце «Кобрынскі веснік» апублікаваны шэраг артыкулаў пад агульнай назвай «Деревенька моя…». Пісаў ўспаміны пра сябе, якія цесна перапляталіся з гісторыяй яго роду, вёскі, утварэння і станаўлення роднага калгаса. Прымаў актыўны ўдзел у зборы матэрыялаў, падрыхтоўцы і выданні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Кобрынскі раён» (2002).
Невычэрпная працавітасць набылі яму павагу і аўтарытэт сярод людзей. З 1987 г. па 1988 г. П. Р. Каранчук з’яўляўся старшынёй раённага Савета ветэранаў, з 1997 г. па 2001 г. – старастам в. Магдалін. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, чатыры разы – дэпутатам Кобрынскага раённага Савета народных дэпутатаў, шмат разоў – дэпутатам Кіселявецкага сельскага Савета народных дэпутатаў.
Яркі і плённы працоўны шлях П. Р. Каранчука адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалём «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина» (1970), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1974). За вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны раёна, вывучэнне, захаванне і прапаганду гісторыка-культурнай спадчыны рашэннем Кобрынскага райвыканкама ад 18 жніўня 2005 г. № 786 П. Р. Каранчуку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».
П. Р. Каранчук памёр 9 красавіка 2012 г. Яго жыццё і дзейнасць увайшлі ў гісторыю Кобрыншчыны як яркі прыклад самаадданай працы, адданага служэння людзям, вернасці грамадзянскаму абавязку і Радзіме. У яго лёсе, як у люстэрку, адбілася цэлая гістарычная эпоха.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы П. Р. Каранчука
- Деревенька моя…: [Калюхи, Гирск, Болота, Заколнечье, Рыбна, Киселёвцы, Магдалин, Борисово, Брилёво : топонимика] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. 2000. 30 жніўня. С.2.
- Деревенька моя...: [Босяч, Буховичи, Лепесы, Легаты, Дубовое, Лесково, Подолесье, Козище, Берёза, Залесье. Девятки, Селец, Закросница, Турная, Прилуки, Быстрица, Муховлоки, Колубели : топонимика] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. 2000. 26 жніўня. С. 2.
- Деревенька моя... : [Дивин, Корчицы, Ор, Клетыще, Борисовка, Оса, Верхолесье, Ольховка, Забава, Бельск, Ходыничи : тапаніміка] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. 2000. 19 жніўня. С. 2.
- Деревенька моя... : [Шляхта, Остромичи, Ерёмичи, Жуховцы, Осовцы, Запруды, Подберье, Лука, Борки, Иловск, Шеметовка, Берёзно, Мазури, Смолярня, Плянта, Темра : топонимика] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. 2000. 16 жніўня. С.3.
- Деревенька моя...: [Новосёлки, Залесье, Девятки, Рынки, Тевли, Глинянки, Стригово, Стрижево, Литвинки, Литвиново, Мерница, Заужовье, Стасюки, Клещи, Батче : топонимика] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. 2000.9 жніўня. С.3.
- Деревенька моя… [Рудец Малый, Рудец Большой,Октябрь, Кустовичи, Воротыничи, Подземенье, Бородичи, Грушево,Худлин,Мефедовичи, Повить,Онисковичи, Выгода, Стародубцы,Совпли, Дубины, Доброе, Мелинково : топонимика] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. 2000. 2 жніўня.
- Деревенька моя… : [Хидры, Изобелин,Островляны, Забужки, Корчицы, Мазури, Патрики, Ляхчицы, Новосадки,Петьки, Овады, Гайковка,Каташи, Перки, Пески, Яголки, Ушковица, Суховчицы : топонимика] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. 2000. 12 ліпеня.
- Деревенька моя… : [Литвинки, Батче, Шиповичи, Огородники, Мельники, Пески-I, Пески-II, Мазичи, Полятичи, Гуцки,Андроново, Фруктовый : топонимика] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. 2000. 8 ліпеня.
- Мясной цех колхоза : [«Новый путь» Кобринского района] / П. Коренчук // Заря. 1971. 18 июля.
- Бригадные советы : [в колхозе «Новый путь» Кобринского района] / П. Коренчук // Заря. 1968. 23 ноября.
- Специализация – выгодное дело : [о развитии животноводства в колхозе «Новый путь» Кобринского района] / П. Коренчук, П. Доломанюк // Заря. 1963. 9 января.
Аб жыцці і дзейнасці П. Р. Каранчука
- Коренчук Павел Григорьевич // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 30–31.
- Каранчук Павел Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 427.
- Каранчук Павел Рыгоравіч// Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дап. Кобрын, 2020. С. 41–44.
- Каранчук Павел Рыгоравіч // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 20–21.
- 100 гадоў з дня нараджэння П. Р. Каранчука (1924) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 122–123.
- Ганарымся земляком. Павел Рыгоравіч Каранчук//Каб не абарвалася нітка памяці… :нарыс аб краязнаўцах Кобрыншчыны / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2009. С. 34–38.
- Коренчук Павел Григорьевич // Список почетных граждан города Кобрина, Кобринского района / отдел идеологической работы Кобринского исполкома. Кобрин, 2002. С. 3.
- Павел Григорьевич Коренчук //Они награждены орденом Ленина : [альбом]. Кобрин, 1981.
- Курачук, С. История кобринского края в лицах : [П. Г. Коренчук, В. И. Сухарев] / страницу подготовила Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2021. 24 июня (№ 25). С. 4.
- Муха, Ф. По новому пути : [под руководством П. Г. Коренчука колхоз «Новый путь» быстро стал одним из показательных на Брестчине] / Федор Муха // Заря. 2020. 13 июня. С. 17.
- Курачук, С. Достойным – почётное звание! : [продолжением проекта Кобринской центральной районной библиотеки «Славутыя імёны маёй малой радзімы» стало издание биобиблиографического справочника «Імі ганарыцца Кобрыншчына» и создание полнотекстовой базы данных «Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага краю»]/ Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2018. 6 декабря (№ 49). С. 4.
- Коренчук Павел Григорьевич : [некролог] // Кобрынскі веснік. 2012. 14 красавіка. С. 12.
- Сацук, А. Рождённый октябрём : [трудовая деятельность П. Г. Коренчука – это целая историческая эпоха в биографии нашей страны] / Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. 2010. 6 лістапада. C. 2.
- Пянко, А. Возвращение к истокам / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2010. 16 кастрычніка. C. 4.
- Шевченко, А. Судьба председателя / Алла Шевченко // Кобрин-информ. 2007. 3 мая. С. 3.
- Коренчук, П. Г. «Не все умеют командовать… А руководить – это, знаете ли, искусство» / Павел Коренчук ; [беседовала] Валерия Корыстина // Кобрынскі веснік. 2005. 17 снежня. С. 3.
- Почётные граждане Кобринского района : [ о присвоении звание «Почётный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу, Сухареву Владимиру Ивановичу] // Кобрынскі веснік. 2005. 24 жніўня.
- Петров, П. Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд : [богата Кобринщина на людей, ставших ее гордостью и славой, в их числе и П. Г. Коренчук] / Петр Петров // Заря. 2004. 24 февраля.
- [Каранчук П. Р.] // Кобрынскі веснік. 1999. 17 сакавіка.
- О присвоении звания «Почетный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу : решение Кобринского районного испонительного комитета, 18.08.2005 г., № 786 // Зональный государственный архив в г. Кобрине. Ф. 4. Oп. 6. Д. 820. Л. 192.
- О награждении Почетной грамотой и Грамотой Верховного Совета Белорусской ССР работников сельского хозяйства республики Коренчука Павла Григорьевича : Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР // Зональный государственный архив в г. Кобрине. Ф. 4. Oп. 1. Д. 1103. Л. 4.
- О награждении орденами и медалями СССР передовиков животноводства Белорусской ССР : выписка из Указа Президиума Верховного Совета СССР // Зональный государственный архив в г. Кобрине. Ф. 4. Оп.Т. Д. 419. Лл. 38, 39, 41.
- О награждении юбилейной медалью «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина» Коренчука Павла Григорьевича : постановление Брестского обкома КПБ, исполкома Брестского областного Совета депутатов трудящихся, президиума областного Совета профсоюзов, 27 марта 1970 г., № 58-а // Зональный государственный архив в г. Кобрине. Ф. 4. Oп. 1. Д. 594. Лл. 1, 8, 9, 54, 55, 78, 80, 88.