Пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова (1975) Аляксандр Лукашэнка быў прызваны ў Савецкую армію. У лютым – красавіку 1976 г. у званні радавога служыў на пагранзаставе «Казімірава» Брэсцкага пагранічнага атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага – на савецка-польскай мяжы (Камянецкі раён). У 1998 г. наведаў сваю заставу, сустрэўся з маладымі вартавымі граніцы і ветэранамі. З красавіка 1976 г. да звальнення ў запас ў 1977 г. служыў у званні сяржанта на пасадзе інструктара палітаддзела пагранатрада па камсамольскай рабоце ў г. Брэсце. Тады палюбіў гэты горад, вывучыў яго вуліцы і людзей, пазней расказваў: «Я знал каждую улочку Бреста».
У чэрвені 1994 г. ішла актыўная падрыхтоўка да першых у гісторыі суверэннай Беларусі прэзідэнцкіх выбараў. Усюды, дзе прахозілі сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты А. Р. Лукашэнкам, залы былі перапоўнены. Панавала цёплая атмасфера, на вачах ён станавіўся нацыянальным лідэрам народа, які стаміўся ад нясправядлівасці, галечы, палітычных сварак. На Брэстчыне Аляксандр Лукашэнка перамог ужо ў першым туры – за яго прагаласавала 53% выбаршчыкаў, у некаторых раёнах вобласці ў яго звыш 70% галасоў. 10 ліпеня 1994 г. А. Р. Лукашэнка быў абраны першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
А. Р. Лукашэнкам была актыўна падтрымана ідэя народнага свята-кірмашу як ушанавання хлебароваў. Неабходна было маральна падтрымаць аграрыяў і сельскую гаспадарку, якая знаходзілася ў крызісе. Паўзабытая народная традыцыя радавацца новаму ўраджаю пераўтварылася ў рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі». Першае рэспубліканскае свята «Дажынкі» адбылося 7–8 верасня 1996 г. у Століне, дзе пабываў Прэзідэнт. 4 кастрычніка 2003 г. наведаў «Дажынкі» ў Пружанах, 19 верасня 2009 г. – у Кобрыне.
Шмат разоў наведваў Брэст. 22 чэрвеня 1996 г. прысутнічаў на мітынгу ў Брэсцкай крэпасці разам з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Б. М. Ельцыным. У Брэсцкай крэпасці 22 чэрвеня 2001 г. сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II. 22 чэрвеня 2002 г. разам з экс-прэзідэнтам Б. М. Ельцыным усклалі кветкі да Вечнага агню ў крэпасці-героі. 22 чэрвеня 2008 г. з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Д. А. Мядзведзевым ушанавалі памяць герояў Брэсцкай крэпасці. Сустракаўся са студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта 23 верасня 2004 г. Адкрываў Цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанню 25 мая 2007 г., Палац водных відаў спорту – 29 кастрычніка 2010 г.
9 верасня 2001 г. А. Р. Лукашэнка быў зноў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, ужо ў першым туры набраўшы 75,6% галасоў (на Брэстчыне – 76%). 19 сакавіка 2006 г. абраны на трэці тэрмін, атрымаўшы падтрымку 83% выбаршчыкаў (на Брэстчыне – 82,6%). Пераканаўчую перамогу – 79,6% галасоў выбаршчыкаў (на Брэстчыне – 81,52%) – атрымаў 19 снежня 2010 г. 11 кастрычніка 2015 г. зноў абраны кіраўніком дзяржавы, атрымаўшы падтрымку 83,5% выбаршчыкаў (на Брэстчыне – 86,27%). На прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 г. за А. Р. Лукашэнку прагаласавала 80,1% выбаршчыкаў.
Вялікую ўвагу А. Г. Лукашэнка надае адукацыі і ахове здароўя, захаванню гісторыка-культурнай спадчыны і патрыятычнаму выхаванню моладзі. 6 кастрычніка 2000 г. прыязджаў на святкаванне 900-годдзя г. Давыд-Гарадка. Па рашэнні Прэзідэнта вядзецца маштабная рэстаўрацыя Косаўскага палаца ў Івацэвіцкім раёне, Ружанскага палаца ў Пружанскім раёне. Некалькі разоў бываў у Белавежскай пушчы. У верасні 2003 г. з’явілася даручэнне Прэзідэнта аб будаўніцтве маёнтка Дзеда Мароза, які хутка стаў значным турыстычным аб’ектам. 3 кастрычніка 2009 г. прыняў удзел у свяце, прысвечаным 600-годдзю запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы.
Прыняў удзел у адкрыцці Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1 верасня 2004 г.), Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Пінску (1 верасня 2006 г.). Па даручэнні Прэзідэнта ў 2023 г. у Брэсцкай крэпасці пачата будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі, а 9 верасня Указам Прэзідэнта прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.
У дні святкавання 1000-годдзя Брэста 6 верасня 2019 г. А. Р. Лукашэнка здзейсніў рабочую паездку ў горад, пазнаёміўся з праведзенай работай па падрыхтоўцы да святкавання міленіума, сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна. Адным з пунктаў наведвання стаў маштабны будаўнічы аб’ект – заходні абыход горада. Затым прыняў удзел ва ўрачыстасці на пл. Леніна, дзе перадаў Музею гісторыі горада Брэста набыты на сродкі мецэнатаў экземпляр бібліяграфічнай рэдкасці – Брэсцкую Біблію (1563).
З праціўнікамі будаўніцтва акумулятарнага завода А. Р. Лукашэнка сустрэўся 22 чэрвеня 2020 г. ля Брэсцкага гарвыканкама. 1 верасня 2020 г. наведаў Баранавіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання. 1 жніўня 2023 г. пазнаёміўся з работай рабатазаванага малочна-таварнага комплексу ААТ «Белавежскае» Камянецкага раёна, пагутарыў з жыхарамі аг. Белавежскі. 13 ліпеня 2024 г. наведаў месца дыслакацыі 56-га зенітнага ракетнага палка ў Лунінецкім раёне, правёў нараду па пытаннях забяспячэння ваеннай бяспекі на паўднёвым кірунку
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства
- Лукашенко Александр Григорьевич // Брест. Брэст. Brest, 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 52–55.
- Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч // Памяць. Ганцавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 407.
- Конога, П. «Мы не собираемся воевать!» : [о посещении Президентом РБ А. Г. Лукашенко места дислокации 56-го зенитного ракетного полка в Лунинецком районе] / Полина Конога // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 16 июля. С. 1–3.
- Гетман, И. Лето 94-го, изменившее всех нас : [из истории избрания А. Г. Лукашенко Президентом РБ] / Игорь Гетман // Заря. 2024. 22 июня. С. 4–5.
- Деминский, С. Александр Лукашенко: «Опыт современной войны полностью нами усвоен» / Сергей Деминский // Белорусская военная газета. 2023. 10 октября. С. 1–3.
- Кононович, Е. Хлеб всему голова, а крестьянин всему основа : [о рабочей поездке Президента РБ А. Г. Лукашенко в ОАО «Беловежский» Каменецкого района] / Евгений Кононович, Дмитрий Крят // Сельская газета. 2023. 3 августа. С. 2–4.
- Апрелев, В. Александр Лукашенко: «Брестская область – просто молодцы» : [Президент РБ А. Г. Лукашенко совершил рабочую поездку в ОАО «Журавлиное» Пружанского района] / подготовил Владимир Апрелев // Заря. 2022. 20 августа. С. 2.
- «Беларусь и Россия не хотят войны» : [Президент РБ А. Г. Лукашенко совершил рабочую поездку в Лунинецкий район] // Заря. 2022. 22 января. С. 2.
- Дадалка, М. «Вайны не будзе толькі тады, калі мы будзем вось так вучыцца і паказваць свайму праціўніку, што ўмеем» : [аб візіце Прэзідэнта РБ А. Р. Лукашэнкі на палігон у Баранавіцкім раёне, дзе прайшла актыўная фаза вучэнняў «Захад-2021»] / Марыя Дадалка // Звязда. 2021. 14 верасня. С. 1–2.
- «Я знал каждую улочку Бреста» : [в рамках визита в г. Брест Президент РБ А. Г. Лукашенко провел встречу с активом Брестчины] // Брестский вестник. 2020. 25 июня (№ 26). С. 3.
- Орлова, И. Здесь к победе был первый шаг : [Президент РБ А. Г. Лукашенко побывал в МК «Брестская крепость-герой»] / Ирина Орлова // Заря. 2020. 24 июня. С. 2.
- Осипов, М. Сохраним и приумножим : [Президент РБ А. Г. Лукашенко посетил Брестскую Краснознамённую пограничную группу им. Ф. Э. Дзержинского] / Максим Осипов // Рэспубліка. 2018. 5 чэрвеня. С. 2.
- Осипов, М. Граница учит принимать решения : [Президент РБ А. Г. Лукашенко посетил пограничную заставу «Дивин» в Кобринском районе] / Максим Осипов // Сельская газета. 2018. 2 июня. С. 2.
- Джэжора, А. Хлеб трэба ўбраць хутка і без страт : [Прэзідэнт А. Р. Лукашэнка азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў Івацэвіцкім раёне] / Аляксандра Джэжора, Аляксандр Горбач // Івацэвіцкі веснік. 2017. 15 жніўня. С. 1, 3.
- Осипов, М. Тысяча и один год Бреста : [Президент РБ А. Г. Лукашенко ознакомился со строительством новых микрорайонов и объектов социальной инфраструктуры г. Бреста] / Максим Осипов // Рэспубліка. 2017. 12 жніўня. С. 1–2.
- Осипов, М. Космическое и земное : [Президент РБ с рабочим визитом посетил Ивацевичский район] / Максим Осипов // Рэспубліка. 2017. 11 жніўня. С. 1–2.
- Лосич, П. Как сдвинуть камень преткновения? : [итоги визита Президента РБ А. Г. Лукашенко на Берёзовскую ГРЭС в г. Белоозёрске] / Павел Лосич // Заря. 2014. 16 августа. С. 1, 3.
- Лосич, П. О будущем армии и цене вопроса : [итоги визита Президента РБ А. Г. Лукашенко на 61-ю истребительную авиационную базу ВВС и войск ПВО, которая дислоцируется в Барановичах] / Павел Лосич // Заря. 2013. 21 ноября. С. 3.
- Волянюк, В. Не ждали... : [о рабочей поездке Президента РБ А. Г. Лукашенко в ОАО «Беловежский» Каменецкого района] // СБ. Беларусь сегодня. 2011. 7 апреля. С. 1–2.
- Волянюк, В. Власть делает всё возможное : [Президент РБ А. Г. Лукашенко посетил 4-ю поликлинику г. Бреста, ул. Советскую и открытие Дворца водных видов спорта] / В. Волянюк // Советская Белоруссия. 2010. 30 октября. С. 1–2.
- Каляда, Г. «Галоўны рэсурс – людзі» : [Прэзідэнт РБ А. Г. Лукашэнка наведаў Пружанскі раён] / Галіна Каляда // Раённыя буднi. Пружаны, 2010. 28 ліпеня. С. 1, 3.
- Гиль, С. Ледовый дворец «Барановичский» открыт! : [принял участие Президент РБ А. Г.Лукашенко] / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2009. 31 декабря. С. 1, 3.
- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка: «Хлеб – самае важнае і галоўнае для краіны» : [выступленне на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі – 2009» у г. Кобрыне] // Кобрынскi веснiк. 2009. 23 верасня. С. 1–2.
- В новую школу – за новыми знаниями : [Президент РБ А. Г. Лукашенко открыл новую школу в д. Теребличи Столинского района] // 7 дней. 2009. 3 сентября (№ 36). С. 2.
- Кольченко, И. Жатва: счет на миллионы : [Президент РБ А. Г. Лукашенко посетил СПК «Остромечево» Брестского района] / Игорь Кольченко // Советская Белоруссия. 2009. 11 августа. С. 1–2.
- Логвинович, А. «Все в ваших руках» : [о пресс-конференции Президента РБ А. Г. Лукашенко для брестских СМИ] / Александр Логвинович // Заря. 2009. 9 января. С. 1, 3.
- Кольченко, И. База завтрашнего дня : [Президент РБ А. Г. Лукашенко открыл ледовую арену в г. Берёзе] / Игорь Кольченко // Советская Белоруссия. 2008. 24 декабря. С. 2.
- Аляксандр Лукашэнка: Палескі дзяржаўны універсітэт павінен даць імпульс развіццю Палесся : [Прэзідэнт РБ А. Г. Лукашэнка пабываў у Палесскім дзяржаўным універсітэце] // Настаўнiцкая газета. 2008. 18 верасня. С. 1.
- Валянюк, В. Як прыклад для пераймання : [пра сустрэчу прэзідэнтаў Беларусі і Расіі А. Г. Лукашэнкі і Д. А. Мядзведзева ў Брэсце] / Віталій Валянюк // Беларусь. 2008. № 7. С. 6–7.
- Волянюк, В. Земля заботы нашей : [Президент РБ А.Г. Лукашенко посетил ОАО «Беловежский» Каменецкого района] / Виталий Волянюк // Советская Белоруссия. 2008. 26 июля. С. 1–2.
- Символ стойкости и мужества объединяет народы : [о встрече президентов России и Беларуси Д. А. Медведева и А. Г. Лукашенко в Брестской крепости] // Белорусская нива. 2008. 24 июня. С. 1, 3.
- Каляда, Г. Прэзідэнту спадабалася наша «Айчына» : [А. Р. Лукашэнка наведаў гаспадарку Пружанскага раёна] / Галіна Каляда // Раённыя буднi. Пружаны, 2008. 14 мая. С. 1, 3.
- Владимирова, Т. Навстречу новым рекордам : [Президент РБ А. Г. Лукашенко посетил молочно-товарную ферму «Чернавчицы» Брестского района, спортивные объекты, открытие Центра олимпийского резерва по гребным видам спорта в г. Бресте] / Т. Владимирова // Рэспубліка. 2007. 26 мая. С. 2.
- Лещенко, В. Каждой области по своему «Берестью» : [Президент РБ А. Г. Лукашенко посетил тепличный комбинат «Берестье» в Бресте] / Виктор Лещенко // Народная газета. 2007. 5 красавіка. С. 1.
- Владимирова, Т. Ночной и дневной дозор заставы «Казимирово» : [А. Г. Лукашенко служил на одной из брестских застав] / Т. Владимирова // Рэспублiка. 2006. 22 лютага. С. 3.
- Макаров, А. Память и скорбь : [МК «Брестская крепость-герой» посетили Президент РБ А. Г. Лукашенко и Патриарх Московский и всея Руси Алексий II] / Александр Макаров // Белорусская военная газета. 2001. 26 июня. С. 1.