Пасля вызвалення, у верасні 1944 г. жыхароў г. Кобрына і Кобрынскага раёна абслугоўваў толькі адзін натарыус. У пасляваенны перыяд наступіў новы этап развіцця натарыята ў Беларускай ССР. Палажэнні аб дзяржаўным натарыяце зацвярджаліся ў 1950 і 1956 гг. У 1964 г. былі прыняты новыя Грамадзянскі і Грамадзянскі працэсуальны кодэксы БССР, у 1974 г. — Закон БССР «Аб дзяржаўным натарыяце».
14 верасня 1987 г. утворана яшчэ адна натарыяльная кантора — дзяржаўная натарыяльная кантора г. Кобрына, якая абслугоўвала і прымала грамадзян і прадстаўнікоў арганізацый горада. Абедзве (горада і раёна) дзяржаўныя натарыяльныя канторы размяшчаліся ў адным будынку па вул. Пралетарскай, 121. Да чэрвеня 1994 г. у канторах працавала па адным натарыусе, часта натарыус адной канторы замяняў натарыуса другой на перыяд яго адсутнасці. На 1990-я гг. прыпадае пік колькасці пасведчанняў дагавораў: куплі-продажу жылля, якое прыватызуецца, дагавораў паручыцельстваў, даверанасцей на распараджэнне аўтамабільным транспартам і інш.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2000 г. было зацверджана «Палажэнне аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». У 2004 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці». У 2013 г. падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі натарыяльнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
Натарыят займае самастойнае месца ў сістэме органаў юстыцыі. Дзейнасць натарыята будуецца на прынцыпах законнасці, непрадузятасці, незалежнасці, натарыяльнай таямніцы, садзейнічае папярэджванню правапарушэнняў, умацаванню законнасці і развіццю прававога выхавання грамадзян.
У жніўні 2000 г. адбылася важная падзея для кобрынскіх натарыусаў — пераезд у новы сучасны будынак па вул. Інтэрнацыянальнай, 28. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2002 г. Кобрынскі раён і горад Кобрын былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Кобрынскі раён. 15 сакавіка 2002 г. загадам упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама дзве натарыяльныя канторы былі рэарганізаваны ў адну — дзяржаўную натарыяльную кантору Кобрынскага раёна.
Найбольш запатрабаваны натарыяльныя дзеянні, звязаныя з афармленнем спадчынных правоў, вызначэннем правоў уласнасці мужа і жонкі ў агульнай маёмасці, складаннем завяшчання, а таксама пасведчанне даверанасцяў і згод. Каля 24% ад агульнай колькасці ўсіх натарыяльных дзеянняў складаюць выканаўчыя надпісы натарыусаў. Адна з асноўных форм работы раённай канторы — выезды натарыусаў у аграгарадкі для абслугоўвання іх грамадзян і жыхароў бліжэйшых вёсак.
Натарыусы канторы падтрымліваюць на належным узроўні свае веды, надаюць вялікую ўвагу пытанням самаадукацыі. Адзін-два разы на месяц праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі ў анлайн фармаце, дыстанцыйнае тэсціраванне ў электронным рэжыме. У 2020 г. натарыус натарыяльнай канторы Кобрынскага раёна Святлана Аляксееўна Зарэцкая стала дыпламантам XIII штогадовага конкурсу інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы.
У 2021 г. стартаваў сумесны праект Публічнага цэнтра прававой інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і натарыяльнай канторы Кобрынскага раёна «Бібліятэка і натарыят: узаемавыгаднае супрацоўніцтва», які паспяхова працягваецца. Праводзіцца на бясплатнай аснове і разлічаны на шырокае кола насельніцтва. Натарыусы праводзяць у бібліятэцы лекцыі для моладзі па актуальных пытаннях і праблемах. У ходзе асабістай размовы са спецыялістамі натарыяльнай канторы прадастаўляецца магчымасць атрымаць індывідуальныя кансультацыі па пытаннях, якія цікавяць.
Цяпер у натарыяльнай канторы раёна ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць чатыры натарыусы, стажор натарыуса і тры кансультанты. Галоўнай задачай спецыялістаў дзяржаўнай натарыяльнай канторы Кобрынскага раёна з’яўляецца абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, юрыдычных асоб, дзяржавы шляхам здзяйснення натарыяльных дзеянняў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Кобрынскага раёна (1940) – 85 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 188.
- Зарецкая, С. А. Проблемные вопросы наследования и дарения криптовалют и токенов / Зарецкая С. А. // Юстиция Беларуси. 2024. № 8. С. 69–72.
- Курачук, С. Д. Консультации нотариуса в библиотеке : [в Кобринской центральной библиотеке продолжается совместный проект «Библиотека и нотариат: взаимовыгодное сотрудничество»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2022. 10 марта (№ 10). С. 3.
- Зарецкая, С. А. Светлана Зарецкая: «На защите прав и законных интересов граждан» : [интервью с нотариусом нотариальной конторы Кобринского района С. А. Зарецкой] / Светлана Зарецкая ; [беседовала] Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2021. 1 июля (№ 26). С. 3.
- Курачук, С. Д. Консультации нотариусов накануне женского праздника : [стартовал совместный проект ПЦПИ Кобринской центральной районной библиотеки и нотариальной конторы Кобринского района «Библиотека и нотариат: взаимовыгодное сотрудничество»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2021. 11 марта (№ 10). С. 2.
- Марчук, И. П. Ирина Марчук: «Профессия нотариуса – это кропотливый труд» : [о том, чем живет сегодня нотариат Кобринского района, рассказала заведующая нотариальной конторой И. П. Марчук] / Ирина Марчук ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 3 декабря (№ 49). С. 2.
- Савчук, М. История становления и развития : нотариальной конторе Кобринского район – 80 лет / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 3 декабря (№ 49 ). С. 2.
- Вовк, Ю. Самое важное – правовая помощь людям : [нотариус нотариальной конторы Кобринского района С. Зарецкая стала дипломантом XIII ежегодного конкурса информационных материалов по правовой тематике] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2020. 23 июля (№ 30). С. 4.
- Зарецкая, К. Блокчейн и смарт-контракт – завтрашинй день : [нотариус Брестского нотариального округа Кобринского района С. Зарецкая завоевала диплом конкурса имени В. Спасовича за работу о применении Блокчейна] / Ксения Зарецкая // Кобрынскі веснік. 2020. 8 ліпеня. С. 3.
- Белов, Д. Защищая интересы кобринчан : [в канун профессионального праздника – о работе сотрудников нотариальной конторы Кобринского района] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2017. 2 снежня. С. 3.
- Белов, Д. «Дело нотариуса – оказывать помощь» : [беседа с нотариусом Брестского нотариального округа Н. Дашук о работе юриста] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2015. 5 снежня. С. 2.
- Марчук, И. К серьёзной работе – с душевным теплом : [чем сегодня живёт государственная нотариальная контора Кобринского района, рассказывает её заведующая И. Марчук] / Ирина Марчук ; [беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2013. 30 сакавіка. С. 3.
- Савчук, И. Государственные нотариальные конторы Брестской области померялись профессиональным мастерством : [в номинации «Оформление госнотконторой ответа на письменное обращение гражданина» Кобринская нотариальная контора заняла III место] / Ирина Савчук // Юстыцыя Беларусi. 2011. № 12. C. 54–55.
- Марчук, И. «Одно окно» в нотариальной конторе / Ирина Марчук // Кобрынскi веснiк. 2008. 25 чэрвеня. C. 3.
- Шевченко, А. Приём ведет нотариус / А. Шевченко // Кобрин-информ 2006. 7 декабря. С. 6.
- Марчук, И. На помощь придет нотариус / Ирина Марчук // Кобрынскi веснiк. 2006. 15 сакавіка. С. 3.
- Дягель, Т. Нам нотариусы нужны : [о деятельности нотариусов города и района] / Т. Дягель / Кобрынскi веснiк. 2004. 12 мая. С. 2.