Каманда «Спартак» была ўключана ў другі дывізіён чэмпіянату СССР (клас «Б»). З 1971 г. брэсцкая каманда майстроў выступала ў другой лізе чэмпіянату СССР. З часу свайго стварэння каманда некалькі разоў мяняла сваю назву. У 1973 г. каманда была перададзена Брэсцкаму электрамеханічнаму заводу і атрымала назву «Буг». У 1976 г. перайшла пад крыло спартыўнага таварыства «Дынама» і стала так называцца. У гады СССР большую частку часу каманда выступала ў трэцім дывізіёне нацыянальнага першынства і з’яўлялася яе моцным серадняком.
У снежні 1974 г. абласному савету «Дынама» быў перададзены гарадскі стадыён, які стаў цэнтрам правядзення ўсіх спартыўных мерапрыемстваў. У 1976 г. каманда стала базавай для каманды «Дынама» (Мінск). Трэнер — заслужаны майстар спорту Э. В. Малафееў. Вышэйшае дасягненне ўдзелу ў чэмпіянаце СССР — другое месца ў першай зоне другой лігі ў 1976 г. Пад сцягам «Дынама» пачала выступаць футбольная каманда майстроў. Менавіта з Брэста выйшлі такія футбалісты, як Сяргей Гоцманаў, Валерый Мельнікаў, Віктар Сокал і інш.
У 1979 г. «Дынама» толькі па колькасці перамог заняла трэцяе месца. У 1987 г. — чацвёртае месца. У сезоне 1992 г. на чэмпіянаце Беларусі брэстаўчане заваявалі «бронзу», у барацьбе за Кубак дайшлі да паўфіналу.
У 2004 г. у Дзяржаўным геральдычным рэгістры зарэгістраваны эмблема і флаг клуба. Эмблема: у блакітным крузе размешчаны стылізаваная выява крапасной вежы, літара «Д», футбольны мяч, зверху — надпіс «ФУТБОЛЬНЫЙ КЛУБ», унізе — «ДИНАМО–БРЕСТ» і дата «1960». Флаг: прамавугольнае палотнішча, дыяганальна раздзеленае на блакітны і белы сегменты, у цэнтры размешчаны крапасная вежа, літара «Д» і футбольны мяч.
У 2012 г. каманда атрымала назву «Брэст», але з 26 лістапада вярнулася да ранейшай назвы з дабаўленнем горада — «Дынама–Брэст». У 2011–2015 гг. у клуба былі значныя фінансавыя праблемы, дапамогу аказваў аблвыканкам, прыцягваючы спонсараў. У 2016 г. клуб перайшоў пад кантроль кампаніі «SohraOverseas», фактычна ўладальнікам клуба стаў Аляксандр Мікалаевіч Зайцаў. У дынамаўцаў з’явілася прыстойнае фінансаванне, прыйшлі новыя гульцы, гульня стала больш якаснай і відовішчнай.
У 2018 г. легендарны футбаліст Дыега Марадона падпісаў трохгадовы кантракт з клубам «Дынама–Брэст», 15 мая прыняў пасаду старшыні праўлення клуба. Аргенцінец павінен быў займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця клуба, а таксама ўзаемадзейнічаць з усімі яго структурнымі падраздзяленнямі, уключаючы дзіцячую акадэмію. Аднак супрацоўніцтва не склалася, футбаліст не вярнуўся ў Брэст.
Пасля заканчэння сезона 2020 г. клуб змяніў уласніка, з 2021 г. яго ўладальнікам з’яўляецца Брэсцкі аблвыканкам. Клуб атрымаў назву: Установа фізічнай культуры і спорту «Дзяржаўны футбольны клуб «Дынама–Брэст». Дырэктарам клуба назначаны Эрнест Уладзіміравіч Нікалайчук. У працэсе рэарганізацыі адбылося аб’яднанне ўсіх асноўных інфраструктурных аб’ектаў горада, якія звязаны з футболам. У распараджэнні ДФК «Дынама–Брэст» апынуліся абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі», стадыён «Юнацтва», вучэбна-спартыўная база ў Чырвоным Двары, спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Дынама–Брэст», футбольны манеж.
Футбольны клуб «Дынама–Брэст» — трохкратны ўладальнік Кубка Беларусі (2007, 2017, 2018), трохкратны ўладальнік Суперкубка (2018, 2019, 2020), чэмпіён Беларусі (2019).
Гісторыю футбола ў Брэсце вывучае журналіст, краязнаўца В. В. Сарычаў, напісаў кнігі «Брестчина футбольная: от «Руха» до «Динамо» (1990), «Миг — и судьба» (2004).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
- Астапчик, И. А. Футбольный клуб «Динамо-Брест» / И. А. Астапчик // Брест. Брэст. Brest, 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 307.
- «Динамо» (Брест), футбольная команда общества «Динамо» // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 198–199.
- Щегрикович, В. М. Брестский областной центр олимпийского резерва по футболу / В. М. Щегрикович, А. А. Зданевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 318.
- Носкевич, Ю. М. Областной спортивный комплекс «Брестский» : [основной игровой стадион футбольного клуба «Динамо-Брест»] / Ю. М. Носкевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 319.
- Пасохіна, Г. І. Фізкультура і спорт : [з 1945 г. да канца 1980-х гг.] / Г. І. Пасохіна // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 564–569.
- Белямук, Э. В. Развіццё спорту ў 1990-я гады / Э. В. Белямук // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 569–571.
- Кудрицкий, В. Н. Гарай Леонид Павлович / В. Н. Кудрицкий, А. А. Новицкий // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 324.
- Зданевич, А. А. Маньковский Василий Андреевич / А. А. Зданевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 325.
- Кудрицкий, В. Н. Стацюк Владимир Павлович / В. Н. Кудрицкий, А. А. Новицкий // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 327.
- Сарычев, В. В. Миг – и судьба / Василий Сарычев. – Брест : Брестская типография, 2019. – Кн. 2 : Кумиры. Когда ворота были большими. – 298 с. : ил.
- Сарычев, В. В. Миг – и судьба / Василий Сарычев. – Брест : Брестская типография, 2019. – Кн. 3 : События. Не только о футболе. – 297 с. : ил.
- Сарычев, В. В. Миг – и судьба / Василий Сарычев. – Брест : Брестская типография, 2004. – 351 c. : ил.
- Сарычев, В. В. Брестчина футбольная: от «Руха» до «Динамо» / Василий Сарычев. – Минск : Полымя, 1990. – 71 с. : ил.
- Буцкевич, В. Ушел король : [памяти легендарного футболиста Диего Марадоны] / Василина Буцкевич // Брестский вестник. 2020. 3 декабря (№ 49). С. 22.
- Зайцев, А. Александр Зайцев: «В футболе я оказался случайно» / Александр Зайцев ; [беседовал] Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 29 ноября (№ 49). С. 4–
- Бровач, О. Брестское «Динамо» – чемпион: «Гуляйте, отдыхайте, балдейте!» / Оксана Бровач // Комсомольская правда в Белоруссии. 2019. 26 ноября. С. 13.
- Платонов, З. Вслед за Марадоной в Брест обещают привезти Месси и Роналду : [легендарный футболист приехал на работу в брестское «Динамо»] / Захар Платонов // Комсомольская правда в Белоруссии. 2018. 24 июля. С. 13.
- Павлов, В. Марадона улетел, но обещал вернуться, возможно, насовсем / Виктор Павлов // Брестская газета. 2018. 20 июля (№ 29). С. 1, 8.
- Жиляев, Д. Команданте Диего : Марадона намерен совершить революцию в брестком «Динамо» / Данила Жиляев // СБ. Беларусь сегодня. 2018. 19 июля. С. 1, 7. (приложение: Союз. Беларусь – Россия ; № 26).
- Лабажэвіч, Д. «Калі я скончу сваю кар'еру ў Брэсце, то застануся тут жыць» : [легенда футбола Дыега Марадона пабываў у Брэсце] / Дар'я Лабажэвіч // Звязда. 2018. 18 ліпеня. С. 5.
- Криулин, В. Диего Марадона: Могу остаться в Бресте жить! / Владимир Криулин // Комсомольская правда в Белоруссии. 2018. 18–24 июля. С. 3.
- Козлович, В. Трудно быть Марадоной : [легендарный футболист приехал на работу в брестское «Динамо»] / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2018. 18 июля. С. 14.
- Пастушенко, Т. Ближе, чем вы думаете : [Диего Марадону представили в качестве председателя правления брестского «Динамо»] / Татьяна Пастушенко // Рэспубліка. 2018. 24 мая. С. 16.
- Шатило, И. Марадона будет жить в Бресте в домике с тренажёрным залом : [легендарный футболист подписал трёхлетний контракт с «Динамо-Брест» и вступил в должность председателя правления клуба] / Ирина Шатило // Брестская газета. 2018. 18 мая (№ 20). С. 1, 7.
- Астапчик, И. «ФК Динамо-Брест» – и спорт, и бизнес, и праздник : [интервью с директором клуба] / Игорь Астапчик ; [беседовал] «БК» // Брестский курьер. 2017. 7 сентября (№ 37). С. 20.
- Ковальчук, С. Сергей Ковальчук: «Могли быть где-то рядом с тройкой» : [интервью с главным тренером брестского футбольного клуба] / Сергей Ковальчук ; [записал] Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2016. 9 декабря. С. 8.
- Василюк, Р. Капитан «Динамо-Брест» Роман Василюк: «Жена помогла выстоять и не бросить футбол» / Роман Василюк ; беседовал Олег Завадский // Брестская газета. 2015. 26 июня (№ 26). С. 22
- Дубинко, А. У «Динамо-Брест» новый председатель правления : [Вячеслав Сашко] / А. Дубинко // Брестская газета. 2013. 4–10 января (№ 1). С. 22.