Спадчына
20 снежня 2013 г. – 50 гадоў з пачатку дзейнасці (1963) Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання
Будаўніцтва Баранавiцкага баваўнянага камбіната пачалося ў 1960 годзе ў адпаведнасці з пастановай ЦК КПБ i Савета Мiнiстраў БССР ад 30 жнiўня 1958 года. Першыя вытворчыя магутнасці былі ўведзены 20 снежня 1963 года, запрацавалi 66 тысяч прадзiльных верацён. Дырэктарам тады працаваў Георгій Канстанцінавіч Цапаеў. Затым былi здадзены ў эксплуатацыю: першая прадзільная фабрыка ў 1964 годзе, другая прадзільная – у 1965 годзе, ткацкая фабрыка – у жнiўнi 1966 года, апрацоўчая вытворчасць – у лiстападзе 1969 года.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Камбінаты
- Установы «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» ААТ
8 лютага 2014 г. – 65 гадоў з часу заснавання калгаса «Памяць Ільіча» (СВК «Астрамечава»; 1949)
Сельгаскагаспадарчая арцель “Памяць Ільіча” была арганізавана 8 лютага 1949 года ў вёсцы Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Але калектывізацыя сельскай гаспадаркі тут пачалася яшчэ ў даваенны перыяд. У лік першых дзевяці калгасаў Брэсцкага раёна, створаных у 1940 годзе, уваходзіў і калгас імя Молатава (в. Кустынь Лышчыцкага сельсавета), тэрыторыя якога пазней увайшла ў калгас “Памяць Ільіча”.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скакун Аляксей Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Астрамечава
- Прадметы Калгасы, Прадпрыемствы
- Установы Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (СВК) «Астрамечава», Калгас «Памяць Ільіча»
1 студзеня 2014 г. – 45 гадоў з часу стварэння Брэсцкага абласнога дома мастацкай самадзейнасці (1969)
Дамы самадзейнай творчасці – культурна-асветныя ўстановы саветаў прафсаюзаў у БССР пачалі стварацца ў 1960-я гады. Аказвалі творчую і арганізацыйную дапамогу прафсаюзным арганізацыям і культурна-асветным установам у развіцці самадзейнай мастацкай і тэхнічнай твочрасці, аматарскіх аб’яднанняў, арганізацыі навучальна-творчай і выхаваўчай работы. Брэсцкі абласны дом мастацкай самадзейнасці быў створаны 1 студзеня 1969 года. Кіраваў клубнымі ўстановамі прафсаюзаў, калектывамі мастацкай самадзейнасці і іншымі формамі народнай творчасці ў Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Дамы самадзейнай творчасці
- Установы Брэсцкі абласны дом мастацкай самадзейнасці
23 жніўня 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1943) Тадэвуша Пятровіча Юшкевіча, вучонага ў галіне спартыўнай педагогікі, заслужанага трэнера Беларусі
Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч нарадзіўся 23 жніўня 1943 года ў г.п. Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобалсці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Юшкевіч Тадэвуш Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Лагішын
- Прадметы Педагогі, Заслужаныя трэнеры
- Установы
10 верасня 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1953) Івана Фёдаравіча Штэйнера, літаратуразнаўца, крытыка, даследчыка, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2007)
Іван Фёдаравіч Штэйнер нарадзіўся 10 верасня 1953 года ў вёсцы Беражное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Штэйнер Іван Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Беражное
- Прадметы Літаратуразнаўцы, Крытыкі
- Установы