Серада, 19 Сакавік 2014 17:25

20 снежня 2013 г. – 50 гадоў з пачатку дзейнасці (1963) Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання

Будаўніцтва Баранавiцкага баваўнянага камбіната пачалося ў 1960 годзе ў адпаведнасці з пастановай ЦК КПБ i Савета Мiнiстраў БССР ад 30 жнiўня 1958 года. Першыя вытворчыя магутнасці былі ўведзены 20 снежня 1963 года, запрацавалi 66 тысяч прадзiльных верацён. Дырэктарам тады працаваў Георгій Канстанцінавіч Цапаеў. Затым былi здадзены ў эксплуатацыю: першая прадзільная фабрыка ў 1964 годзе, другая прадзільная – у 1965 годзе, ткацкая фабрыка – у жнiўнi 1966 года, апрацоўчая вытворчасць – у лiстападзе 1969 года.

 

У вераснi 1970 года камбінату прысвоена званне “Прадпрыемства высокай культуры вытворчасці” і нададзена імя Ленінскага камсамола Беларусі.

Камбінат рос і развіваўся. Прадукцыя славілася на ўсю краіну і за мяжой, экспарціравалася ў 18 краін свету. За плённую працу Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 18 сакавіка 1981 года Баранавіцкае вытворчае аб’яднанне было ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1984 годзе лепшая прадзільшчыца Валянціна Паўлаўна Булова ўдастоена звання Герой Сацыялістычнай Працы.

Сёння, як і раней, прадпрыемства спецыялізіруецца на вытворчасці баваўнянай пражы, тканін суровых, тканін гатовых і швейных вырабаў. Карыстаюцца шырокім попытам тканіны ААТ “БВБА”, якія адрозніваюцца ад аналагаў якасцю, мастацка-каларыстычным афармленнем. Аб’яднанне пад гандлёвай маркай “Блакiт” вырабляе больш за 250 назваў тканін, швейных і баваўняных вырабаў розных гандлёвых груп. Прадпрыемства з уласных тканін вырабляе швейную прадукцыю наступнага асартыменту: пасцельная бялізна, сталовыя прыналежнасці, халаты, кашулі, дзіцячы асартымент і іншае.

ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» з’яўляецца буйнейшым прадпрыемствам лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час на аб’яднанні актыўна ідзе працэс тэхнічнага пераўзбраення. Завяршыць мадэрнізацыю прадпрыемства плануе ў 2014 годзе i ў бліжэйшыя гады плануе выйсці на еўрапейскі рынак.

Вакол баваўнянанага аб’яднання вырас цэлы пасёлак – мікрараён горада. Для работнікаў будаваліся жылыя дамы, меліся 8 інтэрнатаў, 8 дзiцячых садкоў, медсанчастка, спартыўная зала i база адпачынку, Палац культуры “Тэкстыльшчык”, санаторый-прафілакторый і дзіцячы аздараўленчы лагер “Мара”, тры сталовыя і рэстаран, Дом быту, выдавалася шматтыражная газета “Текстильщик”.

7 чэрвеня 2013 года на прадпрыемстве ўрачыста адкрыты музей яго гiсторыi. Чырвоную стужку перарэзалі генеральны дырэктар Iван Рыгоравіч Турчак і ветэран працы, былы галоўны інжынер Аляксандра Паўлаўна Чыжова. У музеі сабраны дакументы, фотаздымкi, граматы, звесткі пра людзей, якія працавалі на аб’яднанні.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Серафімовіч Ірына Сяргееўна, гал. бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

1.     Барановичское производственное хлопчатобумажное объединение // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 199.

2.     Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 2. С. 293.

3.     Барановичский хлопчатобумажный комбинат // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 59–60.

4.     Барановичское ордена Трудового Красного Знамени производственное хлопчатобумажное объединение имени Ленинского комсомола Белоруссии : фоторассказ / авт.-сост.: А. И. Белый, В. П. Шляхтин. Минск : Полымя, 1989. 30 с.

5.     Барановичский хлопчатобумажный комбинат имени Ленинского комсомола Белоруссии : фоторассказ / авт.-сост. Г. С. Томашевич. Минск : Беларусь, 1978. 38 с.

6.     Министерство легкой промышленности БССР. Справка о Барановичском ордена Трудового Красного Знамени производственном хлопчатобумажном объединении имени Ленинского комсомола Белоруссии в цифрах : 1963–1983 годы / Министерство легкой промышленности БССР ; отв. за вып. В. С. Пирожкова. Барановичи, 1983. 24 с.

7.     Юркевич, Е. БПХО: есть подвижки / Елена Юркевич // Заря. 2013. 7 мая. С. 2.

8.     Юнчик, Л. Предвестники добрых перемен / Леонид Юнчик ; фото Михаила Кашко // Наш край (Барановичи). 2013. 17 янв. С. 1, 3.

9.     Гиль, С. Нити истории / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2013. 8 июня. С. 1, 5.

10.                       Гиль, С. Максимально нацелены на экспорт / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2013. 8 мая. С. 2.

11.                       Гиль, С. Имидж начинается со стиля / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2013. 30 апр. С. 1.

12.                       Белый, А. С верой в будущее / А. Белый // Заря. 1998. 22 дек. С. 2.

13.                       Юркевич, Е. БПХО: рыночные перспективы / Елена Юркевич // Заря. 2012. 9 окт. С. 1, 3.

14.                       Строцкая, Г. Добрый след / Галина Строцкая // Наш край (Барановичи). 2012. 4 февр. С. 2.

15.                       Помощь от властей для гиганта легкой промышленности // Брестский курьер. 2012. 3 мая. С. 20.

16.                       Гиль, С. Новое содержание в старой форме / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2012. 9 июня. С. 1–2.

17.                       Текстильный гигант сменил форму собственности // Брестский курьер. 2011. 15 дек. С. 2.

18.                       Мясникович, М. Михаил Мясникович: Барановичское производственное хлопчатобумажное объединение нуждается в глубокой модернизации” / Михаил Мясникович // Наш край (Барановичи). 2011. 19 февр. C. 1.

19.                       Сумар, К. Будущее у барановичских текстильщиков ЕСТЬ! / Константин Сумар // Наш край (Барановичи). 2010. 7 сент. C. 1.

20.                       Селифонтов, А. Используя все возможности и резервы / А. Селифонтов // Текстильщик (Барановичи). 2009. 19 марта. C. 1–2.

21.                       Юркевич, Е. Как живешь, текстильный гигант? // Заря. 2007. 9 июня. С. 6.

22.                       Бачурина, В. Главное пожелание: работать! / В. Бачурина // Текстильщик (Барановичи). 1999. 1 янв. С. 1–2.

23.                       Бачурина, В. Визит Президента Республики Беларусь А. Г. Лукашенко на ПХБО / В. Бачурина // Текстильщик (Барановичи). 1998. 28 авг. С. 1.

24. http://www.blakit.by

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1581 разоў Апошняя змена Пятніца, 03 Красавік 2020 12:43