Чацвер, 05 Верасень 2013 16:32

23 жніўня 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1943) Тадэвуша Пятровіча Юшкевіча, вучонага ў галіне спартыўнай педагогікі, заслужанага трэнера Беларусі

Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч нарадзіўся 23 жніўня 1943 года ў г.п. Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобалсці.

{gcontent}Вучыўся ў Лагішынскай сярэдняй школе. Тадэвуш актыўна займаўся спортам: быў шматразовым пераможцам школьных і раённых спаборніцтваў па бегу на розныя дыстанцыі, скачках у вышыню і даўжыню, штурханні ядра і кіданні дыска, а таксама па цяжкай атлетыцы і шахматах. Найбольшых поспехаў дасягнуў у кіданні дыска (чэмпіён і рэкардсмен Брэсцкай вобласці, чэмпіён Беларусі), штурханні ядра і скачках у вышыню (пераможца і прызёр многіх раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў).

Пасля заканчэння Лагішынскай сярэдняй школы ў 1960 годзе два года працаваў настаўнікам фізкультуры Мокрадубраўскай сямігадовай школы.

У 1962 годзе Т. Юшкевіч паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры, дзе паспяхова спалучаў выдатнае навучанне з заняткамі спортам. У складзе студэнцкіх будаўнічых атрадаў працаваў у Сібіры, на Крайняй Поўначы і Сахаліне. У 1963 годзе з другога курса інстытута быў прызваны ў рады Савецкай Арміі, праслужыў тры гады аператарам-планшэтыстам радыёлакацыйнай станцыі. Падчас службы працягваў займацца спортам, быў пераможцам і прызёрам армейскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, ваенным мнагаборстве, цяжкай атлетыцы, шахматах.

Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў інстытут, які закончыў на выдатна ў 1969 годзе. Камісіяй па размеркаванні маладых спецыялістаў быў пакінуты працаваць у інстытуце выкладчыкам кафедры лёгкай атлетыкі. У 1972 годзе паступіў у аспірантуру, пасля яе заканчэння абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Некоторые аспекты оптимизации управления тренировочным процессом спринтеров” (1975). У 1976 годзе Тадэвуш Пятровіч стаў старшым выкладчыкам, а ў 1978 годзе быў выбраны па конкурсу загадчыкам кафедры лёгкай атлетыкі. На гэтай пасадзе працаваў дзесяць гадоў.

На працягу 15 гадоў (1975–1990) Т. П. Юшкевіч быў кіраўніком комплекснай навуковай групы па навукова-метадычным забеспячэнні зборных каманд рэспублікі па спрынтарскім і бар’ерным бегу, уваходзіў у склад Усесаюзнай і Рэспубліканскай федэрацый лёгкай атлетыкі. У 1980 годзе Тадэвушу Пятровічу было прысвоена вучонае званне дацэнта, а ў 1988 годзе – ганаровае званне “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь”.

Па заданні Спорткамітэта СССР у 1985–1990 гадах Тадэвуш Пятровіч узначальваў аўтарскі калектыў па напісанні паўрочных праграм для дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па лёгкай атлетыцы (скачкі ўдаўжкі і трайны скачок).

У 1991 годзе ў Маскве Т. П. Юшкевіч абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара педагагічных навук. У 1993 годзе яму было прысвоена вучонае званне прафесара, быў назначаны на пасаду прарэктара па навукова-даследчай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, дзе і працуе ў цяперашні час.

Т. П. Юшкевіч стварыў навукова-педагагічную школу, асноўным навуковым напрамкам якой з’яўляецца даследаванне праблем шматгадовай падрыхтоўкі спартсменаў высокай кваліфікацыі. Падрыхтаваў 3 дактароў і 9 кандыдатаў навук. Кіруе 5 аспірантамі і 7 суіскальнікамі. З’яўляецца старшынёй навукова-каардынацыйнага савета ўніверсітэта, старшынёй камісіі па прысваенні вучоных званняў, старшынёй навуковай камісіі навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, членам экспертнай камісіі пры Міністэрстве спорту і турызму, навуковым рэдактарам навукова-тэарэтычнага часопіса “Мир спорта”, членам рэдкалегіі часопіса “Wychowanie fizyczne i sport” (Польшча), старшынёй Беларускага аддзялення Міжнароднай Асацыяцыі “Sport Kinetic”, членам-карэспандэнтам Беларускай інжынернай акадэміі, сапраўдным членам (акадэмікам) Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук, членам Навуковага клуба сістэмнага міждысцыплінарнага аналізу і сінтэзу ў вобласці арганізацыйна-кіраўніцкай праблематыкі, які функцыянуе пры Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Т. П. Юшкевіч апублікаваў 280 навуковых і метадычных работ, у тым ліку 5 манаграфій, 12 навучальных і метадычных дапамог, 23 метадычныя рэкамендацыі, 27 раздзелаў у кнігах, 102 артыкулы ў часопісах і зборніках навуковых прац, 110 тэзісаў, мае 1 аўтарскае пасведчанне на вынаходства, 12 работ апублікаваны ў замежных часопісах і зборніках (Польшча, Чэхія, Славенія, ЗША, Індыя).

Праходзіў навуковую стажыроўку ў Дзяржаўным Цэнтральным інстытуце фізічнай культуры (Масква, 1989) і двойчы – у Навукова-даследчым інстытуце спорту ў Варшаве (1998, 2001). Чытаў лекцыі для студэнтаў і выкладчыкаў акадэмій фізічнага выхавання ў Варшаве, Познані, Опале, Гажове Велькапольскім, Шчэціне. Выязджаў у службовыя камандзіроўкі ў Польшчу, Венгрыю, Італію, Германію.

Т. П. Юшкевіч уключаны ў Міжнародны даведнік пэўных людзей у свеце, які выдаецца Амерыканскім біяграфічным інстытутам (ЗША). Узнагароджаны двума медалямі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Казлова Людміла Яўгенаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 {/gcontent}

  1. Юшкевич Тадеуш Петрович // Учёные Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевецкий. Пинск, 2012. С. 141.
  2. ЮшкевичТадеуш Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол. : Г. П. Пашков [и др.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 701.
  3. Юшкевич Тадеуш Петрович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол. : Ю. Л. Сиваков (пред.) [и др.]. Минск, 2005. С. 494.
  4. Юшкевіч Тадэвуш Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18. Кн. 1. С. 223.
  5. Юшкевич Тадеуш Петрович // Спортсмены Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск, 2004. С. 118–120.
  6. Юшкевіч Тадэвуш Пятровіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск, 2003. С. 468
  7. Управление тренировочной нагрузкой юных спринтеров на основе показателей функционального контроля: метод. рекомендации / Т. П. Юшкевич, В. И. Приходько, Т. В. Лойко; Белорус. гос. ун-т физ. культуры. Минск, 2011. 26 с.
  8. Система многолетней тренировки бегунов на короткие дистанции: методические рекомендации / Государственный комитет Республики Беларусь по физической культуре и спорту, Академия физического воспитания и спорта Республики Беларусь ; [разработал Т. П. Юшкевич] // http://unicat.nlb.by/opac/pls/.
  9. Шаров, А. В. Системные принципы интеграции различных метаболических состояний организма как основа структуры тренировочных нагрузок в беге на средние и длинные дистанции / А. В. Шаров, Т. П. Юшкевич // Мир спорта. 2005. № 2 (19). С. 65–70.
  10. Легкая атлетика : учебник для студ. Вузов / М. Е. Кобринский, Т. П. Юшкевич, А. Н. Конников [и др.]. Минск : Тесей, 2005. 335 с.
  11. Методика тренировки в легкой атлетике : учеб. пособие / под ред. В. А. Соколова, Т. П. Юшкевича, Э. П. Позюбанова. Минск, 1994.
  12. Легкая атлетика : учеб. пособие для учащихся шк. олимп. резерва / Т. П. Юшкевич, Э. П. Позюбанов ; Гос. ком. РБ по физ. культуре и спорту, Респ. метод. каб. по физ. культуре и спорту, Акад. физ. воспитания и спорта. Минск, 1992. 155 с.
  13. Юшкевич, Т. П. Тренажеры в спорте : монография / Т. П. Юшкевич, В. Е. Васюк, В. А. Буланов. Минск, 1989. 320 с.
    1. Юшкевич, Т. П. Применение технических средств в обучении и тренировке спортсменов / Т. П. Юшкевич, В. Е. Васюк, В. А. Буланов. Минск, 1987. 240 с.
    2. Методика обучения лёгкоатлетическим упражнениям : учеб. пособие для ин-тов физ. культуры и фак. физ. воспитания вузов / под общ. ред. М. П. Кривоносова, Т. П. Юшкевича. Минск, 1986. 312 с.
    3. Юшкевич, Т. П. Оздоровительный бег / Т. П. Юшкевич. Минск, 1985. 111 с.: ил.
    4. Алабин, В. Г. Спринт / В. Г. Алабин, Т. П. Юшкевич. Минск, 1977. 125 с.
    5. Юшкевич, Т. П. Некоторые аспекты оптимизации управления тренировочным процессом спринтеров : автореф. дис. канд. пед. наук / Юшкевич, Тадеуш Петрович ; ГДОИФК им. П. Ф. Лесгафта. Ленинград, 1975. 31 с.
    6. О награжденииП. В. Григорьева, Е. И. Иванченко, В. Ф. Рыженкова, Б. С. Чкалова, Т. П. Юшкевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь : Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 сентября 1997 г. № 1202 // Зарег. в Нац. реестре 5/19669.
    7. Сергеев, Ю. Парень из нашего города : [уроженец г.п. Логишин Пинского р-на Т. П. Юшкевич] / Ю. Сергеев // Полесская правда (Пинск). 2002. 17 июля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2228 разоў Апошняя змена Пятніца, 03 Красавік 2020 13:01