Першая чарга будаўніцтва была ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 1980 г. Фабрыка складалася з дзвюх самастойных вытворчасцей: прадзення хімічных валокнаў і ткацкай.Цэхі былі аснашчаны тэхналагічным абсталяваннем машынабудаўнічых заводаў Пензы, Іванава, Кузнецка (Расія), Ташкента (Узбекістан), Германіі, Чэхіі, Італіі, Індыі. Першая партыя тэкстылю выпушчана ў 1981 г.
Выпускалася адзіночная і кручаная пража як для ўласнага спажывання, так і таварная. Асабліва шырокі быў асартымент пражы трыкатажнага прызначэння ў розным сумесевым саставе з прымяненнем катанізаванага льновалакна.Асноўнымі пастаўшчыкамі сыравіны з’яўляліся Магілёўскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно», прадпрыемствы Маскоўскай вобласці, Калінінграда, Разані (Расія). Бавоўнавае валакно імпартыравалася з рэспублік Сярэдняй Азіі.У 1997 г. фабрыка працавала з новымі відамі валокнаў вытворчасці Германіі.
Крызісныя працэсы 1990-х гг., якія ўразілі ўсю эканоміку, наклалі адбітак і на працу маладога прадпрыемства. Знізіліся аб'ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, што пацягнула за сабой зніжэнне колькасці працуючых.Аднак дзякуючы прынятым мерам з боку органаў улады і кіраўніцтва прадпрыемства фабрыка была захавана, але пры гэтым значна зменшыліся яе вытворчыя плошчы. Востра паўстала пытанне мадэрнізацыі вытворчасці.
Ажыццявіць тэхнічнае пераўзбраенне фабрыкі дапамаглі тры інвестыцыйныя праекты.У рамках першага з іх у 2007 г. было закуплена перадавое ткацкае і прадзільнае абсталяванне фірмы «SmitTextile» (Італія). У 2010 г., у ходзе рэалізацыі аднаго з важнейшых інавацыйных праектаў рэспубліканскага значэння, на прадпрыемстве было ўстаноўлена новае тэхналагічнае абсталяванне па вытворчасці тэхнічных тканін і тканін з полівінілхларыдным (ПВХ) пакрыццём. З таго часу «Ручайка» трансфармавалася з прадзільна-ткацкай фабрыкі ў адзінага ў Беларусі і аднаго з найбуйнейшых у краінах былога Саюза вытворцаў такіх матэрыялаў, як тканіны, прасякнутыя ПВХ-кампазіцыяй (тэнтавы матэрыял, матэрыялы для шахтавай вентыляцыі, дахавай мембраны, гідраізаляцыйныя матэрыялы).
З тканін, якія выпускаюцца прадпрыемствам, найбольшым попытам карыстаюцца тканіны суровыя з пражы ўласнай вытворчасці і хімічных нітак. На аснове тэхнічных тканін шляхам нанясення полівінілхларыднай кампазіцыі вырабляюць матэрыялы для выкарыстання ў розных галінах народнай гаспадаркі: будаўніцтве, архітэктуры, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы. З 2015 г. ААТ «Ручайка» працуе прыбыткова, пастаянна павышаючы ўзровень дабаўленай вартасці на аднаго працуючага. Паспяхова асвоены выпуск інавацыйнага прадукту — сучаснага гідраізаляцыйнага дахавага матэрыяла з палімерным пакрыццём еўрапейскай якасці. Навінка актыўна выкарыстоўваецца пры ўладкаванні ці рамонце дахаў.
Пачынаючы з 2018 г., у рамках трэцяга інвестыцыйнага праекта, наладжана вытворчасць гатовых вырабаў з тэкстыльных матэрыялаў з ПВХ кампазіцыямі, што дазволіла істотна пашырыць асартыментную лінейку гатовых тэнтавых і каркасна-тэнтавых вырабаў. Прадуктовы партфель ААТ «Ручайка» ўключае ў сябе: тэхнічныя і дэкаратыўныя тканіны, геатэкстыль, пражу, матэрыялы, прасякнутыя ПВХ кампазіцыяй і гатовыя вырабы з ПВХ тканін. Вобласць ужывання тканін ПВХ надзвычай шырокая і ўключае ў сябе выраб архітэктурных і каркасных збудаванняў, каркасна-тэнтавых канструк-цый, ангараў, летніх кафэ, павільёнаў, складоў часовага захоўвання, ізаляцыйных чаш басейнаў, аўтатэнтаў, батутаў і інш. Спецыялісты прадпрыемства не спыняюцца, вывучаюць попыт на прадукцыю і працуюць над пашырэннем асартыментнай лінейкі.
Уласная лабараторыя стварае рэцэптуры ПВХ кампазіцый, якія дазваляюць вырабляць шырокі асартымент тэнтавых матэрыялаў, адпаведных зададзеным крытэрам марозаўстойлівасці, пажарабяспекі, устойлівасці да кантакту з агрэсіўнымі рэчывамі.Высокі ўзровень арганізацыі вытворчасці, пацверджаны сертыфікатам адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці CТБ ISO 9001-2015.
Вырабы ААТ «Ручайка» можна ўбачыць на многіх прадпрыемствах: складаны ангар на Баранавіцкім авіярамонтным заводзе, шэраг пнеўмакаркасных збудаванняў у Мінску і абласных цэнтрах, вырабляліся складаныя вырабы для прадпрыемстваў «Раснафта» і «Беларуснафта». Матэрыял таварыства «Ручайка» выкарыстаны кітайскай кампаніяй для ўладкавання даху пры будаўніцтве высокатэхналагічнага аграпрамысловага комплексу ў Мінскай вобласці, Аршанскім ільнокамбінатам і «Магілёў-хімвалакном» для рамонту сваіх дахаў.Прадпрыемствам выраблены палаткі для пагранкамітэта, распрацаваны і пастаўлены доследныя ўзоры вырабаў для Міністэрства абароны.
Сістэмны падыход у працы, эфектыўнае абсталяванне, высокакваліфікаваны персанал, багаты вопыт, веданне і разуменне кан'юнктуры рынку, узаемавыгадныя адносіны з партнёрамі дазваляюць вырабляць шырокі асартымент высакаякасных тэкстыльных і тэхнічных матэрыялаў, ствараць запатрабаваны рынкам прадукт.
Высокая якасць пацвярджаецца рознымі ўзнагародамі. ААТ «Ручайка» неаднаразова станавілася пераможцам Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Лепшы будаўнічы прадукт года». У 2013 г., 2015 г. па выніках заключэння экспертнага савета тэнтавы і дахавы матэрыял вытворчасці ААТ «Ручайка» сталі лаўрэатамі конкурсу ў намінацыі «Лепшы будаўнічы матэрыял (выраб) года». У 2021 г. дахавы матэрыял вытворчасці ААТ стаў пераможцам XVIII Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы будаўнічы прадукт года – 2021». У 2023 г. прадпрыемства ААТ «Ручайка» прызнана пераможцам XXV Рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх пераваг «Прадукт года – 2023».
ААТ «Ручайка» з'яўляецца буйнейшым у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемствам лёгкай прамысловасці па вытворчасці тканін тэхнічнага і бытавога прызначэння. Гэта сучаснае прадпрыемства з багатай гісторыяй, згуртаваным калектывам і 45-гадовым вопытам у сферы вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі, якое бесперапынна развіваецца. Са жніўня 2024 г. дырэктарам з’яляецца Сняжана Мікалаеўна Баранава.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскайраённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграфI кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Котяй, В. В. Кобринская прядильно-ткацкая фабрика «Ручайка» / В. В. Котяй // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 465.
- Кобринская прядильно-ткацкая фабрика // Лён : энциклопедия. Минск, 2009. С. 60–61.
- Рысь, А. М. Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка «Ручайка» / А. М. Рысь // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 410–411.
- Мы строим Брестчину / [Н. В. Митюкова и др. ; редколлегия: С. Н. Лободинский и др. ; фото: В. В. Король, А. И. Шульгач]. – Брест : Брестская типография, 2019. – 367 с. – См. на с. 51 – упоминание о строительстве Кобринской прядильно-ткацкой фабрики.
- На то нам юность дана. – Минск : Юнацтва, 1989. – 124 с. – См. на с. 91 – посланцы вузов и техникумов работали на строительстве Кобринской ПТФ.
- Киселев, Т. Я. Избранные статьи и выступления / Т. Я. Киселев. – Минск : Беларусь, 1984. – См. на с. 35, 157.
- Кобринская прядильно-ткацкая фабрика // Белорусское Полесье: проблемы развития и размещения производительных сил. Минск, 1983. С. 102.
- Сидор, С. И. Белорусская ССР в одиннадцатой пятилетке / С. И. Сидор. – Минск, 1983. – 63 с. – См. на с. 31, 61 – Кобринская прядильно-ткацкая фабрика.
- Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Ручайка» (1980) – 45 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 190.
- Бакун, Е. У «Ручайки» новый руководитель : [на должность директора ОАО «Ручайка» назначена Снежана Баранова] / подготовила Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 17 жніўня (№ 33). С. 5.
- Бакун, Е. Залог успеха: качество и современные технологии : [о работе коллектива ОАО «Ручайка»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 10 чэрвеня. С. 1, 10.
- Бакун, Е. «Продукт года – 2023» от ОАО «Ручайка» : [предприятие ОАО «Ручайка» признано победителем XXV Республиканского конкурса потребительских предпочтений «Продукт года – 2023»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 16 снежня. С. 5.
- Бакун, Е. Шагать в ногу со временем : [о работе ОАО «Ручайка»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 11 чэрвеня. С. 4.
- Ярмошук, Н. Легкая на подъем : [о работе прядильно-ткацкой фабрики ОАО «Ручайка» г. Кобрина] / Николай Ярмошук // Рэспубліка. 2022. 31 мая. С. 1, 11.
- Бакун, Е. Кровельная мембрана от «Ручайки» – лучшая : [ОАО «Ручайка» стало победителем XVIII Республиканского конкурса «Лучший строительный продукт года – 2021»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 13 лістапада. С. 4.
- Баланович, И. ОАО «Ручайка»: вчера, сегодня, завтра / Ирина Баланович ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2021. 1 апреля (№ 13). С. 2.
- Елизарова, Ж. «Ручайка» – значит качество :[30 декабря ОАО «Ручайка» отмечает 40-летний юбилей] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 24 снежня. С. 1, 4.
- Елизарова, Ж. Будущее страны определяют инновации : [ОАО «Ручайка» – один из крупнейших в СНГ производителей баннерных и тентовых материалов, кровельной мембраны, материалов для шахтной вентиляции и гидроизоляции] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 13 чэрвеня. С. 1.
- Литвинович, Е. «Ручайка»: давний бренд на новый лад / Евгений Литвинович // Заря. 2017. 28 февраля. С. 5.
- Дубина, Л. Ирина Григорьян: «Традиции качества – современные технологии» : [в канун профессионального праздника Дня работников легкой промышленности – беседа с директором ОАО «Кобринская прядильно-ткацкая фабрика «Ручайка»] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 11 чэрвеня. С. 1, 3.
- Мельнік, Р. Анатолій Ліс: «Любую праблему можна вырашыць, калі мысліць творча» : [старшыня абласнога выканкама А. Ліс з рабочым візітам наведаў прадзільна-ткацкую фабрыку «Ручайка»] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2015. 3 чэрвеня. С. 2.
- Жук, Е. А ну-ка, выРучайка! : [о проблемах прядильно-ткацкой фабрики] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2014. 16 мая. С. 4.
- Девяткова, С. В режиме перемен : [прядильно-ткацкая фабрика «Ручайка»] / Светлана Девяткова // Народная газета. 2012. 11 снежня. С. 7.
- Савчук, М. «Ручайка» – так держать! : [«Ручайка» стала лауреатом в конкурсе «Лучшие товары Республики Беларусь» в 2011 г.] / Маргарита Савчук, Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2012. 26 января. С. 3.
- Сергеев, И. Экспорт растет: [фабрика начала поставку продукции в Польшу] / Иван Сергеев // Заря. 2012. 17 января. С. 2.
- Блюдник, А. Стратегия обновления : [ПТФ «Ручайка» работает над реализацией нового инвестиционного проекта] / Алёна Блюдник // Кобрынскi веснiк. 2011. 16 сакавіка. С. 2.
- Веремеенко, С. «Ручайка» – дипломанты международной выставки : [фабрика приняла участие в международной специальной выставке в Минске] / Светлана Веремеенко // Кобрин-информ. 2011. 27 октября. С. 5 ; Кобрынскi веснiк. 2011. 29 кастрычніка. С. 2.
- Елизарова, Ж. Курс на высокое качество : [на фабрике введена в эксплуатацию новая линия по производству текстильных материалов] / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2011. 3 февраля. С. 2.
- Кобринской прядильно-ткацкой фабрике «Ручайка» исполнилось 30 лет // Кобрин-информ. 2011. 6 января. С. 2.
- Покрывала от «Ручайки» : [на фабрике запущено производство нестандартных укрытий и автопокрывал] // Кобрин-информ. 2011. 1 сентября. С. 2.
- Шупілаў, М. ПТФ «Ручайка»: шляхам мадэрнізацыі // Мікалай Шупілаў ; [гутарыў] Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2011. 11 чэрвеня. С. 1–2.
- Волков, С. «Ручайка» модернизируется / Сергей Волков // Заря. 2010. 30 декабря. С. 2.
- Васюк, Н. «Ручайка» на пороге новой жизни / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2009. 25 июня. С. 2.
- Квартальная, И. «Крыша» от «Ручайки» : [Кобринская фабрика получила более 9 млн. евро для модернизации производственных тканей] / Ирина Квартальная // Заря. 2009. 20 июня. С. 3.
- Праекты для «Ручайкі» : [на прадпрыемстве завершана рэалізацыя інвестыцыйнага праекта «Тэхнічнае пераўзбраенне прадзільнай вытворчасці»] // Народная трыбуна. 2009. 28 лiстапада. С. 3.
- «Ручайка» модернизируется : [Кобринская фабрика налаживает производство технических тканей с ПВХ-покрытием] // Заря. 2009. 12 декабря. С. 4.
- Максимчик, А. Обнадеживающий импульс : [о состоянии дел и перспективах развития «Ручайки»] / Алексей Максимчик // Кобрынскi веснiк. 2007. 9 чэрвеня. С. 1–2.
- О предоставлении гарантии Правительства РБ открытому акционерному обществу «Белагропромбанк» в погашении кредита, выданного ОАО «Кобринская прядильно-ткацкая фабрика «Ручайка» : постановление Совета Министров РБ от 31 августа 2006 г., № 1110 // Национальный реестр правовых актов. 2006. № 145. 5/22831.
- Пянко, А. С надеждой на лучшее : [Кобринская ПТФ «Ручайка»] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2003. 7 чэрвеня. С. 2.
- Пянко, А. В центре внимания – «Ручайка» / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2002. 30 кастрычніка. С. 2.
- Кукса, М. Радует товаром «Ручайка» / М. Кукса // Заря. 1998. 13 июня. С. 2.
- «Ручайка» работает на заказ : [Кобринская прядильно-ткацкая фабрика] // Кобрынскi веснiк. 1998. 8 лютага. С. 3.
- Хільчук, М. Прадпрыемства стала прыбытковым / Марыя Хільчук // Кобрынскi веснiк. 1996. 20 лістапада. С. 1.
- Кукса, М. Свет и тени второй недели : [работа Кобринской ПТФ в условиях реформы] / М. Кукса // Заря. 1990. 19 мая. С. 2.
- Славін, Б. Майстэрства і натхненне : [Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка / Б. Славін] // Камуністычная праца. 1987. 11 жніўня.
- Кукса, М. Мастерство трудом куется : [Кобринская прядильно-ткацкая фабрика] / М. Кукса // Заря. 1985. 14 февраля. С. 2.
- Якубовіч, Г. Праверка на сталасць : [эканамічны эксперымент на Кобрынскай ПТФ] / Г. Якубовіч // Камуністычная праца. 1985. 22 студзеня.
- Ліпай, П. І тчэцца палатна сувой… : [фотарэпартаж з Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыкі] / П. Ліпай // Беларусь. 1984. № 6. С. 8–9.
- Сусиков, П. Новоселье раньше срока : [завершено строительство ткацкого производства Кобринской ПТФ] / П. Сусиков // Советская Белоруссия. 1984. 19 октября.
- Кобрынскі шоўк : [уведзена ў строй першая чарга ткацкай вытворчасці Кобрынскай ПТФ] // Звязда. 1983. 14 студзеня ; Заря. 1983. 14 января.
- Перед пуском : [Кобринская прядильно-ткацкая фабрика] // Промышленность Белоруссии. 1981. № 1. С. 49.
- Шостак, Д. Побежала шелковая нить : [Кобринская прядильно-ткацкая фабрика] // Д. Шостак // Заря. 1981. 14 января.