Размясціўся Дом піянераў у адаптаваным будынку 1949 г., які раней служыў спальным корпусам дзіцячага дома. У 1986 г. быў праведзены капітальны рамонт будынка. У сувязі з правядзеннем у Маларыце абласнога фестывалю-кірмашу«Дажынкі–2010» выканалі другі капітальны рамонт.
Паступова Дом піянераў і школьнікаў пашыраў сферу сваёй дзейнасці: павялічвалася колькасць гурткоў, далучаліся новыя творчыя накірункі. 28 сакавіка 1999 г.установа была перайменавана ў Маларыцкі раённы цэнтр пазашкольнай работы. У Цэнтры арганізуюцца семінары для педагогаў-арганізатараў, дзіцячыя святочныя мерапрыемствы, раённыя злёты, творчыя конкурсы, выставы дзіцячых работ, пазнавальныя экскурсіі, турыстычныя паходы і іншыя віды вольнага часу.
У 2005 г. больш за 1700 дзяцей наведваліЦэнтр пазашкольнай работы, дзе працавала 69 гурткоў рознай накіраванасці. У 2011 г.Цэнтр атрымаў новае найменне — Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Маларыцкі раённы Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».
Піянер — званне члена Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Сімволіка — значок і гальштук піянера — зведала нязначныя змены: да традыцыйнага чырвонага колеру дадалася зялёная паласа. Пры гэтым асноўныя мэты і задачы засталіся нязменнымі: любіць сваю Радзіму, шанаваць традыцыі піянерскага руху, быць міласэрнымі, дапамагаць пажылым, хворым, нямоглым, не баяцца цяжкасцяў. У школах і раённай гімназіі Маларыцкага раёна дзейнічаюць 18 піянерскіх дружын. Пры Цэнтры працуе раённы савет ГА «БРПА», які ўзначальвае метадыст Вольга Фёдараўна Мілеўская. Намеснікам старшыні з’яўляецца першы сакратар райкама БРСМ Марыя Міхайлаўна Горнік.
На сённяшні дзень Цэнтр рэалізуе больш за 100 праграм і прапаноўвае на выбар 123 аб’яднанні па інтарэсах па 10 асноўных профілях. На свой густ вучань тут можа выбраць адзін ці некалькі з іх: мастацкі, эколага-біялагічны, тэхнічны, сацыяльна-педагагічны, турысцка-краязнаўчы, ваенна-патрыятычны, фізкультурна-спартыўны і інш. У2023/2024 навучальным годзе ў іх займалася больш за 1230 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Адукацыйны працэс вядуць 49 педагогаў дадатковай адукацыі.
У 2024/2025 навучальным годзе, улічваючы запыты дзяцей, адкрыліся новыя аб’яднанні па інтарэсах: «Фотагурток», «Графічны дызайн», «Робататэхніка». Працягваюць сваё функцыянаванне такія аб’яднанні, як вакальны ансамбль «Сузор’е», танцавальны ансамбль «Серпанцін», тэатр гульні «Вялікі перапынак», ансамбль «Мара», «Юны дызайнер», «Юны карэспандэнт», «Юны вядучы», «Скураны вожык», студыя-сланечнік «Рукадзельны дэсант», «Вясёлы аловак», «Прырода і фантазія», «Свет лялек», «Пачатковае тэхнічнае мадэліраванне», «Мастацтва канзашы», «Школа бяспекі».
Гонарам Цэнтра з’яўляецца дзіцячы ўзорны тэатральны калектыў «Каламбур», якім нязменна кіруе педагог-рэжысёр Валянціна Уладзіміраўна Самуйлік. Створаны быў у 2000 г., а ўжо ў лютым 2001 г. яму прысвоена ганаровае званне «ўзорны калектыў». За гады існавання калектыў эксперыментаваў у розных жанрах тэатральнага мастацтва, заўсёды былі поспех і апладысменты гледачоў. У капілцы «Каламбуру» — дыпломы розных абласных і рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў.
Аб’яднаннем па інтарэсах «Аплікацыя саломкай» кіруе Людміла Сцяпанаўна Амелянчук. Па адукацыі настаўніца, з юнацтва захапляецца народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасцю. Неўзабаве ёй прапанавалі працаваць у Доме піянераў культарганізатарам і вучыць дзяцей мастацтву аплікацыі саломкай. Сама вучыцца ў народных майстроў, наведвае майстар-класы, семінары. У сваёй творчасці Л. С. Амелянчук абапіраецца на багатыя мясцовыя традыцыі, развівае іх і працягвае.
У розны час установай кіравалі: Інэса Васільеўна Заляшчук (1970–1976), Людміла Сямёнаўна Курзава (1976–1977), Пятрова Вера Аляксандраўна Пятрова (1977–1981), Людміла Міхайлаўна Жаўнярчук (1982–1985), Алесіюк Ніна Міхайлаўна Алесіюк (1985–2019). З 2019 г. дырэктарам працуе Ала Мікалаеўна Шабогіна.
Педагогі дадатковай адукацыі вядуць карпатлівую работу па выхаванню ў дзяцей працавітасці, імкнення да ведаў, творчасці. Цэнтр на працягу многіх гадоў застаецца ачагом культурнага і адукацыйнага жыцця горада і раёна.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Кучына Галіна Уладзіміраўна,
загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай
дзейнасці і метадычнай работы
- Павленкова, Д.«Здравствуй, мир!» / Дарья Павленкова // Голас часу. Маларыта, 2025. 12 лютага. С. 4.
- Мікалаеў, Н. Юныя карэспандэнты: першыя крокі ў прафесію / Навум Мікалаеў // Голас часу. Маларыта, 2024. 13 сакавіка. С. 4.
- Навумчык, М. Узорны «Каламбур» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 9 лістапада. С. 8.
- Навумчык, М. На творчай хвалі / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2023. 19 мая. С. 19.
- Навумчык, М. Поспех юных маларыцкіх мадэльераў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 4 мая. С. 8.
- Навумчык, М. Білет у «Цягнік Памяці» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 8 лютага. С. 5.
- Навумчык, М. Юныя дызайнеры / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2023. 4 студзеня. С. 16.
- Навумчык, М. Я родным краем ганаруся! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 21 снежня. С. 8.
- Пашкевич, Д. Праздник детских улыбок / Диана Пашкевич // Голас часу. Маларыта, 2022. 21 снежня. С. 4.
- Навумчык, М. «Каламбур» і яго «Творчасць без межаў» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 10 снежня. С. 10.
- Светлова, А.«Калядная зорка»: праздник начинается с настроения / Алина Светлова // Голас часу. Маларыта, 2022. 30 лістапада. С. 1, 6.
- Навумчык, М. На хвалі творчасці / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 16 лістапада. С. 6.
- Буян, К.«Встреча на все 100» / Клавдия Буян // Голас часу. Маларыта, 2022. 25 мая. С. 4.
- Навумчык, М. Поспех юных мадэльераў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 16 красавіка. С. 10.
- Заяц, А.«Спасатели глазами детей» / Анна Заяц // Голас часу. Маларыта, 2022. 19 сакавіка. С. 10.
- Павленкова, Д. Квест по истории Малоритчины / Дарья Павленкова // Голас часу. Маларыта, 2022. 22 студзеня. С. 10.
- Горбик, Е. Звездопад наград / Елена Горбик // Голас часу. Маларыта, 2021.11 снежня. С. 4.
- Максимук, С. Найти занятие по душе / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021. 13 лістапада. С. 10.
- Максимук, С. Лучики детских улыбок / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021. 5 чэрвеня. С. 4.
- Максимук, С. Награды за творчество / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021.28 красавіка. С. 8.
- Максимук, С. Центр безопасности / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021.24 красавіка. С. 4.
- Навумчык, М. І зноў «Каламбур» – узорны! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 19 снежня. С. 9.
- Радужный калейдоскоп творчества // Голас часу. Маларыта, 2020. 25 лістапада. С. 4.
- Павленкова, Д. Деревянные фантазии / Дарья Павленкова // Голас часу. Маларыта, 2020. 24 кастрычніка. С. 10.
- Навумчык, М. Уласны прыклад / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 8 ліпеня. С. 6.
- Максимук, С. Фейерверк наград / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 15 лютага. С. 9.
- Навумчык, М. Аб’яднаныя творчасцю / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 26 кастрычніка. С. 10.
- Лаптева, Т. Награды за лучшие работы / Татьяна Лаптева // Голас часу. Маларыта, 2019. 2 мая. С. 4.
- Навумчык, М. Прывітанне, свет! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 23 студзеня. С. 2.
- Дыплом – за «Шахматны турнір» // Голас часу. Маларыта, 2018. 21 лістапада. С. 2.
- Навумчык, М. Сёння я згуляю белымі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 8 жніўня. С. 6.
- «Шахматны турнір» ад маларытчан // Голас часу. Маларыта, 2018. 20 чэрвеня. С. 5.
- Вощинчук, А. Удачу принёс «ЛьВенок» / Александра Вощинчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 26 мая. С. 9.
- Максімук, С. Твая хвіліна славы / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2018. 28 красавіка. С. 10.
- Лаптева, Т. Смотр технического творчества / Татьяна Лаптева // Голас часу. Маларыта, 2018. 4 красавіка. С. 8.
- Максимук, С.«Новые вершины» для «Серпантина» / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2018. 28 сакавіка. С. 2.
- Навумчык, М. Невычарпальная крыніца спадчыны / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 2 снежня. С. 8.
- Максімук, С. Спецыяльны прыз журы / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2017. 2 снежня. С. 2.
- Лапцева, Т. Лепшыя калектывы – на абласной сцэне / Таццяна Лапцева // Голас часу. Маларыта, 2017. 20 верасня. С. 2.
- Навумчык, М. Лепшы шахматыст / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 26 ліпеня. С. 6.
- Лапцева, Т. Запрошана ў «Зубраня» / Таццяна Лапцева // Голас часу. Маларыта, 2017. 1 ліпеня. С. 2.
- Навумчык, М. Іх хвіліна славы / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 14 чэрвеня. С. 2.
- Лапцева, Т. Вясёлы «Каламбур» / Таццяна Лапцева // Голас часу. Маларыта, 2017. 10 чэрвеня. С. 2.
- Лапцева, Т. Дыплом за калекцыю «Шэрышоўк» / Таццяна Лапцева // Голас часу. Маларыта, 2017. 27 мая. С. 2.
- Вашчынчук, А. Прывітанне, мір! / Аляксандра Вашчынчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 25 сакавіка. С. 2.
- Вашчанчук, А. Мы разам / Аляксандра Вашчанчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 1 лютага. С. 8.
- Шабогіна, А. Тыдзень творчасці / Ала Шабогіна // Голас часу. Маларыта, 2014. 20 верасня. C. 3.
- Навумчык, М. Сыграла ў «Як яно было раней» : ведай нашых! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2013. 14 снежня. C.1.
- Коцелева, Т. Лад жыцця актыўны / Тамара Коцелева // Голас часу. Маларыта, 2012. 30 мая. С. 8.
- Максімук, С. Творчы калейдаскоп / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2012. 11 красавіка. С. 5.
- Гармель, Е. И педагоги, и организаторы / Елена Гармель // Заря. 2011. 3 ноября. С. 4.