Панядзелак, 26 Люты 2018 16:56

17 лютага 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча (1928–2014), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992)

Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч нарадзіўся 17 лютага 1928 года ў вёсцы Вадзяціна Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Тут прайшлі першыя яго дзіцячыя гады, вучыўся ў Гасцілавіцкай польскай пачатковай школе. Калі Уладзіміру было дзесяць, бацькі пераехалі на радзіму маці, у вёску Якшычы ля Клецка. Скончыў СШ № 2 г. Клецка.

 

У 1948 годзе Уладзімір Дамашэвіч стаў студэнтам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Менавіта тады ён імкнуўся раскрыць свае здольнасці ў мастацкай літаратурнай творчасці. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1953–1967 гадах давялося папрацаваць над чужымі рукапісамі падручнікаў у выдавецтве «Народная асвета», а затым у рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва «Беларусь» над творамі В. Быкава, У. Караткевіча, І. Пташнікава, А. Карпюка, В. Адамчыка, Б. Сачанкі — «рэдагаваў і ў іх жа вучыўся пісаць сам».

Паспытаў сябе на Беларускім радыё (1965), працаваў літработнікам у часопісе «Полымя» (1967–1972), загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1973–1977), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1977). У 1978–1988 гадах загадваў аддзелам прозы часопіса «Маладосць».

Дэбютаваў празаік параўнальна позна. Першае апавяданне маладога празаіка «Трэці лішні» з’явілася ў часопісе «Маладосць» (1958). Неўзабаве ўбачыў свет і першы зборнік яго апавяданняў «Заклінаю ад кулі» (1960). Затым адна за адной з’явіліся кнігі «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), «Каб радзіла зямля» (1972), «Выбранае» (1977), «У лабірынце вуліц» (1979), аповесці «Порахам пахла зямля» (1975) і «Кожны чацвёрты» (1983), дакументальная аповесць «Першым заўсёды цяжка» (у суаўтарстве з У. Сазановічам, 1986), «Выбраныя творы» (1988).

Героі твораў пісьменніка — людзі сумленныя і працалюбівыя, мужна імкнуцца да праўды і справядлівасці, высокага маральнага ідэалу. Проза злабадзённая па тэматыцы, псіхалагічна паглыбленая, стрыманая ў фарбах, вылучаецца жывой народнай мовай. У творах выразна чутны назвы вёсак і мястэчак, што знаходзяцца непадалёку ад Ляхавічаў, Баранавічаў, Клецка. Творчы метад У. М. Дамашэвіча грунтуецца на нацыянальных традыцыях, яго творы сваім ідэйным і духоўным зместам выходзяць далёка за межы сацрэалізму. Па-мастацку ёмка празаік разгортвае вобразы роднага дома, сялянскай хаты, роду, зямлі.

У. М. Дамашэвіч таксама выступаў як рэдактар і перакладчык з рускай, польскай, азербайджанскай, армянскай і іншых моў. Сярод яго перакладаў з польскай мовы — раман Я. Путраманта «Верасень», які перакладзены разам з Я. Місько. Перакладаліся і яго творы на рускую, украiнскую, лiтоўскую і іншыя мовы.

У Саюз пісьменнікаў СССР быў прыняты ў 1962 годзе. За раман «Камень з гары» (1990) стаў лаўрэатам прэміі прафсаюзаў Беларусі (1991). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992). Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1992). З асобай Уладзіміра Максімавіча звязаны лепшыя старонкі сучаснай беларускай прозы. Як сапраўдны майстар слова, ён і парады даваў, і сваім прыкладам паказваў, як трэба пісаць.

30 красавіка 2014 года Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча не стала. Цела крэміравалі, урну з прахам пахавалі на Заходніх могілках г. Мінска.

 

 

Творы У. М. Дамашэвіча

  1. Кожны чацвёрты : аповесць / Уладзімір Дамашэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 284 с.

  2. Камень з гары : раман / Уладзімір Дамашэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 334 с. : іл.

  3. Выбраныя творы : аповесці, апавяданні / Уладзімір Дамашэвіч. – Мінск, 1988. – 502 с., [1] л. партр.

  4. Першым заўсёды цяжка : дакументальная аповесць / У. Дамашэвіч, У. Сазановіч. – Мінск : Юнацтва, 1986. – 95 с.

  5. Нимфа; Студенты последнего курса ; Меж двух огней : повести : авториз. пер. с белорус. / Владимир Домашевич. – Минск : Мастацкая літаратура, 1981. – 267 с. – (Библиотека белорусской повести).

  6. Порохом пахла земля : повесть / Владимир Домашевич ; авториз. пер. с белорус. М. Горбачева. – Москва : Советский писатель, 1979. – 368 с.

  7. У лабірынце вуліц : аповесць і апавяданні / Уладзімір Дамашэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 284 с.

  8. Выбранае : аповесці і апавяданнi / Уладзімір Дамашэвіч. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1977. – 367 с., [1] л. партр. – (Бібліятэка беларускай прозы).

  9. Порахам пахла зямля : аповесць-хроніка / Уладзімір Дамашэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 366 с.

  10. Пробуждение : повесть, рассказы, очерк / Владимир Домашевич ; авториз. пер. с белорус. Т. Горбачевой. – Москва : Советский писатель, 1973. – 351 с. : ил.

  11. Абуджэнне : аповесць і апавяданні / Уладзімір Дамашэвіч. – Мінск : Беларусь, 1968. – 355 с.

  12. Заклінаю ад кулi : апавяданнi / Уладзiмiр Дамашэвіч. – Мінск : Дзяржвыдавецтва БССР, 1960. – 174 с.

  13. Між двух агнёў : апавяданні і аповесць / Уладзімір Дамашэвіч. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1963. – 239 с.

  14. Финская баня : повесть / Владимир Домашевич // Нёман. 2014. № 9. С. 3–45.

  15. Электрычка Мінск – Баранавічы : апавяданне / Уладзімір Дамашэвіч // Дзеяслоў. 2014. № 3. С. 100–112.

  16. Мужчынскія забавы: апавяданне / Уладзімір Дамашэвіч // Маладосць. 2013. № 2. С. 37–44.

  17. Старэйшы брат : апавяданне / Уладзімір Дамашэвіч // Дзеяслоў. 2013. № 2. С. 146–151.

  18. Артыст Верны : апавяданне / Уладзімір Дамашэвіч // Дзеяслоў. 2012. № 5. С. 12–21.

  19. Хмельнае прозвішча: апавяданне / Уладзімір Дамашэвіч // Полымя. 2011. № 11. С. 67–78.

  20. Два птахі высокага палёту : нарыс : [пра Алега Лойку і Уладзіміра Караткевіча] / Уладзімір Дамашэвіч // Полымя. 2009. № 1. С. 3–4.

  21. Яшчэ адна загадка: нарыс : [пра М. Стральцова] / Уладзімір Дамашэвіч // ЛіМ. 2007.16 лютага. С. 15.

  22. На мяжы цярпення : раман / Уладзімір Дамашэвіч // Полымя. 2007. № 4. С. 3–74 ; № 5. С. 12–58 ; № 6. С. 114–148 ; № 7. С. 48–78.

  23. Дзённікавыя нататкі / Уладзімір Дамашэвіч // Маладосць. 2007. № 8. С. 94–108 ; № 9. С. 109–127 ; № 10. С. 101–106 ; № 12. С. 90–93 ; 2008. № 1. С. 96–99 ; № 2. С. 79–83 ; № 3. С. 46–54 ; № 4. С. 88–98 ; № 5. С. 96–100 ; № 6. С. 91–96.

  24. Абноўлены Максімаў партрэт : нарыс : [пра М. Багдановіча] / Уладзімір Дамашэвіч // ЛіМ. 2007. № 21. С. 7.

  25. Фінская лазня, або Цяжка ў гэта паверыць : аповесць / Уладзімір Дамашэвіч // Маладосць. 2006. № 1. С. 6–41 ; № 2. С. 38–85.

  26. Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям : аповесць / Уладзімір Дамашэвіч // Полымя. 2006. № 9. С. 11–77 ; № 10. С. 11–63.

  27. «Лятучы галандзец» : амальапавяданне : [да 75-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча] / Уладзімір Дамашэвіч // ЛіМ. 2005. 25 лістапада. С. 4–5.

  28. Доля-пустацвет : аповесць / Уладзімір Дамашэвіч // Маладосць. 2004. № 8. С. 22–68.

  29. Страшны сон і ява : апавяданне / Уладзімір Дамашэвіч // Беларусь. 2001. № 2. C. 23, 38–40.

  30. Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў : аповесць / Уладзімір Дамашэвіч // Маладосць. 1998. № 2.

 

Аб жыцці і творчасці У. М. Дамашэвіча

  1. Дамашэвіч УладзімірМаксімавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 5. С. 28.

  2. Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 3. С. 354.

  3. Домашевич Владимир Максимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 419–420.

  4. Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 201–202.

  5. Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч / Я. Р. Лецка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 266.

  6. Дамашэвіч Уладзімір / А. С. Гурская, А. А. Майсейчык // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 2. С. 317–319.

  7. Уладзімір Дамашэвіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [уклад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 169–170.

  8. Уладзімір Дамашэвіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 373–375.

  9. Ляшук, В. Я. Дамашэвіч Уладзімір / В. Я. Ляшук // Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск, 2008. С. 291–293.

  10. Дамашэвіч, У. Кавалак нялёгкай дарогі : [аўтабіяграфія] / Уладзімір Дамашэвіч // Пра час і пра сябе : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 1966. С. 144–148.

  11. Дамашэвіч, У. Родным мясцінам паклон : [аўтабіяграфія] / Уладзімір Дамашэвіч // Памяць : гіст-дакум. хроніка Ляхавіцкага раёна. Мінск, 1989. С. 425–428.

  12. Гарадніцкі, Я. Літаратура як мастацтва : камунікатыўнасць, інтэрмедыяльнасць, наратыўнасць / Я. А. Гарадніцкі. – Мінск, 2014. – Са зместу: У. Дамашэвіч. С. 357–369.

  13. Ламека, Л. Праўда жыцця, праўда характараў (Уладзімір Дамашэвіч. Выбранае. Аповесці і апавяданні) / Л. Ламека, Н. Ламека // Сучасная беларуская літаратура : аналіз твораў, матэрыялы для экзамену. Мінск, 2003. С. 143–148.

  14. Саламаха, У. Сэнс яго жыцця : [У. Дамашэвіч] // Сусвет дабрыні : эсэ, артыкулы, дыялогі / Уладзімір Саламаха. Мінск, 2005. С. 88–92.

  15. Саламаха, У. П. Сэнс яго жыцця : (празаік Уладзімір Дамашэвіч) // Літаратура: застаецца сапраўднае : эсэ, артыкулы, дыялогі / Уладзімір Саламаха. Мінск, 2014. С. 224–229.

  16. Шупенька, Г. «Просты і шчыры ў кожным слове…» : [пра У. Дамашэвіча] // Прага мастацкасці : выбранае / Г. Шупенька. Мінск, 1996. С 388–391.

  17. Далідовіч, Г. «Закон Дамашэвіча» : згадка пра старэйшага сябра / Генрых Далідовіч // Дзеяслоў. 2016. № 1. С. 241–251.

  18. Станкевіч, Ю. Настаўнік : [памяцi У. Дамашэвіча] / Юры Станкевіч // ЛіМ. 2014. 8 мая (№ 18). С. 3.

  19. Локун, В. Супраць духоўнай пустаты : [праблема маральнай дэградацыі чалавека і яе карані ў творах У. Дамашэвіча] / Валянціна Локун // Полымя. 2012. № 5. С. 164–168.

  20. Локун, В. Уладзімір Дамашэвіч: амплітуда таленту / Валянціна Локун // Полымя. 2009. № 8. С. 164–172.

  21. Дамашэвіч, У. Жыццё ў літаратуры / Уладзімір Дамашэвіч ; гутарыў Яўген Міклашэўскі // ЛіМ. 2008. № 8. С. 14.

  22. Далідовіч, Г. З ліку цярплівых рупліўцаў : [пра творчасць У. Дамашэвіча] // Краязнаўчая газета. 2008. № 7. С. 2, 7.

  23. Южык, М. Балансуючы на канаце : [пра У. Дамашэвіча] // ЛіМ. 2007. 5 студзеня (№ 1). С. 13.

  24. ЛеГАЛ. Тварам да Айчыны : [пра У. Дамашэвіча] / ЛеГАЛ // ЛіМ. 2007. 17 лістапада (№ 46). С. 7.

  25. Дамашэвіч, У. «Мне здаецца, што ў Расіібольш спрыяльныя ўмовы для друку, чым у нас» / Уладзімір Дамашэвіч ; гутарыла Таццяна Сцешына // Беларускі час. 2005. 9 верасня . С. 19.

  26. Дамашэвіч, У. «Літаратура — як камень, кінуты ў ваду: кругі разышліся і…» / Уладзімір Дамашэвіч ; гутарыла Таццяна Сцешына // ЛіМ. 2005. 26 жніўня. С. 5.

  27. Далідовіч, Г. Пісьменніку Уладзіміру Дамашэвічу — 75 / Г. Далідовіч // Звязда. 2003. 18 лютага.

  28. Марціновіч, А. Плён нялёгкай дарогі : [Уладзіміру Дамашэвічу — 70] / А. Марціновіч // ЛіМ. 1998. 15 лютага. С. 7.

  29. Дамашэвіч, У. Ты : [гутарка] / Уладзімір Дамашэвіч ; [гутарыў] Леанід Галубовіч // Крыніца. 1998. № 8. С. 2–29.

  30. Тычына, М. Між двух агнёў : [штрыхі да партрэта У. Дамашэвіча] / М. Тычына // Роднае слова. 1998. № 2. С. 7–19.

  31. Уладзіміру Дамашэвічу — 70 // Маладосць. 1998. № 2. С. 90–118.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2474 разоў Апошняя змена Пятніца, 11 Снежань 2020 10:09