Аўторак, 31 Снежань 2019 09:50

19 снежня 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Ігнатавіча Мікуліча (1934), беларускага антраполага, доктара біялагічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Аляксей Ігнатавіч Мікуліч нарадзіўся 19 снежня 1934 г. у в. Жарабковічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў мясцовую сямігодку (1949), Баранавіцкую фельчарска-акушэрскую школу. Служыў у Ваенна-марской авіяцыі. Паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1963 г. Працаваў інспектарам-урачом Міністэрства сацыяльнага забеспячэння БССР.

З 1966 па 1969 г. Аляксей Мікуліч вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР па спецыяльнасці «Антрапалогія», малодшы навуковы супрацоўнік. Пасля адкрыцця пры Акадэміі навук мэтавай аспірантуры па генетыцы чалавека і антрапалогіі А. І. Мікуліча накіравалі на вучобу ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава.

У Маскве А. І. Мікуліч абараніў кандыдацкую дысертацыю «Географическое распределение наследственных признаков человека на территории Белоруссии в связи с вопросами этногенеза» (1972). У 1974–1991 гг. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1991 г. — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Вывучаў заканамернасць зменлівасці генетыка-антрапалагічных і адаптыўных тыпаў, генадэмаграфічных працэсаў сярод насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый. У 1991 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Геногеография населения Беларуси (экологический и исторический аспекты изменчивости)».

Адзін з аўтараў манаграфій і навуковых прац: «Нарысы па антрапалогіі Беларусі» (1976), «Антрапалогія Беларускага Палесся» (1978), «Біялагічнае і сацыяльнае ў фарміраванні антрапалагічных асаблівасцяў» (1981), «Спадчынныя і сацыяльна-гігіенічныя фактары даўгалецця» (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998) у вобласці гуманітарных і сацыяльных навук за цыкл работ «Чалавек і яго біякультурная адаптацыя».

А. І. Мікуліч — доктар біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Аддзела антрапалогіі і экалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, сапраўдны член Міжнароднай акадэміі геранталогіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі. Актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю: віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусаў, старшыня асацыяцыі «Асана», намеснік старшыні, Ганаровы старшыня Беларускай экалагічнай партыі зялёных.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы.
Прытульчык Рыма Уладзіміраўна, бібліятэкар-бібліёграф

 

Працы А. І. Мікуліча
  1. Беларусы. Т. 9. Антрапалогія / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы ; [аўтары: Т. Л. Гурбо, Л. І. Цягака, І. І. Салівон, А. І. Мікуліч, В. У. Марфіна, Н. І. Поліна]. – Мінск : Беларуская навука, 2006. – 575 с. : іл., табл.
  2. Беларусы ў генетычнай прасторы : антрапалогія этнасу / Аляксей Мікуліч ; [НАН Беларусі, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў]. – Мінск : Тэхналогія, 2005. – 138 с., [13] л. каляр. іл.
  3. Гусева, І. С. Ён і яна : эцюды па генетыцы і эвалюцыі полу / І. С. Гусева, А. І. Мікуліч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 189 с. : іл.
  4. Прырода чалавека, чалавек у прыродзе / А. І. Мікуліч, І. С. Гусева ; АН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; пад рэд. У. К. Саўчанкі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 142 с. : іл.
  5. Геногеография населения Беларуси : (экологический и исторический аспекты изменчивости) : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / Микулич Алексей Игнатьевич ; Московский гос. ун-т им. М. В. Ломоносова, Науч.-исслед. ин-т и музей антропологии им. Д. Н. Анучина. – Москва : [б. и.], 1991. – 60 с.
  6. Геногеография сельского населения Белоруссии / А. И. Микулич ; Академия наук БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. – Минск : Наука и техника, 1989. – 181 с.
  7. Наша генетическая память : современные аспекты антропогенетики / А. И. Микулич ; [науч. ред. И. И. Саливон] ; Академия наук БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. – Минск : Наука и техника, 1987. – 72 с. : ил.
  8. Наследственные и социально-гигиенические факторы долголетия / Е. Ф. Конопля, А. А. Тальчук, А. И. Микулич, Г. Д. Бердышев ; Белорус. ком. по программе ЮНЕСКО «Человек и биосфера», Сектор геронтологии Академии наук БССР. – Минск : Наука и техника, 1986. – 264 с. : ил.
  9. Тегако, Л. И. Биологическое и социальное в формировании антропологических особенностей : по данным исследования населения Поозерья / Л. И. Тегако, И. И. Саливон, А. И. Микулич ; Академия наук БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. – Минск : Наука и техника, 1981. – 286 c.
  10. Тегако, Л.И. Антропология Белорусского Полесья : демография, этничная история и генетика / Л. И. Тегако, А. И. Микулич, И. И. Саливон. – Минск : Наука и техника, 1978. – 158 с.
  11. Очеркипо антропологии Белоруссии / И. И. Саливон, Л. И. Тегако, А. И. Микулич ; под редакцией В. П. Алексеева, Ю. Г. Рычкова ; Академия наук БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. – Минск : Наука и техника, 1976. – 269 с. : ил., табл.
  12. Географическое распределение наследственных признаков человека на территории Белоруссии в связи с вопросами этногенеза : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : специальность 578 Антропология / Микулич Алексей Игнатьевич ; Московский гос. ун-т им. М. В. Ломоносова, Биолого-почвенный факультет. – Москва, 1972. – 16, [2] с. : табл.
 
Аб жыцці і творчасці А. І. Мікуліча
  1. Мікуліч Аляксей Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 365.
  2. Микулич Алексей Игнатьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. 2006. Минск, 2006. С. 250.
  3. Микулич Алексей Игнатьевич // Кто есть кто. Деловой мир СНГ. 2002. Минск, 2002. С. 252.
  4. Микулич Алексей Игнатьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск, 1999. С. 304.
  5. Мікуліч Аляксей Ігнатавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск. 1999. Т. 5. С. 140.
  6. Лаўрэнаў, У.Аляксей Ігнатавіч Мікуліч / Уладзімір Лаўрэнаў // Ёсць край такі... : гісторыка-літаратурная хроніка. Баранавічы, 2003. С. 403–412.
  7. Мікуліч Аляксей Ігнатавіч / В. С. Семенякоў // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 1989. С. 316.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1223 разоў Апошняя змена Серада, 23 Снежань 2020 11:45