Пятніца, 29 Май 2020 12:25

2 студзеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Кабяка (1945), вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

Сяргей Уладзіміравіч Кабяк нарадзіўся 2 студзеня 1945 г. у вёсцы Скарчава Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1972 г. скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1968–1974 гг. быў старшынёй прафкама студэнтаў. Па заканчэнні інстытута працаваў асістэнтам, выкладчыкам МДПІ.

 

У 1976 г.Сяргей Кабяк скончыў аспірантуру, у наступным годзе абараніў дысертацыю «Деятельность Компартии Западной Белоруссии по интернациональному воспитанию трудящихся (1923–1929 гг.)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. У 1980 г. стаў дацэнтам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі МДПІ.

У 1980 г. Сяргей Уладзіміравіч быў абраны дэканам факультэта прыродазнаўства МДПІ, выкладаў на факультэце дысцыпліны «Геаграфія СССР» і «Гісторыя КПСС». У 1999 г. назначаны прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. З 2003 г. — прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

С. У. Кабяк даследуе гісторыю Беларусі ХІХ–ХХ стст., рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (1921–1939), дзейнасць КПЗБ. Аўтар больш за 60 навуковых прац, 4 манаграфій і вучэбна-метадычных дапаможнікаў: «Под знаменем пролетарской солидарности» (1979), «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР — акт гістарычнай справядлівасці» (1989, разам з А. М. Мацко) і інш. Адзін з аўтараў і распрацоўшчыкаў вучэбна-метадычных стандартаў педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Узнагароджаны трыма медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Выдатнік народнай асветы» (1992). За вялікі ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, значныя поспехі ў развіцці навукі, актыўную культурна-асветніцкую дзейнасць С. У. Кабяку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыіі Рэспублікі Беларусь» (1997).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Працы С. У. Кабяка

  1. Методические рекомендации по изучению темы «Борьба партии за развертывание культурной революции» / Минский государственный педагогический институт им. А. М. Горького ; [сост.: С. В. Кобяк, В. С. Лукин]. – Минск : [б. и.], 1989.
  2. Калюнов, Б. Н. Организация и проведение спортивно-патриотического праздника «День ГТО» на факультете : учеб.-метод. пособие / Б. Н. Калюнов, С. В. Кобяк. Минск : [б. и.], 1985. – 55 c.
  3. Под знаменем пролетарской солидарности : Компартия Западной Белоруссии в борьбе за интернациональное сплочение трудящихся (1923–1929 гг.) / С. В. Кобяк ; науч. ред. А. Н. Мацко ; Ин-т истории партии при ЦК КПБ — Фил. ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Минск : Беларусь, 1979. – 142 с.
  4. У. І. Ленін і рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі / С. У. Кабяк // Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Навуковы камунізм. Эканоміка. Права. 1990. № 1. С. 9–11.
  5. Мацко, А. Разам з партыяй і народам : старонкі гісторыі камсамола Заходняй Беларусі / Аляксандр Мацко, Сяргей Кабяк // Маладосць. 1985. № 1. С. 145–150.
  6. Деятельность Компартии Западной Белоруссии по интернациональному воспитанию трудящихся (1923–1929 гг.) : диссертация ... кандидата исторических наук : 07.00.01 / С. В. Кобяк. – Минск, 1976. – 213 с.
  7. Деятельность Компартии Западной Белоруссии по интернациональному воспитанию трудящихся (1923–1929 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.00.01 / С. В. Кобяк ; Ин-т истории партии при ЦК КПБ —Фил. ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Минск, 1976. – 26 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. У. Кабяка

  1. Кабяк Сяргей Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 514.
  2. Кобяк Сергей Владимирович // Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 167168.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1070 разоў