Пятніца, 29 Май 2020 12:31

20 чэрвеня 2020 г. — 30 гадоў з дня стварэння ДУА «Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста» (1990)

У галіне адукацыі ў другой палове 1980-х гг. пачаліся вялікія пераўтварэнні. У рэспубліцы пачалі стварацца навучальныя ўстановы новага тыпу — ліцэі і гімназіі. Адным з першых у Беларусі з’явіўся ліцэй у Брэсце. Створаны рашэннем выканкама Маскоўскага раённага Савета народных дэпутатаў г. Брэста ад 20 чэрвеня 1990 г. Дырэктарам ліцэя была прызначана Святлана Мікалаеўна Сямёнава.

 

Агульнаадукацыйны ліцэй планаваўся як вучэбна-выхаваўчая ўстанова сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, якая забяспечвае атрыманне адукацыі на павышаным узроўні з улікам здольнасцей, інтарэсаў і схільнасцей вучняў у спалучэнні з профільнай падрыхтоўкай па напрамках і спецыяльнасцях вышэйшай школы.

Да 1 верасня 1990 г. будынак ліцэя ў мікрараёне Усход-5 (вул. Арлоўская, 63) быў негатовы, таму заняткі ліцэістаў часова праходзілі ў аўдыторыях Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Нарэшце, 10 кастрычніка ліцэй ва ўласных сценах прыняў сваіх навучэнцаў.

Ствараўся высокапрафесійны педагагічны калектыў. Першы састаў выкладчыкаў фізіка-матэматычнага профілю складаўся з вопытных педагогаў: С. А. Яцкевіч, І. В. Панова, Р. А. Ласкій, В. А. Гвілава, К. Д. Сакаў, В. К. Карамзін, В. В. Слесарчук, В. С. Дуванава, В. С. Семянчук.

У 1990/1991 навучальным годзе было толькі 25 выпускнікоў, з якіх 6 атрымалі залатыя і 10 сярэбраныя медалі. Ужо праз год, у 1992 г., было 10 выпускных класаў і 192 выпускнікі.

У 1994 г.ліцэй прайшоў атэстацыю Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь з адзнакай«выдатна». У верасні 1995 г. атрымаў грант за актыўны ўдзел у міжнароднай Сорасаўскай навукова-адукацыйнай праграме.

З 2004 г. ліцэй носіць імя А. С. Пушкіна. Ва ўстанове існуе культ вялікага рускага пісьменніка. Праводзяцца Дзень ліцэя, Дзень памяці А. С. Пушкіна, паездкі ліцэістаў па пушкінскіх мясцінах, тэатральныя пастаноўкі па матывах твораў. Словы паэта «Друзья мои, прекрасен наш союз!» сталі дэвізам ліцэя.

У 2010 г. калектыў ліцэя стаў пераможцам сярод арганізацый навукі і адукацыі Брэсцкай вобласці за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці па выніках працы за 2009 г. і быў занесены на абласную Дошку пашаны.

Галоўная традыцыя ліцэя  святкаванне Міжнароднага дня ліцэяў (19 кастрычніка). Свята збірае разам ліцэістаў розных пакаленняў. З 12 красавіка 1994 г. дзейнічае навуковае ліцэйскае таварыства «Парадокс». З 1996 г. праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя «Адысея розуму» і конкурс «Ліцэіст года». Працуюць клубы: інтэлектуальны «Што? Дзе? Калі?», старшакласнікаў «Дэбаты», Клуб вясёлых і знаходлівых, тэатр «Муза», з 2000 г. выдаецца газета «Lyceum». У ліцэі створаны 6 музейна-педагагічных комплексаў: «Брэст  горад маёй будучыні», «Бабуліна школа», «Запаветны напеў Белавежы» і інш.

Сёння ліцэй сучасная навучальная ўстанова. Навучанне ў 10–11-х класах вядзецца па сямі профілях: фізіка-матэчытычны, фізіялагічны, эканамічны, хіміка-біялагічны, хіміка-тэхналагічны, гуманітарны, інфармацыйна-тэхналагічны. Навучэнцы рэгулярна перамагаюць на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных прадметных алімпіядах, з’яўляюцца стыпендыятамі Брэсцкага аблвыканкама і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

ДУА «Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна» сярод агульнаадукацыйных устаноў горада з’яўляецца найбуйнейшым навукова-метадычным і культурным цэнтрам. На базе ліцэя адкрыты 8 філіялаў кафедраў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, наладжана супрацоўніцтва з Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.

90 % настаўнікаў навучальнай установы маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі, 9 удастоены звання «Выдатнік адукацыі», 2  «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь». Настаўнікі ліцэя ўзнагароджаны прэміямі Брэсцкага аблвыканкама, дыпломамі і прэміямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі.

Першаму дырэктару ўстановы ў 1990–2018 гг., заслужанаму настаўніку Беларусі (2001) С. М. Сямёнавай прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста» (2014).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

  1. Пархутич, И. М. Лицей № 1 имени А. С. Пушкина г. Бреста / И. М. Пархутич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019.С. 347.
  2. Пархутич, И. М. Семёнова Светлана Николаевна / И. М. Пархутич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019.С. 78.
  3. Мелехавец, С. Прыродазнаўчы тыдзень : [пра прадметны тыдзень прыродазнаўчых навук «Брэст і ваколіцы» ў ліцэі № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста] / Святлана Мелехавец // Настаўніцкая газета. 2019. 15 кастрычніка. С. 15.
  4. Пархутич, И. М. Образование — хороший стартовый капитал : [беседа с заместителем директора лицея № 1 им. А. С. Пушкина] / Илья Пархутич ; [беседовала] Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2019. 4 октября (№ 40). С. 13.
  5. Данилова, Е. «Эйнштейн» из Бреста : [выпускник лицея № 1 имА. С. Пушкина взял «бронзу» на международной олимпиаде по физике] / Елена Данилова // Заря. 2019. 2 августа. С. 12.
  6. Визгульб, Л. П. Лицей читает пушкинские сказки : лицейская пушкинская традиция / Л. П. Визгульб // Русский язык и литература. 2019. № 5. С. 43–44.
  7. Ганчарэнка, В. Да прафесіяналізму — праз актыўныя формы метадычнай работы : [аб ліцэі № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста] / Вольга Ганчарэнка // Настаўніцкая газета. 2019. 18 красавіка. С. 7.
  8. Близнюк, А. И Пушкин такой молодой... : [ГУО «Лицей № 1 имени А. С. Пушкина г. Бреста»] / Анастасия Близнюк // Брестский вестник. 2018. 1 ноября (№ 44). С. 20.
  9. Зелинская, С. Л. Маршрутами истории: путешествие сквозь века : историко-краеведческая экскурсия : [ГУО «Лицей № 1 имени А. С. Пушкина г. Бреста»] / С. Л. Зелинская, А. Э. Науменко // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2018. № 10. С. 57–61.
  10. Мелехавец, С. Ежа для розуму : [пазакласная работа ў ліцэі № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста] / Святлана Мелехавец // Настаўніцкая газета. 2018. 7 чэрвеня. С. 11.
  11. Грышкевіч, С. «Бабуліна школа» запрашае : [пра вучэбна-метадычны музейны комплекс «Бабуліна школа» ў брэсцкім ліцэі № 1 імя А. С. Пушкіна] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2018. 20 сакавіка. С. 4.
  12. Дубоўская, В. Інавацыі ў ліцэйскай адукацыі : [аб ліцэі № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста] / Вольга Дубоўская // Настаўніцкая газета. 2017. 2 лістапада. С. 8.
  13. Грышкевіч, С. Не памыліцца ў галоўным : [аб настаўніцы хіміі ліцэя № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста С. С. Мелехавец] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2017. 26 студзеня. С. 6.
  14. Грышкевіч, С. Вучыць думаць і працаваць : [аб настаўніцы біялогіі ліцэя № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста А. Я. Градоўкінай] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2016. 10 лістапада. С. 1.
  15. Стасюк, Т. Нам 25! Да здравствует лицей! / Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2015. 29 октября (№ 44). С. 17.
  16. Грышкевіч, С. Настаўнік, рамантык, акцёр : [пра настаўніка рускай мовы і літаратуры ліцэя № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста І. МПархуціча] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2015. 24 верасня. С. 1.
  17. Шеламова, Т. ...И трижды которое будет! : лицей № 1 — ровесник независимости республики / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2014. 4 июля. С. 2.
  18. Будчанина, К. «Брест — город моего будущего» : [о лицее № 1 им. А. С. Пушкина] / Кристина Будчанина // Брестский вестник. 2012. 25 октября.
  19. Семенова, С. Н. Светлана Семенова: «Когда дома хорошо, можешь и на работе выкладываться» : [беседа с директором лицея № 1 им. А. С. Пушкина г. Бреста С. Н. Семёновой] / Светлана Семенова ; беседовала Елена Гармель // Заря. 2010. 20 марта.
  20. Атрощенко, В. Что ее жизнь? Игра! [о деятельности учителя физики лицея № 1 им. А. С. Пушкина г. Бреста И. В. Пановой] / Виктория Атрощенко, Алеся Кузьмина // Заря. 2010. 13 мая.
  21. Отраднова, М. Растить олимпийцев : [в лицее № 1 им. А. С. Пушкина г. Бреста открыли первый в области олимпийский класс] / Майя Отраднова // Заря. 2009. 8 декабря.
  22. Анішчук, А. Свет будучых Эйнштэйнаў, або Геній —«Парадоксавы» сябар : [аб ліцэі № 1 імя А. С. Пушкіна] / Аляксандра Анішчук // Народная трыбуна. 2007. 27 студзеня.
  23. Свинтилова, Н. «Воображаю день счастливый, когда средь вас возник лицей» : имя Пушкина увековечено над входом в лицей № 1 : [о праздновании 15-летия лицея № 1 им. А. С. Пушкина] / Наталья Свинтилова // Вечерний Брест. 2005. 21 октября. С. 3.
  24. Онищук, А. Юношеский возраст у строителя взрослости : [олицее 1 имА. С. Пушкина] / Александра Онищук // Брестский курьер. 2005. 13 октября.
  25. Кобяк, Э. Прекрасен ваш союз :в начале ХХІ века брестские лицеисты чтят пушкинские традиции / Эдуард Кобяк // Заря. 2004. 21 октября.
  26. Гомыляев, А. Родословная — от Царского Села : [о лицее № 1 имА. С. Пушкина] / Андрей Гомыляев // Вечерний Брест. 2003. 24 октября.
  27. Міранюк, І. Адысея розуму : [аб брэсцкім ліцэі № 1 імя А. С. Пушкіна] / Іна Міранюк // Народная трыбуна. 2002. 4 мая.
  28. Свинтилова, Н. Под сенью дружных муз : лицей отмечает свое 10-летие : [о лицее № 1 имА. С. Пушкина] / Наталья Свинтилова, Татьяна Корнелюк // Вечерний Брест. 2000. 6 сентября.
  29. Тиборовская, Т. Лицей вступает во второе десятилетие : [о лицее № 1 имА. С. Пушкина г. Бреста] / Тамара Тиборовская // Заря. 2000. 19 октября.
  30. Шеламова, Т. Десятый выпуск лицея ушел в открытое плавание : [о лицее № 1 имА. С. Пушкина] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2000. 24 июня.
  31. Шеламова, Т. Медалисты — на потоке! : Брестский лицей — первый отличник в республике / подготовила Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 1999. 26 февраля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 851 разоў Апошняя змена Панядзелак, 01 Чэрвень 2020 14:57