У. І. Папечыц — вядомы спецыяліст у галіне люмінесцэнцыі і спектраскапіі. Пачынаў сваю навуковую дзейнасць непасрэдна пад кіраўніцтвам акадэміка А. Н. Сеўчанкі. У сакавіку 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Исследование межмолекулярных взаимодействий в люминесцирующих растворах».
У красавіку 2003 г. У. І. Папечыц абараніў доктарскую дысертацыю «Термо-, фото-, радиационная стойкость и спектрально-люминесцентные свойства красителей в конденсированных средах», атрымаў ступень доктара фізіка-матэматычных навук. У чэрвені 2008 г. яму прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «фізіка». Унёс вялікі ўклад у стварэнне беларускай навуковай школы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Ім апублікавана больш за 190 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі.
У кастрычніку 2003 г. У. І. Папечыцу прысуджана прэмія імя А. Н. Сеўчанкі БДУ за развіццё тэорыі анізатрапіі паглынання і выпускання святла складанымі арганічнымі злучэннямі, распрацоўку і ўкараненне ў практыку новых лазерных асяроддзяў, вадкакрысталічных матэрыялаў, спектрафлуараметрычных прыбораў і сістэм адлюстравання інфармацыі. У кастрычніку 2009 г. прысуджана прэмія імя А. Н. Сеўчанкі БДУ за цыкл работ «Исследование воздействия высокоэнергетического излучения на вещество с целью создания новых материалов и технологий».
Навуковую працу Уладзімір Іванавіч паспяхова спалучае з педагагічнай дзейнасцю. Праводзіць заняткі са студэнтамі фізічнага факультэта БДУ, кіруе вытворчай практыкай, курсавымі і дыпломнымі работамі студэнтаў, работамі аспірантаў і суіскальнікаў. З студзеня 2010 г. — прафесар (па сумяшчальніцтве) на кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій факультэта радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій.
Праводзіць вялікую навукова-арганізацыйную і выхаваўчую працу. З’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі навуковага часопіса «Электроника инфо». Працуе ў складзе секцыі па кірунку «Техническая диагностика» Міжведамаснага экспертнага савета па прыярытэтнаму кірунку «Машынабудаванне. Сістэмы і комплексы сельскагаспадарчых машын. Кантроль і дыягностыка ў машынабудаванні» НАН Беларусі.
Чытае лекцыі школьнікам, удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні алімпіяд па фізіцы, чытае лекцыі па лініі таварыства «Веды», удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні навуковых канферэнцый, неаднаразова абіраўся ў кіруючыя органы розных грамадскіх арганізацый, членам навуковых, праблемных і спецыялізаваных саветаў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Русак Таццяна Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы У. І. Папечыца
- Термо-, фото-, радиационная стойкость и спектрально-люминесцентные свойства красителей в конденсированных средах : диссертация ... доктора физико-математических наук : 01.04.05 / Попечиц Владимир Иванович ; БГУ. – Минск, 2002.
- Антон Никифорович Севченко : биобиблиографический указатель / [сост.: В. И. Попечиц, Д. С. Умрейко, А. П. Хапалюк]. – Минск : Изд-во БГУ, 1983. – 56 с.
- Исследование межмолекулярных взаимодействий в люминисцирующих растворах : (01.04.05) / Попечиц Владимир Иванович ; БГУ им. В. И. Ленина. – Минск, 1973. – 16 с. : граф.
- Регистрирующие системы для радиационного неразрушаеющего контроля на основе трехкомпонентных растворов органических красителей / В. И. Попечиц // Приборы и методы измерений. 2015. Т. 6, № 2. С. 173–180.
- Радиоэкологическое исследование природных и техногенных объектов с помощью визуализаторов гамма-излучения / В. И. Попечиц // Сахаровские чтения 2012 года: экологические проблемы XXI века. Минск : МГЭУ им. А. Д. Сахарова, 2012. С. 270.
- Дефектоскопия материалов и промышленных изделий с помощью многокомпонентных растворов красителей / В. И. Попечиц // Современные методы и приборы контроля качества и диагностики состояния объектов : материалы 4-й международной научно-технической конференции, Могилев, 26—27 сентября 2012 г. Могилев : Белорусско-Российский университет, 2012. С. 86–88.
- Кучинский, П. В. Институту прикладных физических проблем им. А. Н. Севченко БГУ – 40 лет / П. В. Кучинский, В. И. Попечиц // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2011. № 2. С. 5–10.
- Применение визуализаторов ионизирующих излучений для радиоэкологического мониторинга окружающей среды / В. И. Попечиц // Актуальные проблемы эклогии : материалы VI Международной научно-практическаой конференции, Гродно, 27–29 октября 2010 г. Гродно : ГрГУ, 2010. С. 264–266.
- Влияние гамма-облучения на спектральные характеристки ксантеновых растворов красителей // В. И. Попечиц // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2008. № 2. С. 49–52.
- Радиоэкологический мониторинг наземных и водных экосистем с помощью арилметановых красителей / В. И. Попечиц // Экологические проблемы западного региона Беларуси : сборник научных статей. Гродно : ГрГУ, 2007. С. 191–195.
- Исследование свойств лазерных сред на основе трикарбоцианиновых красителей // В. И. Попечиц // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. 2006. № 6. ч. 2. С. 7–10.
- Использование ксантеновых красителей для радиоционного мониторинга лесных территорий / В. И. Попечик // Труды Института леса : сборник научных трудов. Гомель, 2004. Вып. 61. С. 249–251.
- Влияние гамма-облучения на спектры поглощения растворов кислотных красителей / В. И. Попечиц // Журнал прикладной спектроскопии. 2003. Т. 70, № 1. С. 34–37.
- Спектроскопическое исследование радиационной устойчивости растворов красителей / В. И. Попечиц // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. Минск, 2002. С. 275–286.
Аб жыцці і дзейнасці У. І. Папечыца
- Попечиц Владимир Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 258.
- Попечиц Владимир Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 199–200.
- Папечыц Уладзімір Іванавіч // Памяць : гiст.-дакум. хронiка Iвацэвiцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 458.