Пятніца, 07 Красавік 2023 10:34

1 сакавіка 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Юрыя Пятровіча Сергіенкі (1938–2021), мастака

Юрый Пятровіч Сергіенка нарадзіўся 1 сакавіка 1938 г. у в. Новы Радзін Камарынскага раёна Гомельскай вобласці. У 1947 г. бацькi пераехалi на сталае жыхарства ў г. Столін Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. З дзяцiнства Юрый захапляўся маляваннем. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва ў выдатнага педагога Юстафа Высоцкага. Ужо ў адзінаццацігадовым узросце прайшла яго першая персанальная выстава ў Мінску.

У 1966–1967 гг. Юрый Сергіенка вучыўся ў Народным універсітэце мастацтваў імя Н. Крупскай у Маскве. Кіраваў мастацкай студыяй у Доме піянераў i школьнiкаў г. Століна (1961–1968), працаваў мастаком у раённым Доме культуры (1968–1991).

У прафесійнае мастацтва Юрый Пятровіч прыйшоў з самадзейнай творчасці. Працаваў у станковым жывапісе ў жанры пейзажа, часам даводзілася працаваць і над партрэтамі, нацюрмортамі. Выкарыстоўваў розныя мастацкія і дэкаратыўна-прыкладныя тэхнікі. З гадамі выпрацаваў свой асабісты стыль жывапісу — малы мазок, дэтальная прапрацоўка натуры. Доўгі час не меў уласнай творчай майстэрні, але паступова праблема вырашылася: Юрый Пятровіч пабудаваў асабістую галерэю.

Яго Палессе прываблівае гледача радасным хараством жыцця. Па назвах яго карцiн, такiх, як, напрыклад, «Салаўіны куток», «Грыбная пара», «Рэчка Льва», можна меркаваць аб радасці сустрэч мастака з цікавымі і ўжо, на жаль, у выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека з кожным годам меньш і меньш прывабнымі і даступнымі людзям месцамі прыроды.
У 2012–2013 гг. плённа працаваў у в. Стайкі Баранавіцкага раёна, у выніку ў ліпені 2013 г. у выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея была адкрыта выстава «Мой родны кут».

З 1975 г. з’яўляўся ўдзельнікам абласных і рэспубліканскіх самадзейных і прафесійных мастацкіх выстаў. Яго палотны былi ў лiку твораў беларускiх мастакоў на выставах у Балгарыi, Польшчы, Германii. У 1988 і 1992 гг. праходзілі персанальныя выставы ў Століне (1980, 1982, 1984, 2008), Пінску (1983), Мінску (1983), Брэсце (1988, 1992), Бешанковiчах (2019). Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 г. Удзельнічаў у мастацкіх пленэрах.

Асноўныя творы: «Столінская царква», «Палескі край», «Тройца», «Свята на Івана Купалу», «Старая кузня», «Успаміны», «Пакінутая хата», «Перад навальніцай», «Вясновыя воды», «Возера Тыльчына». Другое захапленне мастака — драўляная скульптура. Ён аўтар больш за 30 кампазіцый, якія ўпрыгожылі ўезды ў населеныя пункты Століншчыны.

Узнагароджаны медалём ВДНГ СССР, граматамі Саюза мастакоў СССР з 1952 г. і інш. Творы мастака знаходзяцца ў Столiнскiм раённым краязнаўчым музеi, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, прыватных калекцыях у Беларусі, Польшчы, Германіі і інш. Дэманструюцца ў пастаяннай экспазіцыі Брэсцкага мастацкага музея (філіяла абласнога краязнаўчага музея).

Апошнія гады жыцця Ю. П. Сергіенка жыў у Віцебску. Памёр 4 кастрычніка 2021 г.

У Столінскім раённым краязнаўчым музеі 24 лістапада 2021 г. адкрылася выстава жывапісу Ю. П. Сергіенкі «Палескія прасторы», прысвечаная памяцi мастака.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай

iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,

гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Сергiенка Юрый Пятровiч // Мастакі Брэстчыны : каталог / склад. П. А. Рабаў. Брэст, 2019. С. 74–75.

  2. Юрый Сергіенка // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 114–115.

  3. Сергiенка Юрый Пятровiч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 520.

  4. Юрий Сергиенко // Художники Брестчины : [альбом-каталог] / авт.-сост.: М. Коньков [и др.]. Минск : А. Климов, 2002. С. 104–105.

  5. Сергiенка Юрый Пятровiч // Беларускi саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / [аўт.-склад. Б. А. Крэпак i iнш.]. Мiнск, 1998. С. 496.

  6. Юрий Сергиенко // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт.-сост.: Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Минск : Хелмон, 1997. С. 84–85.

  7. Валасюк, Л. Палеская палітра столінскага мастака Юрыя Сергіенкі / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2014. С. 102–103.

  8. Шаура, Р.Ф. Самадзейнае выяўленчае мастацтва Беларусі : жывапіс, графіка, скульптура / Р. Ф. Шаура. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 251 с. : іл. – Са зместу: [Ю. Сергіенка : рэпрадукцыі]. С. 200–203.

  9. Бынькоў, А. Фарбы яго лёсу: пра творчую дзейнасць члена Беларускага саюза мастакоў, жыхара аг. Астроўна Бешанковіцкага раёна Юрыя Сергіенкі] / Алесь Бынькоў // Віцьбічы = Витьбичи. 2020. 29 августа. С. 15.

  10. Морозова, Е. Чарующие пейзажи Юрия Сергиенко : [о персональной выставке жителя аг. Островно Ю. П. Сергиенков Бешенковичском районном Доме ремёсел] / Елена Морозова // Зара. Бешанковічы, 2019. 12 красавіка. С. 7.

  11. Валасюк, Л. Палеская палітра Юрыя Сергіенкі : [да 70-годдзя мастака] / Леанiд Валасюк // Народная трыбуна. 2008. 1 сакавіка. С. 12.

  12. Вярэніч, А. «У пейзажы – душы маёй адпачынак…» : [да 70-годдзя мастака Ю. Сергіенкі] / Аляксей Вярэніч // Навіны Палесся. Столiн, 2008. 29 лютага. С. 4.

  13. Гашчук, Г. На вернісажы Сергіенкі : [пра выставу твораў Ю. П. Сергiенкi ў раённым краязнаўчым музеi] / Галiна Гашчук // Навіны Палесся. Столiн, 2008. 14 сакавіка. С. 2.

  14. Казюля, Я. Хатняя галерэя : [пра столінскага мастака Ю. Сергіенку] / Яўген Казюля // Голас Радзiмы. 2001. 6 чэрвеня. С. 4.

  15. Жылевіч, Ул. Знак адраджэння / Ул. Жылевіч // Навіны Палесся. Столiн, 1997. 22 кастрычніка.

  16. Мірановіч, В. Знак адраджэння : [выстава Ю. Сергіенкі ў краязнаўчым музеі] / Валянціна Мірановіч // Навіны Палесся. Столiн, 1997. 8 лютага.

  17. [Пра мастака Ю.Сергіенку са Століна] // Чырвоная змена. 1996. 23 мая.

  18. Гашчук, Г. Выстаўка : [пра выставу мастакоў Столінскага раёна: А. Савіцкі, А. Харашун, Ю. Сергіенка, У. Пінчук, У. Філановіч, В. Царык, якая адкрылася ў Брэсце] / Галіна Гашчук // Навіны Палесся. Столін, 1994. 7 верасня.

  19. Квир, А. Резец и кисть : [о художнике Ю. Сергиенко из Столина] / А. Квир // Советская Белоруссия. 1991. 9 августа. С. 2.

  20. Кучук, М. И талант, и вдохновение / М. Кучук // Заря. 1987. 16 мая.

  21. Сцяпанаў, М. Талент у руках, а ў душы натхненне / М. Сцяпанаў // Навіны Палесся. Столін, 1987. 1 мая.

  22. Сцепановіч, А. На абласную выстаўку [адпраўляе свае творы мастак Ю. Сергіенка] / А. Сцепановіч // Навіны Палесся. Столін, 1984. 29 лістапада.

  23. Пищик, Н. С любовью к Родине : [выставка Ю. Сергиенко в Столине] / А. Степанович // Сельская газета. 1984. 24 апреля.

  24. Степанович, А. Верен теме : [художник Ю. Сергиенко] / А. Степанович // Заря. 1983. 23 ноября.

  25. Кучук, М. На полотнах – пульс жизни : [художник Ю. Сергиенко] / М. Кучук // Заря. 1981. 24 июня.

  26. Квір, А. Усе фарбы Палесся : [мастак Ю. Сергiенка] / К. Квір // Навіны Палесся. Столін, 1981. 23 красавіка.

  27. Кучук, М. Бесприютные таланты : [о необходимости рекламировать творчество самобытных мастеров: художника Юрия Сергиенко, композитора Николая Войтеховского и др.] / М. Кучук // Заря. 1980. 29 мая.

  28. Пракаповіч, М. З любоўю да роднай зямлі : [пра творчасць мастака Ю. Сергіенкi] / Мікола Пракаповіч // Літаратура і мастацтва. 1979. 13 красавіка. С. 14.

  29. Якога колеру паветра? : [пра мастака Ю. Сергіенку са Століна] // Літаратура і мастацтва. 1978. 26 мая. С. 12.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 363 разоў