Кобрыншчына ў той час знаходзілася пад уладай буржуазна-памешчыцкай Польшчы.У Кобрыне Аляксандру чакалі новыя ўзрушэнні, несправядлівасць, з якой яна сутыкалася на роднай зямлі. Некалькі гадоў ад цямна да цямна працавала на пана Зялінскага. Мара аб працягу вучобы была пахавана назаўжды. Але ні што не магло знішчыць мару дзяўчыны аб чалавечым жыцці, якое яна спазнала ў Савецкай Расіі.
Імкненне да высокіх ідэалаў, жаданне змагацца супраць прыгнятальнікаў супала з тактыкай рэвалюцыйнай барацьбы. У маі 1925 г. Аляксандра Федасюк уступіла ў КПЗБ, у хуткім часе стала прафесійным рэвалюцыянерам-падпольшчыкам, выконвала адказныя партыйныя даручэнні. Яна была важаком моладзі, вяла агітацыю сярод сялян, рамеснікаў. «Надзя», «Стася», «Даша» – пад гэтымі імёнамі дзейнічала маладая рэвалюцыянерка. Жанчынай-легендай называлі яе паплечнікі па партыі, па ўдзеле ў рэвалюцыйнай барацьбе на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў гады панавання ў ёй польскіх памешчыкаў і капіталістаў.
Агенты польскай дэфензівы праследавалі актыўнага работніка, тройчы арыштоўвалі і заключалі ў турму (1927, 1930–1931, 1937–1939), разлучалі з маленькай дачкой Уладзіславай. З вялікай цяжкасцю таварышам па барацьбе ўдалося пераправіць дачку А. І. Федасюк праз мяжу, у Мінск, да мужа Мікалая Паўлавіча Маслоўскага (1905–1938), віднага камсамольскага работніка, які таксама працаваў у Заходняй Беларусі.Каля чатырох гадоў правяла Аляксандра Федасюк у польскай турме, адчула жорсткія і абразлівыя допыты, але не схіліла галовы.
З 1926 г. А. І. Федасюк – член Кобрынскага падпольнага райкама, з 1928 г. – член Брэсцкага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ. Закончыла школу партыйных кадраў КПЗБ у Мінску (1929), Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве (1934).
Займала розныя партыйныя і дзяржаўныя пасады: сакратар Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ (1931–1932), сакратар ЦК КСМЗБ (1929–1930, 1932, 1935–1937), навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б (1934). Дэлегат І (1928), ІІ (1935) з’ездаў КПЗБ, VI кангрэсу Камуністычнага інтэрнацыяналу моладзі (1935).
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г. А. І. Федасюк – дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку, член яго паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР. Актыўна ўдзельнічала ў падзеле панскай зямлі, арганізоўвала палітычную і культурную работу ў вёсках. Працавала старшынёй Кобрынскага гарвыканкама, была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1941 г. яе зацвердзілі намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны А. І. Федасюк выбралася з пылаючага Брэста на ўсход, дабралася да Масквы, затым ў Пензу, адкуль яе адазвалі ў распараджэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху. У хуткім часе Аляксандра Іванаўна была закінута ў Беларусь, у глыбокі варожы тыл. Сферай яе дзейнасці сталі шэсць партызанскіх атрадаў, якія кантралявалі тэрыторыю на паўднёвым усходзе Брэсцкай вобласці.Пры непасрэдным удзеле Аляксандры Федасюк быў сфарміраваны буйны партызанскі атрад імя В. І. Чапаева, створаны партыйная і камсамольская арганізацыі. Потым атрад ператварыўся ў магутную баявую адзінку, на яго базе была створана партызанская брыгада імя В. І. Чапаева, якая дзейнічала ў Кобрынскім і Антопальскім раёнах.
Рашэннем ЦК ВКП(б)Б ад 24 чэрвеня 1943 г. Аляксандра Федасюк была зацверджана членам Брэсцкага падпольнага абкама партыі, а 4 снежня таго ж года – сакратаром Дзівінскага падпольнага райкама КП(б)Б, які базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя М. А. Шчорса.
Пасля вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў А. І. Федасюк займалася гаспадарчай дзейнасцю. На кіруючых пасадах (з 1944 г. па 1957 г.) у якасці першага сакратара Кобрынскага райкама КПБ, сакратара Брэсцкага і Маладзечанскага гаркамаў партыі, загадчыка аддзела ЦК КПБ А. І. Федасюк заўсёды адрознівалася ўважлівымі і чулымі адносінамі да праблем людзей. «Абавязкова падтрымаем, дапаможам, разбярэмся», – такой была яе жыццёвая пазіцыя.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання (1940–1947), Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў (1946–1954). Член ЦК КП(б)Б у 1949–1952 гг. Узнагароджана ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Аляксандра Іванаўна Федасюк памерла 29 мая 1995 г. Яе лёс і пройдзены шлях, доўгае, напоўненае сэнсам жыццё сталі прыкладам таго, як выхадцу з сялянскай глыбінкі можна дабіцца грамадскага прызнання, павагі і любві.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Хаўратовіч І. П. Федасюк Аляксандра Іванаўна / І. П. Хаўратовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 344.
- Хавратович, И. П. Федосюк Александра Ивановна / И. П. Хавратович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 433.
- Хаўратовіч, І. П. Федасюк Аляксандра Іванаўна / І. П. Хаўратовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 29.
- Федасюк Аляксандра Іванаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 443–444.
- Федосюк Александра Ивановна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 647–648.
- Федасюк Аляксандра Іванаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 618.
- Хаўратовіч І. П. Федасюк Аляксандра Іванаўна / І. П. Хаўратовіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 553–554.
- Шавяла, Р. М. Брэсцкі падпольны абком ЛКСМБ : [узгадваецца А. I. Федасюк] / Р. М. Шавяла // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 101–102.
- История белорусской государственности : в 5 т. / Национальная академия наук Беларуси, Институт истории. – Минск : Беларуская навука, 2019. – Т. 4. Белорусская государственность накануне и в период Великой Отечественной войны и послевоенного восстановления (1939–1953 гг.). – 567 с. – Из содерж.: А. И. Федосюк. С. 396.
- Сланеўскі, А. Аляксандра Іванаўна Федасюк / А. Сланеўскі // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 116–118.
- Федосюк, А. И. По велению сердца / Александра Ивановна Федосюк // Партийное подполье в Белоруссии, 1941–1944 : страницы воспоминаний. Минск : Беларусь, 1986. С. 319–325.
- Федасюк, А. І. [Палітычная работа сярод насельніцтва была галоўнай у дзейнасці Дзівінскага падпольнага райкома партыі] / А. І. Федасюк // Беларусь партизанская / сост. Р. А. Черноглазова. Минск, 1990. С. 54–55.
- Ус, А. Судьба подпольщицы : [очерк о А. И. Федосюк] / А. Ус // В борьбе и труде : участие женщин Белоруссии в революционном движении, социалистическом и коммунистическом строительстве. 2-е изд., перараб. и доп. Минск : Беларусь, 1977. С. 208–216.
- Давидович, М. В революционном движении Западной Белоруссии / М. Давидович // В борьбе и труде : участие женщин Белоруссии в революционном движении, социалистическом и коммунистическом строительстве. 3-е изд., перараб. и доп. Минск : Беларусь, 1985. С. 166–185. Из содерж.: А. И. Федосюк. С. 173, 185.
- Мазуров, К. Т. Незабываемое / К. Т. Мазуров. – Минск : Беларусь, 1984. – 349 с., [12] л. ил. – Из содерж.: А. И. Федосюк. С. 286, 288, 299.
- Орехво, А. С. Дела и люди КПЗБ : воспоминания / А. С. Орехво. – Минск : Беларусь, 1983. – 286 с., [8] л. ил. – Из содерж.: А. И. Федосюк. С. 191, 271.
- Калиберов, В. Ф. Наши корреспонденты : [среди них А. И. Федосюк] / В. Ф. Калиберов // От сердца к сердцу : [воспоминания бывшего редактора областной подпольной газеты «Заря»] / В. Ф. Калиберов. Минск : Беларусь, 1981. С. 39–49.
- Яковенко, В. К. Партизанки / В. К. Яковенко. – Москва : Воениздат, 1980. – 304 с., [6] л. ил. – (Военные мемуары).
- Из справки секретаря Антопольскго подпольного райкома КП(б)Б Брестской обл., А. И. Федосюк о росте и боевой деятельности подпольных организаций в Антопольском, Дивинском и Кобринском районах с апреля по ноябрь 1943 г. // Всенародное партизанское движении в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : в 3 т. Минск : Беларусь, 1978. Т. 2, кн. 2. С. 478–480.
- Федасюк Аляксандра Іванаўна // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 25–26.
- 120 гадоў з дня нараджэння А. І. Федасюк (1904) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 134–135.
- #Равнение на героев. Женщина-легенда : [об А. И. Федосюк – деятеле национально-освободительного движения в Западной Белоруссии] / подготовила Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 16 верасня. С. 14–15.
- Елизарова, Ж. Герои кобринского подполья : авторский проект «Забвению не подлежит» / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 17 ліпеня. С. 5.
- 17 августа 1904 г. Александра Федосюк : [деятель революционного движения в Западной Белоруссии, уроженка д. Андроново] // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 17 августа. С. 24.
- Сланеўскі, А. Адна са 123-х : [А. І. Федасюк – дэлегат з’ездаў КПЗБ, дэпутат Народнага сходу ў 1939 г.] / А. Сланеўскі // Звязда. 1989. 11 лістапада.
- Саладков, И. Женщина из легенды / И. Саладков // Советская Белоруссия. 1985. 18 мая.
- Ціхановіч, А. Пакаленні / А. Ціхановіч // Звязда. 1984. 16 верасня.
- Саладков, И. По мандату долга / И. Саладков, А. Гребенкина // Знамя юности. 1978. 19 декабря.