Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 13 Люты 2025 15:42

2025 г. — 85 гадоў з часу стварэння КУМПП ЖКГ «Маларыцкая жыллёва-камунальная гаспадарка»

Жыллёва-камунальная гаспадарка Маларыцкага раёна пачатак свайго існавання вядзе з 1940 г., калі пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР быў створаны раён у складзе Брэсцкай вобласці. Паводле дадзеных Брэсцкага дзяржаўнага архіва, у дакументах 1940 г. пазначаны аддзел камунальнай гаспадаркі выканаўчага камітэта Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных.

У час Вялікай Айчыннай вайны камунальная гаспадарка не дзейнічала, аднавіла сваю работу пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. Паступова ўмацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база, расла якасць камунальных паслуг.

З 1965 г. па 1984 г. — камбінат камунальных прадпрыемстваў пры выканкаме Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных. З 21 мая 1984 г. па 2001 г. прадпрыемства называлася Маларыцкае раённае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У адпаведнасці з рашэннем Маларыцкага райвыканкама № 178 ад 27 сакавіка 2001 г. прадпрыемства перайменавана ў камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Маларыцкая ЖКГ» і зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў 16 красавіка 2001 г. за нумарам 200078699 з захаваннем дзяржаўнай уласнасці.

У 2005 г. у склад КУМПП ЖКГ «Маларыцкая ЖКГ» уключана прадпрыемства «Маларытарамбуд». Рашэннем Маларыцкага райвыканкама № 198 ад 19 лютага 2008 г. зацверджаны статут прадпрыемства, які прадугледжвае 66 відаў дзейнасці, асноўнымі з якіх з'яўляюцца аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву, прадпрыемствам і арганізацыям раёна. Да іх, у першую чаргу, адносяцца: халоднае і гарачае водазабеспячэнне, водаадвядзенне, цеплазабеспячэнне, утрыманне, абслугоўванне і капітальны рамонт жыллёвага фонду, добраўпарадкаванне тэрыторый, збор і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў.

У склад прадпрыемства ўваходзяць 2 вытворчых ўчастка ў вёсках Ланская і Лукава, якія абслугоўваюць сельскія населеныя пункты раёна. Дадзеныя вытворчыя ўчасткі ўтвораны па тэрытарыяльнай прыкмеце і абслугоўваюць 77 населеных пунктаў.

Для бесперабойнай працы і своечасовага абслугоўвання ўсіх вытворчых участкаў прадпрыемства валодае 86 адзінкамі аўтатранспартнай тэхнікі. Маюцца піларама і сталярны цэх, прадукцыя якіх выкарыстоўваецца як для ўласных патрэб, так і для рэалізацыі іншым спажыўцам. У 2011 г. у г. Маларыта адкрыта новая гасцініца «Юбілейная». Участак энергетычнай гаспадаркі абслугоўвае жылы фонд сельсаветаў, электраабсталяванне ўсіх вытворчых участкаў і адміністрацыйныя будынкі, а таксама сеткі вулічнага асвятлення г. Маларыта. Участак жыллёвага фонду абслугоўвае 134 жылыя дамы (з іх 40 — у сельскай мясцовасці).

КУМПП ЖКГ «Маларыцкая ЖКГ» адыгрывае важную ролю ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач Маларыцкага раёна. Сучаснае шматпрофільнае прадпрыемства, дзейнасць якога арыентавана на забеспячэнне насельніцтва і іншых спажыўцоў комплексам жыллёва-камунальных паслуг належнай якасці і аб'ёму. Праца жыллёва-камунальнай гаспадаркі — складаны від дзейнасці, гэта работа з людзьмі, жыхарамі горада і раёна. Каб у дамах, у дварах і на вуліцах былі чысціня і парадак, адказна, старанна і сумленна працуюць работнікі ўсіх падраздзяленняў.

23 лістапада 2010 г. прадпрыемства ўзначаліў Аляксандр Фёдаравіч Пешта. З 31 мая 2019 г. у калектыве новы дырэктар — Раман Яўгенавіч Рачкевіч. Маларыта заўсёды адрознівалася чысцінёй і ўтульнасцю. Па выніках штогадовага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў вобласці за 2021 г. Маларыцкі райцэнтр у чарговы раз быў прызнаны лепшым сярод падобных гарадоў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Кучына Галіна Уладзіміраўна,

загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці

і метадычнай работы

  1. 80 лет предприятию «Малоритское ЖКХ» : справочно-информационное издание / Геннадий Александрович Ханчук, Валерий Антонович Савастиёнок. – Брест : Брестская типография, 2020. – 94 с. : ил.
  2. Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиёнок].  Минск, 2019. С. 147–148.
  3. Наумчик, Н. Мусорный вопрос: сможем ли мы воспитать экокультуру? / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2024. 17 ліпеня. С. 4.
  4. Прокопук, Г. О Всебелорусском народном собрании и работе ЖКХ / Галина Прокопук // Голас часу. Маларыта, 2024. 24 красавіка. С. 3.
  5. Наумчик, Н. Большая любовь к родному городу / Николай Наумчик // Голас часу.  Маларыта, 2024. 20 сакавіка. С. 5.
  6. Наумчик, Н. В ответе за водоснабжение и канализацию / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2024. 20 сакавіка. С. 5.
  7. Наумчик, Н. В постоянном контакте с абонентами / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2024. 20 сакавіка. С. 5.
  8. Наумчик, Н. «Мусорный» вопрос: как он решается в районе? / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2023. 19 красавіка. С. 3.
  9. Степанова, А. Заботятся о комфорте и благополучии людей / Анна Степанова // Голас часу. Маларыта, 2023. 22 сакавіка. С. 5.
  10. Наумчик, Н. Награда к празднику – нагрудный знак «Почетный работник ЖКХ» : [награжден слесарь аварийно-восстановительных работ аварийно-диспетчерской службы Малоритского ЖКХ Андрей Николаевич Горбик] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2023. 22 сакавіка. С. 1, 5.
  11. Прокопук, Г. Итог их работы – чистая вода / Галина Прокопук // Голас часу. Маларыта, 2023. 22 сакавіка. С. 5.
  12. Максимук, С. Разговор о ЖКХ и не только / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2022. 23 лістапада. C. 3.
  13. Максимук, С. Сортировка и сбор отходов: многое зависит от каждого из нас / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2022. 24 верасня. С. 9. 
  14. Наумчик, Н. Аварийно-диспетчерская служба / материалы подготовил Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2022. 26 сакавіка. С. 6.  
  15. Наумчик, Н. Малоритское ЖКХ: в приоритете – комфорт и качество жизни / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2022. 26 сакавіка.  С. 1.
  16. Наумчик, Н. Отходы – в доходы / материалы подготовил Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2022. 26 сакавіка. С. 7.
  17. Наумчик, Н. Ради чистой воды / материалы подготовил Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2022. 26 сакавіка. С. 7.
  18. Наумчик, Н. Чтобы людям было тепло / материалы подготовил Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2022. Маларыта, 2022. 26 сакавіка. С. 6.
  19. Максимук, С. Осенний марафон благоустройства / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021. 17 лістапада. С. 1, 3.
  20. Грушевич, А. Основное финансирование: образование, здравоохранение и ЖКХ / Алексей Грушевич // Голас часу. Маларыта, 2021. 5 мая. С. 2.
  21. Максимук, С. Опыт, ответственность и профессионализм / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021. 27 сакавіка. С. 4.
  22. Максимук, С. Вместе создают комфорт и уют / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021. 27 сакавіка. С. 1, 4.
  23. Яцушкевич, Е. В капле чистой воды отражается солнце / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2021. 27 сакавіка. C. 4. 
  24. Начальник отдела архитектуры, строительства и ЖКХ // Голас часу.  Маларыта, 2021. 3 лютага. С. 2.
  25. Максимук, С. Подомовой сбор отходов / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 12 снежня. С. 3.
  26. Максимук, С. Колеусы, бакопы, катарантусы для городского шарма / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 23 мая. С. 4.  
  27. Максимук, С. Слова благодарности и заслуженные награды / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 25 сакавіка. С. 3.
  28. Максимук, С. Аналитическое ядро коллектива / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 21 сакавіка. C. 9.
  29. Максимук, С. 80 лет Малоритскому ЖКХ / подготовила Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 21 сакавіка. С. 1, 4.
  30. Максимук, С. Тепло и комфорт – от коммунальников / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 21 сакавіка. С. 4.
  31. Максимук, С. Социальное партнерство / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 11 сакавіка. С. 3.
  32. Грушевич, А. Реорганизация комбината бытового обслуживания / Алексей Грушевич // Голас часу. Маларыта, 2019. 23 лістапада. С. 3.
  33. Наумчик, Н. Чистая вода для жителей Лукова / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2019. 13 ліпеня. С. 1, 3.
  34. Кононович, П. Лучшая санитарная дружина / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2019. 10 ліпеня. С. 3.
  35. Директор КУМПП ЖКХ «Малоритское ЖКХ» // Голас часу. Маларыта, 2019. 5 чэрвеня. С. 2.
  36. Максимук, С. Место упокоения не даёт успокоения… / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2019. 27 сакавіка. С. 6.
  37. Максимук, С. Благоустройство и уют от коммунальников / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2019. 23 сакавіка. С. 1, 4.
  38. Максимук, С. Общее дело заботы о людях / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2019. 20 сакавіка. С. 1.
  39. Яцушкевіч, Е. Вторсырьё – это касается всех! / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2019. 13 лютага. С. 3.
  40. Яцушкевич, Е. Чистая вода для Хотислава / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2018. 15 снежня. С. 1, 3.
  41. Яцушкевіч, К. Упрыгожаць горад карагоды кветак / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. Маларыта, 2018. 7 красавіка. С. 3.
  42. Яцушкевич, Е. Молодожёны выбирают люкс с белой мебелью / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2018. 10 лютага. С. 4.
  43. Кононович, П. Работа для души / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2017. 21 кастрычніка. С. 6.
  44. Максімук, С. Маларыта ў ліку пераможцаў / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2017. 29 ліпеня. С. 2. 
  45. Касцевіч, І. Аддаваць па заслугах / Ірына Касцевіч // Голас часу.  Маларыта, 2017. 25 сакавіка. С. 2.
  46. Касцевіч, І. Схадзі ты ў лазню / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 21 мая. С. 3.
  47. Касцевіч, І. Брудная работка / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 20 красавіка. С. 6.
  48. Касцевіч, І. Пра парадак на зямлі і дэмаграфію / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 23 сакавіка. С. 3.
  49. Касцевіч, І. Без перапынкаў і выхадных / Ірына Касцевіч // Голас часу.  Маларыта, 2015. 28 кастрычніка. С. 3.
  50. Касцевіч, І. Служба камфортнага настрою / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 25 сакавіка. С. 2.
  51. Касцевіч, І. Тройка, аддадзеная справе / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 21 сакавіка. С. 3.
  52. Касцевіч, І. У ганаровай тройцы / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2014. 10 снежня. С. 1.
  53. Яцура, Н. Эксперымент з эфектам / Надзея Яцура // Голас часу. Маларыта, 2014. 19 красавіка. C. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 72 разоў Апошняя змена Чацвер, 13 Люты 2025 15:56