Кобрынскі раён уключаў былыя Падалескую (цалкам), Кобрынскую, Тэвельскую і Навасёлкаўскую (часткі) воласці. Тэрыторыя раёна першапачаткова склала 837 кв. км, насельніцтва — 40 311 чалавек (1939), з якіх беларусаў — 21 641, рускіх — 5600, украінцаў — 5000, палякаў — 1720, яўрэяў — 5950.
На 23 чэрвеня 1940 г. у раёне было 225 населеных пунктаў, якія налічвалі 7536 сялянскіх гаспадарак, у т. л. 3370 хутарскіх, 50 985 жыхароў. 12 кастрычніка 1940 г. раён падзелены на 13 сельсаветаў: Батчынскі, Жухавецкі, Закросніцкі, Засімаўскі, Казішчанскі, Кіселявецкі, Красналескаўскі, Лепясоўскі, Пескаўскі, Стрыгаўскі, Тэвельскі, Хідрынскі, Яроміцкі.
Да чэрвеня 1940 г. былі арганізаваны 2 калгасы, а праз год было 5 калгасаў. Налічвалася да 40 прамысловых прадпрыемстваў: мельніцы, маслабойні, сукнавалкі, цагляныя, тарфяны, лесапільны і іншыя заводы. Дзейнічалі паліклініка, 2 бальніцы, амбулаторыя, станцыя хуткай медыцынскай дапамогі і іншыя аб’екты. Працавалі раённы Дом культуры, бібліятэкі, кінатэатры, 13 хат-чытальняў, 59 школ; у вёсцы Плянта дзейнічала школа трактарыстаў міжраённага значэння. Выходзіла раённая газета «Труд».
22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна. На тэрыторыі раёна барацьбу з нямецка-фашысцкімі акупантамі вялі партызанскія атрады брыгады імя Чапаева, асобныя атрады імя Катоўскага, Чарнака, Кірава, Шчорса, Фрунзе; разведвальна-дыверсійная група атрада імя Суворава, разведатрад Чырвонай арміі. За перыяд акупацыі агульная колькасць расстраляных, закатаваных і спаленых жыхароў раёна склала каля 13 тыс. чалавек, у тым ліку каля 2 тыс. дзяцей.
Раён вызвалены 20 ліпеня 1944 г. войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі. Адразу пасля вызвалення арганізуюцца раённыя органы ўлады, пачынаецца аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі. У 1948–1949 гг. у вёсках раёна арганізоўваюцца калгасы.
16 ліпеня 1954 г. скасаваны Жухавецкі, Засімаўскі, Красналескаўскі, Пескаўскі, Хідрынскі сельсаветы, утвораны Астроміцкі, Пецькаўскі сельсаветы, Закросніцкі сельсавет перайменаваны ў Залескі, вёска Млынок перададзена ў Пружанскі раён. 8 жніўня 1959 г. скасаваны Антопальскі раён, з яго складу Аніскавіцкі, Гарадзецкі, Грушаўскі сельсаветы перададзены ў Кобрынскі раён. Таксама скасаваны Дзівінскі раён, сельсаветы Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Хабовіцкі перайшлі ў Кобрынскі раён.
З 1962 г. Кобрынскі раён падзяляецца на 13 сельсаветаў: Аніскавіцкі, Астроміцкі, Батчынскі, Буховіцкі, Гарадзецкі, Дзівінскі, Залескі, Кісялевіцкі, Навасёлкаўскі, Осаўскі, Павіццеўскі, Тэвельскі, Хідрынскі. У сучасных межах Кобрынскі раён знаходзіцца з 25 снежня 1967 г.
У 1960-х гг. праходзіць масавая меліярацыя зямель і электрыфікацыя вёсак раёна, у 1970-х — газіфікацыя. У 1980-я гг. Кобрынскі раён займае трэцяе месца па добраўпарадкаванні населеных пунктаў у Савецкім Саюзе.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 6 ад 04.01.2002 г. Кобрынскі раён і горад Кобрын былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Кобрынскі раён з адміністрацыйным цэнтрам г. Кобрын. Герб і флаг раёна былі зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 340 ад 22.07.2004 г.
У 2009 г. Кобрын прыняў рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі». У час падрыхтоўкі да фестывалю праводзіліся маштабныя мерапрыемствы па рэканструкцыі і будаўніцтву аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, дарог.
У маі 2012 г. быў скасаваны Аніскавіцкі сельсавет, яго вёскі ўвайшлі ў склад Гарадзецкага сельсавета. У чэрвені 2013 г. ліквідаваны Осаўскі сельскі савет, населеныя пункты якога ўвайшлі ў Дзівінскі сельсавет. На сённяшні час у раёне 162 населеных пункта, 11 сельсаветаў: Астроміцкі, Батчынскі, Буховіцкі, Гарадзецкі, Дзівінскі, Залескі, Кісялевіцкі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Тэвельскі, Хідрынскі.
На 1 студзеня 2019 г. у Кобрынскім раёне налічваецца 84 625 чалавек, гарадское насельніцтва складае 53 411, сельскае — 31 214 чалавек. Насельніцтва прадстаўляюць больш за 50 нацыянальнасцей.
Вядучая роля ў эканоміцы раёна належыць сельскай гаспадарцы. Раён спецыялізуецца на вытворчасці мяса, малака, збожжа, кармавых культур, цукровага бурака, рапсу. За апошнія гады раён стаў камфортным і ўтульным для жыцця людзей. Кобрынская зямля прыгожая, з добрым кліматам і прыветлівымі людзьмі, багатая гістарычнымі месцамі і цудоўнымі куточкамі для адпачынку. Нам ёсць чым ганарыцца, каго памятаць і шанаваць.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Кобрынскі раён // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 371.
- Кобрынскі раён // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2012. Т. 4. С. 519.
- Кобрынскі раён // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 105–199.
- Кобрынскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2004. С. 44–45.
- Кобрынскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 220–221.
- Кобринский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 476–480.
- Кобринский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 101.
- Кобринский район // Туристская энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 247–248.
- Кобринский район // Туристские регионы Беларуси. Минск, 2008. С. 71–72.
- Кобрынскі раён // Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга. Мінск, 2005. С. 118–121.
- Кобринский район // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 242–263.
- Кобрынскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 219–239.
- Кобрынскі раён // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 6. С. 45–46.
- Василёнок, М. В. О первых социалистических преобразованиях в Кобринском районе / М. В. Василёнок // В семье единой : воссоединение Западной Белоруссии в братской семье народов / М. В. Василёнок. Минск, 1977. С. 68.
- Калинин, М. Ю. Природные ресурсы и охрана окружающей среды Кобринского района / М. Ю. Калинин ; Центральный научно-исследовательский институт комплексного использования водных ресурсов, Кобринская райинспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды. – Минск : ООО Белсэнс, 2009. – 145 с. : ил.
- Князева, В. М. Сацыяльна-эканамічнае становішча Кобрыншчыны ў 1939–1940 гг. / В. М. Князева // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 126–130.
- Кобринский район // От Беловежской пущи до Полесских болот : путеводитель по Брестской области. Минск, 2013. С. 126–135.
- Кобринскому району – 60 лет (1940–2000) : справочно-информационный материал. – Барановичи, 2000. – 11 с. : фот.
- Малой радзімы частка біяграфіі : інфармацыйна-бібліяграфічны нарыс да 80-годдзя з часу ўтварэння Кобрынскага раёна як адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Брэсцкай вобласці / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – 40 с.
- Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. – Мінск : Белта, 2002. – 624 с. : іл.
- Вовк, Ю. Кобринский район: 80 лет под флагом трудолюбия / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2020. 23 января (№ 4). С. 3.
- Елизарова, Ж. Наше прошлое и настоящее : [Кобринскому району – 80 лет] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 15 студзеня. С. 2–3.
- Курачук, С. Д. Малой радзімы частка біяграфіі : [да 80-годдзя Кобрынскага раёна ў цэнтральнай раённай бібліятэцы падрыхтаваны інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Малой радзімы частка біяграфіі»] / Святлана Курачук // Краязнаўчая газета. 2020. Люты (№ 7). С. 4 ; Кобрынскі веснік. 2020. 22 студзеня (№ 5). С. 5.
- Елизарова, Ж. К скрижалям прошлого : [история создания Кобринского района] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 23 студзеня. С. 4 ; 30 студзеня. С. 4 ; 6 лютага. С. 4 ; 13 лютага. С. 4 ; 20 лютага. С. 6.
- Кондрашук, Н. Год малой родины: между памятью и историей : [издан сборник статей Н. Марчук о малоизвестных страницах истории Кобринщины и Брестчины] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2018. 30 августа. С. 3.
- От метрик до свидетельств : [по информации отдела ЗАГС Кобринского райисполкома – данные о создании и реорганизации Кобринского района] // Кобрынскі веснік. 2017. 20 мая. С. 3.
- Бялоў, Д. Зямля, якую немагчыма не любіць : [Кобрынскі раён адзначыў сваё 75-годдзе] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2015. 21 студзеня. С. 1–2.
- Візітная картка : [агульныя звесткі аб Кобрынскім раёне] // Кобрынскi веснiк. 2015. 15 студзеня. С. 2.
- Гэта наша з табой біяграфія : [хроніка гісторыі Кобрынскага раёна] // Кобрынскi веснiк. 2015. 15 студзеня. С. 3–5.
- Кондрашук, Н. Нам не забыть свою историю : [о торжественном мероприятии, посвященном 75-летию Кобринского района] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2015. 22 января. С. 2–3.
- Мы – з Кобрыншчыны! : да 75-годдзя ўтварэння Кобрынскага раёна // Кобрынскі раён. 2015. 14 студзеня. С. 1.
- Кордюков, А. Кобринщина в 1944–1949: годы испытаний и энтузиазма / А. Кордюков // Кобрин-информ. 2010. 3 июня. C. 6.
- Мельнiк, Р. Квітней у стагоддзях, Кобрыншчына! : [да 70-годдзя ўтварэння Кобрынскага раёна] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2010. 20 студзеня. C. 1.
- Кенда, Н. «На пути созидания и прогресса» : [председатель райисполкома – к 70-летию образования Кобринского района] / Николай Кенда // Кобрынскi веснiк. 2010. 15 студзеня. C. 1–3.
- Кобринщина – наш общий дом // Кобрынскi веснiк. 2005. 16 красавiка. С. 3–6.
- Сіневіч, К. Час надзей і стварэння : [да 65-годдзя з дня ўтварэння Кобрынскага раёна] / К. Сіневіч // Кобрынскi веснiк. 2005. 15 студзеня. С. 1–2.
- Мельник, Р. Кобринщина: вехи поступательного развития / Роман Мельник // Кобрынскi веснiк. 2004. 22 верасня. С. 2.
- Пятроўская, М. Кніга «Памяць» нашага раёна гатова да выхаду ў свет / Марыя Пятроўская // Кобрынскi веснiк. 2002. 21 верасня. С. 3.
- Хільчук, М. У ёй наша боль і наша радасць : [аб прэзентацыі кнігі «Памяць. Кобрынскі раён»] / Марыя Хільчук // Кобрынскi веснiк. 2002. 4 снежня. С. 1.
- Ашмянцаў, С. Этапы вялікага шляху : [Кобрынскому раёну – 60 гадоў] / С. Ашмянцаў // Кобрынскi веснiк. 2000. 12 студзеня. С. 1.