Па заканчэнні Янінай сярэдняй школы пераехалі ў Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці. Маці ў 2005–2010 гг. працавала дырэктарам Целяханскай спецыяльнай школы-інтэрната. Яніна Малінчык закончыла тэатральнае аддзяленне Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Р. Шырмы (2005), атрымала спецыяльнасць «Акцёр тэатра і кіно».
З 2005 г. — актрыса Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі. Працавала з рэжысёрамі Аляксандрам Козакам, Цімафеем Ільеўскім, Дзмітрыем Нуянзіным, Дзянісам Фёдаравым і інш. У рэпертуары Яніны Малінчык ролі ў спектаклях па п’есах рускіх і замежных аўтараў. На сцэне аднолькава таленавіта выконвае як камічныя, так і трагічныя вобразы.
Тэатральныя работы: Равена — «Билокси» (2006), Шарлота — «Дон Жуан» (2007), Лізавета — «Преступление и наказание» (2008), Марыянна — «Крошка» (2008), Анжэліка — «Чёрный ангел с белыми крыльями» (2009), Смеральдзіна — «Слуга двух господ» (2010), Таццяна — «Барские причуды» (2011), Квашня — «На дне» (2012), Зорка — «Простая история» (2013), Сюзэтта — «Играем в дружную семью, или Гарнир по-французски» (2014), Лізетта — «Игра любви и случая» (2015), Ловіс — «Рони и Бирк» (2015), Варя — «Молодая семья снимет квартиру» (2015), Гарпіна — «Жених на двоих» (2016) і інш.
У кіно Яніна Малінчык пачала здымацца ў 2013 г., калі сыграла невялікую ролю Сазонавай у серыяле «Ой, ма-моч-ки!» пра будні раддома. Першая сур’ёзная кінаработа — роля Дусі Грынёвай у гістарычнай драме «Батальонъ» аб падзеях Першай сусветнай вайны. Рэжысёр Дзмітрый Месхіеў. Работа ў гэтым фільме прынесла Яніне Малінчык шырокую вядомасць.
Былі невялікія ролі ў дэтэктыўных серыялах «Следствие любви», «Мухтар. Новый след» і інш. У 2018 г. знялася ў двух новых тэлепраектах. Вобраз Раісы ў «Практика. Второй сезон». Цікавым этапам творчасці актрысы стаў удзел у шматсерыйным фільме «Триггер». У 2019 г. знялася ў гістарычным серыяле «Годунов» і драматычным фільме «Рыжик». У 2020 г. — у серыялах «Вспышка» і «Пальма».
З 2022 г. — кіраўнік, педагог, рэжысёр дыпломных спектакляў у «Акцёрскакй студыі ЯМ». З 2023 г. — рэжысёр тэатральных пастановак у Брэсцкай абласной філармоніі. З 2023 г. — аўтар, кіраўнік і выканаўца музычных вечароў «Вечерняя Малина» ў Брэсцкім тэатры драмы.
Узнагароджана дыпломамі «Лепшы жаночы дэбют» за ролю Еўдакіі Грынёвай у кінафільме «Батальонъ» на ХХII Міжнародным фестывалі акцёраў кіно «Созвездие»; «Золотая афиша» за лепшую жаночую ролю другога плану (спектакль «Молодая семья снимет квартиру», 2017); на фестывалі «Золотая Афиша 2023» у намінацыі «Лепшая жаночая роля ў спектаклі для дзяцей».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
- Кононович, Н. Камера! Мотор! : [Янина Малинчик снимает в Бресте короткометражный фильм] / Наталья Кононович // Брестский вестник. 2024. 18 июля (№ 29). С. 14.
- Шляжко, Н. Вечерняя малина : [актриса Брестского академического театра драмы Янина Малинчик запускает новый авторский проект «Вечерняя малина» / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2024. 8 февраля (№ 6). С. 20.
- Шляжко, Н. Очередная премьера : [об участии актрисы Брестского академического театра драмы Я. Малинчик в веб-сериале «ПМЖейсон»] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2023. 10 августа (№ 32). С. 20.
- Кононович, Н. Кино с изюминкой : [актриса Брестского академического театра драмы Янина Малинчик сыграла в фильме «Я хочу! Я буду!»] / Наталья Кононович // Брестский вестник. 2023. 13 апреля (№ 15). С. 20.
- Малинчик, Я. Не думала не гадала, но сыграла / [Янина Малинчик ; беседовала] Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2023. 9 марта (№ 10). С. 13.
- Кононович, Н. Экзамен с вишенкой на торте : [на сцене областной филармонии прошел отчетный концерт юных актеров – воспитанников Янины Малинчик] / Наталья Кононович // Брестский вестник. 2022. 15 декабря (№ 50). С. 20.
- Бобрик, В. «Триггер» – лучший телесериал, а в нём снималась наша землячка Янина Малинчик / Валентина Бобрик // Івацэвіцкі веснік. 2021. 30 студзеня. С. 3.
- Малинчик, Я. Янина Малинчик в новом сериале «Триггер» / Янина Малинчик ; беседовала Валентина Бобрик // Івацэвіцкі веснік. 2020. 15 лютага. С. 11.
- Данилова, Е. Малиновая пытка для Малинчик : [об участии актрисы Брестского академического театра драмы Я. Малинчик в сериале «Триггер»] / Елена Данилова // Заря. 2020. 8 февраля. С. 24.
- Шеламова, Т. Мои партнеры – Иван Охлобыстин и Макс Матвеев / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2019. 22 ноября (№ 47). С. 7.
- Данилова, Е. Брестчанка на страницах VOGUE : актриса Янина Малинчик снялась у всемирноизвестной арт-группы AES+F / Елена Данилова // Заря. 2019. 23 января. С. 8.
- Данилова, Е. От «Провокатора» к «Годунову» : актриса Янина Малинчик возвращается на экраны / Елена Данилова // Заря. 2018. 5 июня. С. 4.
- Малінчык, Я. Дэбют Яніны Малінчык : [пра ролю ў фільме «Батальён смерці»] / Яніна Малінчык ; [гутарыла] Валянціна Бобрык // Івацэвіцкі веснік. 2016. 8 красавіка. С. 1, 4.
- Гармель, Е. Как снимали «Батальонъ» : [по материалам творческой встречи актрисы Брестского академического театра драмы Янины Малинчик] / Елена Гармель // Заря. 2015. 28 февраля. С. 9.
- Шеламова, Т. Призвана из Бреста в «Батальонъ» : [в российской кинокартине «Батальонъ» одну из главных ролей сыграла Янина Малинчик] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2015. 27 февраля. С. 7.
- Леоновец, Н. «Батальонъ» едет в Брест : [о кинопремьере российского фильма] / Нина Леоновец // Заря. 2015. 17 февраля. С. 5.
- Малинчик, Я. Янина Малинчик: «Моя Дуся не может не вызвать уважения» : / Янина Малинчик ; беседовала Светлана Михович // Брестский вестник. 2014. 31 июля (№ 31). С. 12.
- Малинчик, Я.«Я ныряла в ледяную воду...» : [о съемках в фильме «Батальон смерти»] / Янина Малинчик ; беседовала Елена Данилова // Заря. 2014. 17 мая. С. 8.
- Малинчик, Я. Янина Малинчик: «Волосы отрастут, а полученный опыт останется» / Янина Малинчик ; беседовала Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 24–30 января (№ 4). С. 9.
- Падзеі фільма разгарнуцца пад Смаргонню : [актрыса Яніна Малінчык сыграе ў расійскім фільме «Батальён смерці»] // Беларусь. 2013. № 11. С. 40.
- Малинчик, Я. Янина Малинчик: «Сила женщины в ее слабости» / Янина Малинчик ; беседовала Эльвира Горошко // Заря. 2013. 7 сентября. С. 9.
- Савчук, В. Брестчанка в «Батальоне смерти» : [актриса Брестского академического театра драмы Янина Малинчик сыграет одну из главных ролей в российском фильме] / Влад Савчук // Брестский вестник. 2013. 22 августа (№ 34). С. 7.
- Сергеев, И. Кастинг прошла : [актриса Брестского академического театра драмы Янина Малинчик сыграет одну из главных ролей в российском фильме «Батальон смерти»] / Иван Сергеев // Заря. 2013. 20 августа. С. 2.