Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 13 Май 2025 14:56

2025 г. – 65 гадоў з пачатку газіфікацыі Кобрынскага раёна (1960)

У лістападзе 1958 г. пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР № 738 «Аб плане газіфікацыі гарадоў і іншых населеных пунктаў Беларускай ССР у 1959–1965 гадах» былі закладзены асновы будучай галіны. Газіфікацыя рэспублікі стала адным з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. За пяцігодку пабудавана 7 газанапаўняльных станцый, у т. л. Брэсцкая.

Загадам Галоўнага ўпраўлення па газіфікацыі пры Савеце Міністраў БССР ад 27 сакавіка 1960 г. створаны Брэсцкі трэст па газіфікацыі «Брэстгаз». Сеткі прыроднага газу хутка і эфектыўна пашыраліся шляхам будаўніцтва газаправодаў-адводаў невялікай працягласці і ГРС для падачы паліва да населеных пунктаў, прылеглых да трас магістральных газаправодаў.

Упершыню прыродны газ пачаў паступаць у г. Кобрын Брэсцкай вобласці ў 1960 г. па 660-кіламетровым магістральным газаправодзе «Дашава (Львоўская вобласць) – Мінск», які пракладзены па тэрыторыі Кобрынскага раёна. 25 кастрычніка 1960 г. загадам № 274 Галоўнага ўпраўлення газавай прамысловасці Савета Міністраў СССР было створана Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў, у склад якога ўвайшло раённае ўпраўленне газаправодаў у г. Кобрыне. Менавіта ў Кобрыне была пабудавана газакампрэсарная станцыя на газаправодзе «Дашава – Мінск», па якім блакітнае паліва прыйшло ў рэспубліку.

Праз два гады, 13 сакавіка 1962 г., для газазабеспячэння горада і раёна была створана Кобрынская эксплуатацыйна-мантажная кантора Брэсцкага трэста газіфікацыі. Пасля ўводу ў дзеянне газаправода-адводу «Корчыцы» ў 1972 г. змянілася жыццё жыхароў в. Хідры Кобрынскага раёна.

У 1974 г. з завяршэннем будаўніцтва першай ніткі газаправода «Таржок (Цвярская вобласць) – Мінск – Івацэвічы» на тэрыторыю БССР стаў паступаць газ з Заходняй Сібіры, што дало старт новаму этапу газіфікацыі рэспублікі.

1 жніўня 1975 г. трэст «Брэстгаз» рэарганізаваны ў Брэсцкае абласное прадпрыемства газавай гаспадаркі (АП «Брэстаблгаз») з утварэннем на базе раней дзеючых кантор па газіфікацыі пяці міжрайгазаў (Брэсцкага, Баранавіцкага, Бярозаўскага, Кобрынскага і Пінскага) і дзвюх газанапаўняльных станцый. У пачатку 1976 г. была ўведзена ў эксплуатацыю другая нітка газаправода «Кобрын – Брэст».

У 1980-я гг. пачалося будаўніцтва экспартнай магістралі «Кобрын– Дзяржграніца», у якім асноўныя працы вяла польская спецыялізаваная кампанія «Энергаполь», месцам дыслакацыі будаўнікоў стала вёска Пецькі Кобрынскага раёна. У выніку буйнога міжнароднага праекта ў Кобрыне на працягу 1984–1989 гг. былі ўзведзены шматкватэрныя дамы па вул. Дружбы і Дзяржынскага і іншыя аб’екты. У 1984 г. газ падведзены да вёски Лука Кобрынскага раёна і племзаводу «Дружба».

Павысілася надзейнасць газазабеспячэння Кобрына. За 1986–1988 гг. былі пабудаваны газаразмеркавальныя станцыі «Кобрын-Паўночная» і «Кобрын-Паўднёвая». У 1996 г. прыродны газ падведзены да вёски Дзівін Кобрынскага раёна.

За гэты час «Кобрынміжрайгаз» з-за пераўтварэнняў некалькі разоў мяняў назву. 1 верасня 2015 г. у выніку рэарганізацыі прадпрыемства трансфармавалася ў філіял «Кобрынскае вытворчае ўпраўленне» ВРУП «Брэстаблгаз».

Сёння ВУ «Кобрынгаз» вядзе работу з газаправоднай сеткай і газавым абсталяваннем, абслугоўвае сістэмы газазабеспячэння Кобрынскага, Маларыцкага і Пружанскага раёнаў. 373 супрацоўніка калектыву — гэта адданыя справе работнікі, якія дакладна ведаюць свае задачы, — забеспячэнне кватэр і дамоў, арганізацый і прадпрыемстваў бесперабойнай пастаўкай прыроднага газу, абслугоўванне і рамонт газавыкарыстоўваючага абсталявання.На абслугоўванні прадпрыемства 54 891 абанент, газіфікаваны газам; 14 104 абаненты, якія маюць індывідуальныя балонныя ўстаноўкі; 314 абанентаў ад ГЕУ. Прыродны газ падаецца ў 137 населеных пунктаў Кобрынскага, Маларыцкага і Пружанскага раёнаў.

Адным з найбольш значных праектаў апошніх гадоў стала закальцоўка газаразмеркавальных станцый «Паўночная» і «Паўднёвая».У маі 2021 г. было закончана будаўніцтва газаправода высокага ціску другой катэгорыі d225 агульнай працягласцю 1,074 км для дадатковай закальцоўкі ГРС «Паўночная» і ГРС «Паўднёвая».

У 2022 г. у ВУ «Кобрынгаз» завершана рэканструкцыя службовых памяшканняў бытавога корпуса. Для працы кожнай службы створаны камфортныя ўмовы.У будынку таксама размяшчаецца служба транспарту і рэалізацыі газу, участак па арганізацыі закупак і руху ТМЦ, а таксама аварыйна-дыспетчарская служба, якая дзяжурыць кругласутачна. Усе 30 службовых машын абсталяваны 3D навігацыяй, што дапамагае паскорыць аварыйныя работы.З 15 красавіка 2022 г. у галоўным адміністрацыйным будынку пачаў працаваць цэнтр абслугоўвання насельніцтва і магазін газавага абсталявання «104».

Адкрыццё сэрвіснага цэнтра стала сапраўды знакавай падзеяй і адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы, на ёй прысутнічала шмат гасцей, у т. л. памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці В. П. Вакульчык.Сэрвісны цэнтр тэхнічна абсталяваны ўсім неабходным абсталяваннем. Тут створана безбар'ернае асяроддзе. Кліенты маюць магчымасць у адным месцы атрымаць увесь комплекс паслуг і кваліфікаваную кансультацыю спецыяліста.

Пра высокі прафесіяналізм спецыялістаў ВУ «Кобрынгаз», кіраўніком якога сёння з’яўляецца Дзмітрый Мікалаевіч Манцэвіч, сведчыць той факт, што некалькі гадоў запар пераходзячы сцяг пераможцаў спаборніцтваў паміж філіяламі УП «Брэстаблгаз» знаходзіцца ў кобрынскіх газавікоў. У скарбонцы ўзнагарод ёсць і асабістыя дасягненні супрацоўнікаў. Так, за час існавання прадпрыемства яны не раз удастойваліся самай высокай узнагароды ў галіне — нагруднага знака «Ганаровы работнік газавай і паліўнай прамысловасці» Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Кобрынскія газавікі таксама станавіліся пераможцамі і прызёрамі ў спаборніцтвах па пажарнай бяспецы, конкурсах прафмайстэрства «Лепшы грамадскі інспектар УП "Брэстаблгаз"», «Умельцы Брэстчыны», «Лепшае звяно па тэхнічным абслугоўванні і рамонце ўнутрыдамавога газавага абсталявання».У 2024 г. каманда ВУ «Кобрынгаз» заняла ганаровае I месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе ДВА «Белтопгаз». Нягледзячы на сусветную тэндэнцыю выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі, газ працягвае служыць не аднаму пакаленню спажыўцоў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскайраённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграфI кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. «Брестоблгаз» // Брест. Брэст. Brest, 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 192.
  2. «Брестоблгаз» // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 103–104.
  3. От истоков – к традициям : Кобринское управление магистральных газопроводов, 60 / Газпром трансгаз Беларусь ; [автор текста Н. Васюк ; главный редактор В. Шпарло]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2020. – 64 с. : ил.
  4. Курец, А. «С нами всегда тепло!» : [коллектив УП «Брестоблгаз» много лет делом подтверждает девиз своего предприятия] / Александр Курец // СБ. Беларусь сегодня. 2025. 12 марта. С. 12.
  5. Тройчук, Т. Безопасность без компромиссов: [как в ПУ «Кобрингаз» предотвращают травматизм] / Татьяна Тройчук // Кобрынскі веснік. 2024. 28 снежня (№ 52). С. 16.
  6. Андросова, О. Первое место – это результут колоссальной работы : [команда ПУ «Кобрингаз» заняла почетное I место в республиканском смотре-конкурсе ГПО «Белтопгаз»] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2024. 9 лістапада (№ 45). С. 6.
  7. Бакун, Е. Кобринские газовики в 2024-м проложат дорогу голубому топливу в аг. Повитье, а с начала года в районе более 90 семей получили газ в дома / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 31 жніўня (№ 35). С. 5.
  8. Патеюк, И. За безопасность на производстве и в быту : [ПУ «Кобрингаз»] / Инна Патеюк // Кобрынскі веснік. 2024. 13 красавіка (№ 15). С. 18.
  9. Елизарова, Ж. Дело мастера боится : [о работе слесаря по обслуживанию и ремонту газоиспользующего оборудования филиала «Кобринское ПУ» производственного республиканского унитарного предприятия «Брестоблгаз» Сергея Новика] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 4 лістапада. С. 1, 18.
  10. Бакун, Е. Залог успеха – профессионализм : [о работе коллектива ПУ «Кобрингаз»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 2 верасня. С. 16.
  11. Логвинович, А. «Нет ничего, что могло бы поставить нас в тупик» : [слесарю по обслуживанию и ремонту газоиспользующего оборудования ПУ «Кобрингаз» Андрею Ковальчуку объявлена Благодарность Президента РБ] / Александр Логвинович // Кобрынскі веснік. 2023. 21 студзеня (№ 5). С. 4.
  12. Бакун, Е. Лучший водитель работает в ПУ «Кобрингаз» : [начальник службы ПУ «Кобрингаз» Дмитрий Гром – победитель районного конкурса «Лучший водитель»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 2 лістапада. С. 4.
  13. Бакун, Е. С нами теплее : [о работе филиала «Кобринское производственное управление» ПРУП «Брестоблгаз»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 3 верасня. С. 10.
  14. Дубина, Л. В Кобрине открылся новый сервисный центр по вопросам газоснабжения / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2022. 20 красавіка. С. 1.
  15. Патеюк, И. Безопасность – осознанная совместная работа всех участников производственного процесса : [в производственном управлении «Кобрингаз» сохранение и укрепление здоровья коллектива является задачей первостепенной важности] / Инна Патеюк // Кобрин-информ. 2021. 23 декабря (№ 51). С. 20.
  16. Газ для нас :[в производственном управлении «Кобрингаз» задействованы газоснабжением населения и организаций, находящихся на территории Кобринского, Малоритского и Пружанского районов, 370 человек] // Кобрынскі веснік. 2021. 4 верасня. С. 10.
  17. Ярмошук, Н. Нет предела совершенству : [о работе УП «Брестоблгаз» по материалам беседы с директором Евгением Казимирчиком] / Николай Ярмошук // СБ. Беларусь сегодня. 2021. 4 сентября. С. 20.
  18. Дмитрий Николаевич Манцевич – директор филиала «Кобринское производственное управление» производственного республиканского унитарного предприятия «Брестоблгаз» // Кобрынскі веснік. 2019. 20 лістапада. С. 3.
  19. Елизарова, Ж. ПУ «Кобрингаз»: «С нами всегда тепло» / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 31 жніўня. С. 3.
  20. Елизарова, Ж. Чтобы газ грел, а не жег : [мастер аварийно-диспетчерской службы филиала ПУ «Кобрингаз» И. Дмитрук занесен на районную Доску почета] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 17 жніўня. С. 1–2.
  21. Белов, Д. ПУ «Кобрингаз»: в каждый дом – с уютом и теплом / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2018. 1 верасня. С. 4.
  22. Белов, Д. С нами приходит уют : [о процессе газификации на Кобринщине рассказывает главный инженер ПУ «Кобрингаз»] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2018. 3 лютага. С. 3.
  23. Пашковіч, Л. Каб заўжды гарэла блакітнае паліва : [у вытворчым упраўленні «Кобрынгаз» працуе шмат прафесіяналаў] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2017. 2 верасня. С. 2.
  24. Вовк, Ю. Газовые артерии на Кобринщине станут длиннее : [работники газовой промышленности ПУ «Кобрингаз» отметили свой профессиональный праздник] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2015. 10 сентября. С. 2.
  25. Дубина, Л. На пороге перемен : [профессиональный праздник отметили работники нефтяной, газовой и топливной промышленности Кобринского производственного управления газового хозяйства «Кобрингаз»] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2015. 5 верасня. С. 10.
  26. Казимирчик, Е. А. УП «Брестоблгаз» – 55 : Генеральный директор УП «Брестоблгаз» Евгений Казимирчик: «Завтра начинается сегодня» / Евгений Казимирчик ; [беседовала] Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2015. 27 марта. С. 6.
  27. Пашкович, Л. Газификация продолжается / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2015. 18 сакавіка. С. 5.
  28. Пянко, А. Инвестирование по возрастающей : [из истории деятельности межрайонного производственного управления «Кобринмежрайгаз» по газификации города и района] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2014. 8 лiстапада. С. 4.
  29. Бурдыка, В. З газам на «Вы», або Чаму адсутнасць навін лічаць самай лепшай навіной у калектыве Кобрынскага міжрайгаза / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2014. 28 лютага. С. 4.
  30. Шевченко, А. Голубой огонёк – в каждый дом : [ПУ «Кобринрайгаз»] / А. Шевченко // Кобрин-информ. 2006. 31 августа. С. 2.
  31. Шолоник, Е. Евгений Шолоник: «Природный газ подведен ко всем районам области» : [беседа с генеральным директором УП «Брестоблгаз»] / Евгений Шолоник // Вечерний Брест. 2006. 1 сентября. С. 15.
  32. Пянко, А. Для выгод гараджан і вяскоўцаў : [Кобрынскі райгаз] / А. Пянко // Кобрынскі веснік. 2005. 3 верасня. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 15 разоў