Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Верасень 2025 11:11

27 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня стварэння ААТ «Пінскі вінаробчы завод» (Пінскі р-н; 1940), аднаго з вядучых прадпрыемстваў па вінаробству

Гісторыя Пінскага вінаробчага завода бярэ свой пачатак у канцы ХІХ ст. з прыватных вінакурняў. У маёнтку графа Красіцкага Жабчыцы пад Пінскам, за 2 км ад вёскі Жабчыцы, у 1909 г. пабудавалі бровар — вінакурны завод. Моцныя віны ўласнай вытворчасці славіліся выдатным густам і непаўторным букетам.

Сядзіба памешчыкаў Красіцкіх уяўляла сабой аднапавярховую драўляную, накрытую чатырохсхільным дахам, пабудову ў стылі класіцызму, размяшчалася ў жывапісным парку. Дом быў поўны старадаўніх рэчаў і прадметаў мастацтва. У 1869 г. сядзібу намаляваў Напалеон Орда. Апошнім яе ўладальнікам быў Генрых Красіцкі. У «польскі час» фальварак належаў памешчыку Паўлу Фёдаравічу Мінкову. Пасля Вялікай Айчыннай вайны сядзіба не захавалася. У 1788 г. Ігнацый Красіцкі пабудаваў паблізу сядзібы грэка-каталіцкую царкву Параскевы Пятніцы, якая ў сярэдзіне ХІХ ст. стала праваслаўным храмам, захавалася да нашага часу.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939) на новых тэрыторыях пачала актыўна развівацца гаспадарчая дзейнасць. Ствараліся прадпрыемствы розных галін прамысловасці, у тым ліку ў харчовым кірунку. У Пінскім раёне на базе нацыяналізаванага Жабчыцкага бровара 27 студзеня 1940 г. быў створаны Жабчыцкі пладова-вінаробчы завод. З 1957 г. — Жабчыцкі вінаробчы камбінат. З 1959 г. — Пінскі вінаробчы камбінат. У 1959–1962 гг. пабудаваны карпусы для вытворчасці сокаў, разліву віна. З 1976 г. — Пінскі вінаробчы завод.

Пасёлак Садовы ў Малоткавіцкім сельсавеце ўтварыўся ў 1970 г. на тэрыторыі былога фальварка Жабчыцы ў сувязі з пабудовай і пашырэннем вінзавода. У 1970 г. — 193, у 2000 г. — 902, у 2005 г. — 969 жыхароў, працуюць дзіцячы сад-школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне Беларусбанка, ААТ «Пінская «Сельгастэхніка», ПМК райсельгасхарча.

У час перабудовы ў СССР шырока разгарнулася антыалкагольная кампанія, вінзаводы моцна пацярпелі, іх закрывалі, перапрафілявалі. 20 кастрычніка 1986 г. Пінскі вінзавод пераўтварылі ў Пінскі завод кандытарскіх вырабаў. Аднак пінскім вінаробам удалося захаваць традыцыі пладовага і ягаднага вінаробства. Захавалася вінаробчае абсталяванне і ў 1992–1993 гг. была адноўлена вытворчасць алкагольнай прадукцыі. 28 красавіка 2001 г. завод перайменаваны ў камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Пінскі завод кандытарскіх вырабаў».

28 верасня 2004 г. прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Пінскі вінаробчы завод». Віды дзейнасці: вытворчасць і оптавы гандаль алкагольнай прадукцыяй (віны пладовыя, вінаградныя, сокі спіртаваныя, сокі канцэнтраваныя), кандытарскія вырабы (цукеркі, лукумы, ірысы, мармелад), пюрэ яблычнае, падварка яблычная, квас хлебны. Прадукцыя пацверджана сертыфікатам СТБ ИСО 9001-2001.

Актыўнае развіццё сыравіннай базы пачалося ў сакавіку 2003 г., калі на землях ля Пінска быў высаджаны першы беларускі вінаграднік. Лаза выдатна прыжылася, цяпер на плошчы больш за 45 га паспяхова вырошчваюцца прамысловыя гатункі вінаграда «Бианка», «Киевский белый», «Таёжный изумруд», «Альфа» і інш. Таксама завод мае прамысловы яблыневы сад плошчай 22 га і пасадкі ароніі (чарнаплоднай рабіны) плошчай 11 га.

Прадпрыемства з’яўляецца пастаянным удзельнікам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў вытворцаў алкагольнай і кандытарскай прадукцыі, удастоена многіх прэстыжных узнагарод За перыяд 1995–2013 гг. вінная прадукцыя на міжнародных конкурсах узнагароджана кубкам Гран-пры, 11 залатымі, 11 сярэбранымі, 6 бронзавымі медалямі.

У 2008 г. прадукцыя прадпрыемства «Вино плодовое креплёное сладкое улучшенного качества «Чёрная жемчужина», лукум «Фруктовый» стала лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». Віно пладовае «Солнечное наслаждение» заваявала залаты медаль VІІІ Міжнароднага конкурсу-дэгустацыі «Вина-10» (Мінск, 2010), сярэбраны медаль Міжнароднага конкурсу «Золотой грифон-2010» (Ялта); віно «Вишнёвое. Шалунья» — залаты медаль «Золотой грифон-2010» (Ялта).

У апошнія дзесяцігоддзі ААТ «Пінскі вінаробчы завод» дынамічна развіваецца. У 2015 г. на заводзе з’явіўся новы дыстыляцыйны цэх. Прадпрыемства першым у Беларусі рэалізавала ўнікальны інавацыйны праект па вытворчасці такіх прадуктаў, як кальвадос, фруктовая гарэлка, фруктовы брэндзі. У 2017 г. прадпрыемства аднавіла вытворчасць гарэлак збожжавых.

Мадэрнізацыя, сучаснае абсталяванне, граматны менеджмент, прафесійны калектыў, якасны тавар — усё гэта дазваляе ААТ «Пінскі вінаробчы завод» дынамічна развівацца і прэтэндаваць на шырокую вядомасць не толькі ў сваім рэгіёне, але і па ўсёй краіне і бліжнім замежжы.

31 студзеня 2025 г. у Аснежыцкім раённым Цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 85-годдзя ААТ «Пінскі вінаробчы завод».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

 

  1. Титова, Н. В. Пинский винодельческий завод / Н. В. Титова // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 216.
  2. Пинский винодельческий завод // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979 г. Т. 2. С. 501.
  3. Садовы // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 454–455.
  4. Жабчыцы // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 405.
  5. Жабчыцы // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 583.
  6. Пасевич, А. С. Технико-экономическое обоснование проекта технического усовершенствования линии производства вин улучшенного качества : [на базе ОАО «Пинский винодельческий завод»] / А. С. Пасевич, В. С. Филипенко // Материалы VII Международной молодежной научно-практической конференции «Научный потенциал молодежи – будущему Беларуси». Пинск, 2013. Ч. 1. С. 187–189.
  7. Симанович, Ю. С. Оценка современного состояния плодово-ягодного подкомплекса в Республике Беларусь : [на базе ОАО «Пинский винодельческий завод»] / Ю. С. Симанович, О. Н. Баханович, В. С. Филипенко // Материалы VII Международной молодежной научно-практической конференции «Научный потенциал молодежи – будущему Беларуси». Пинск, 2013. Ч. 1. С. 75–77.
  8. Разработка бизнес-плана инвестиционного проекта (на примере ОАО «Пинский винодельческий завод») : учеб.-метод. пособие для студ. экон. спец. дневн. и заоч. форм обуч. / Ливенский В. М., Купрейчик Д. В., Филипенко Е. В., Ребковец Д. П. – Пинск : ПолесГУ, 2008. – 29 с.
  9. Ребковец, Л. Юбилей празднует винодельческий завод : [85 лет] / Людмила Ребковец // Пінскі веснік. 2025. 7 лютага (№ 6). С. 11, 13.
  10. Колодич, А. Пинский винодельческий завод успешно представил свою продукцию на выставке Neva Buyers Week-2024 / подготовила Анна Колодич // Пінскі веснік. 2024. 5 ліпеня (№ 27). С. 18.
  11. Урбанович, И. О социальной безопасности в стране : [в рамках единого дня информирования депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь В. Бегеба встретилась с трудовым коллективом Пинского винодельческого завода] / Инна Урбанович // Пінскі веснік. 2023. 20 кастрычніка (№ 42). С. 12.
  12. Золотая медаль за амбициозные цели : [о работе и продукции ОАО «Пинский винодельческий завод»] // СБ. Беларусь сегодня. 2021. 27 августа. С. 4.
  13. Милевская, Н. Модернизация со знаком плюс : [об экономическом развитии ОАО «Пинский винодельческий завод»] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2017. 16 декабря. С. 4.
  14. Дорохов, С. «Эйфория»... республиканского маштаба : [о новой продукции ОАО «Пинский винодельческий завод»] / Сергей Дорохов // Полесская правда. Пинск, 2015. 18 апреля. С. 3.
  15. Тоболич, А. Полесские виноградари : [о выращивании винограда в промышленных объемах в ОАО «Пинский винодельческий завод»] / Адам Тоболич // Заря. 2013. 22 августа. С. 6.
  16. Дрыла, Н. Тэхнічнаму вінаграду ў Беларусі быць! : [аб вырошчванні вінаграду на Пінскім вінаробчым заводе] / Н. Дрыла // Звязда. 2011. 27 снежня. С. 6.
  17. Конончук, В. В. От графа Красецкого до наших дней / В. В. Конончук ; беседовал В. Гришковец // Заря. 2011. 30 апреля. С. 7.
  18. ОАО «Пинский винодельческий завод» – 70 лет : [статьи] // Полесская правда. Пинск, 2010. № 91. С. 2–3.
  19. Скороход, Ю. Вечер вальса состоится в нашем клубе заводском... : [о празднике «Солнечная страна детства», проведенном Домом культуры ОАО «Пинский винодельческий завод»] / Юрий Скороход // Полесская правда. Пинск, 2007. 27 июня. С. 2.
  20. Щербаков, Т. Осень Садового : [о Пинском винодельческом заводе] / Т. Щербаков // Пінскі веснік. 2006. 18 лістапада. С. 1–2.
  21. В будущее с надеждой : [о развитии Пинского винодельческого завода] / подготовили Н. Панасюк, П. Пилипчук, Ю. Захаров // Белорусская нива. 2006. 30 августа. С. 2.
  22. Скороход, Ю. Час пик в Садовом : [о техническом оснащении Пинского винодельческого завода] / Юрий Скороход // Полесская правда. Пинск, 2006. 20 мая. С. 2.
  23. Скороход, Ю. Виноградную косточку в теплую землю зарою… : [о виноградниках Пинского винодельческого завода] / Юрий Скороход // Комсомольская правда в Белоруссии. 2005. 30 июля. С. 29.
  24. Орлова, И. Директор ОАО «Пинский винодельческий завод» Сергей Табунов: «Работа должна быть не ради работы, а ради жизни» / Ирина Орлова // Народная газета. 2004. 12 лістапада. С. 3.
  25. Скороход, Ю. Не спешите записывать в аутсайдеры : [об оздоровлении Пинского винодельческого завода] / Юрий Скороход // Полесская правда. Пинск, 2004. 25 сентября. С. 4.
  26. Табуноў, С. Смакавалі ў Ялце пінскае віно / С. Табуноў ; гутарыў Ф. Сыцін // Народная трыбуна. 2000. 15 студзеня.
  27. Табунов, С. И. В основе успеха – творческий поиск / С. И. Табунов ; интервью взял М. Ковба // Полесская правда. Пинск, 1999. 15 декабря.
  28. На поворотах истории : Пинский завод кондитерских изделий: вчера, сегодня, завтра / подготовил И. Романчук // Пінскі веснік. 1999. 14 снежня.
  29. Завод кондитерских изделий : [статьи] // Полесская правда. Пинск, 1997. 19 ноября.
  30. Ковба, М. Пинская водка, черный хлеб, селедка… : [о Пинском заводе кондитерских изделий] / М. Ковба // Полесская правда. Пинск, 1996. 16 марта.
  31. Пинский завод кондитерских изделий : [статьи] // Заря. 1995. 12 января.
  32. Тульский, И. Вместо горького – сладкое : [о Пинском заводе кондитерских изделий] / И. Тульский // Заря. 1988. 20 января.
  33. Табунов, С. Сладости из Садового : [о проблемах Пинского завода кондитерских изделий] / С. Табунов // Полесская правда. 1987. 9 октября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 40 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Верасень 2025 11:42