Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Кастрычнік 2025 08:47

2025 г. — 90 гадоў з часу адкрыцця сямігадовай польскай школы імя Пілсудскага ў г. Кобрыне (1935), якая з цягам часу стала ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Кобрына»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Кобрына» — адна са старэйшых навучальных устаноў Кобрыншчыны. Падмурак будучай школы быў закладзены ў 1926 г., аднак летапіс навучальнай установы вядзецца з 1935 г., калі быў уведзены ў эксплуатацыю асноўны корпус. Гэта была агульнаадукацыйная сямігадовая польская школа імя Пілсудскага для заможных гараджан.

Пасля далучэння зямель Заходняй Беларусі да СССР (1939) школа стала беларускай. Галоўнай задачай школы-сямігодкі, размешчанай у працоўных наваколлях ільнозавода, была ліквідацыя непісьменнасці сярод моладзі. У перадваенны час школа стала васьмігодкай. Карэктывы ўнесла Вялікая Айчынная вайна: заняткі прыпыніліся. Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі ў будынку школы знаходзілася конная жандармерыя.

З першых дзён пасля вызвалення г. Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося аднаўленне разбуранай гаспадаркі. Школа зноў працягнула працу з верасня 1944 г., праўда, у розных памяшканнях горада, бо асноўны будынак рамантаваўся. З 1946 г. установа набыла статус агульнаадукацыйнай сярэдняй школы, у адзінаццаці класах якой займалася 328 вучняў. Будынак школы па-ранейшаму знаходзіўся на рамонце і прыняў вучняў толькі ў 1947 г.

З 15 жніўня 1954 г. навучальная ўстанова падпарадкоўваецца аддзелу народнай адукацыі выканаўчага камітэта Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў працоўных. У 1959–1964 гг. у школе не хапала памяшканняў, дзеці навучаліся ў тры змены, і толькі ў 1970-х гг. пачалася доўгачаканая рэканструкцыя: пабудавана восем класаў, навучальная майстэрня, сталовая, стадыён.

18 мая 1982 г. у школе адчыняецца музей баявой славы, экскурсіі па якім праводзяць самі навучэнцы. У 1990 г. уведзены ў эксплуатацыю спартыўны манеж, а яшчэ праз чатыры гады прысвоены статус школы з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы. Навучэнцы ўстановы штогод становяцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па нямецкай мове, праходзяць моўную практыку ў швейцарскім горадзе Глярусе і нямецкім Ульцэне.

У 2008 г. зроблены капітальны рамонт, школа змянілася, набыла сучасны выгляд. З 2013 г. пачаў сваю дзейнасць рэсурсны цэнтр па вывучэнні нямецкай мовы, педагогі якой на павышаным узроўні рыхтуюць дзяцей да выпускных іспытаў. Прафесійны падыход да працэсу навучання дае свае выдатныя вынікі. Пры падтрымцы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна і ўпраўлення адукацыі Кобрынскага райвыканкама адкрываюцца ліцэйныя класы па нямецкай мове. У пачатковых класах з'яўляюцца групы з вывучэннем англійскай мовы ў якасці замежнай. У школе паспяхова выкарыстоўваюць у рабоце методыку выкладання замежнай мовы міжнароднага праекта «Erasmus+».

За гады існавання СШ № 2 стала ініцыятарам сотні ініцыятыў. Гэта і турзлёты, і шматлікія спаборніцтвы, і працоўныя дэсанты ў гаспадарках раёна і ў кінатэатры «17-га Верасня», і партнёрскія адносіны з гарадамі Швейцарыі і Германіі, і гады росквіту КВЗ-руху і станаўлення інтэлектуальнага клуба «Што? Дзе? Калі?» і шматлікае іншае, чым па праве ганарыцца не адно пакаленне выпускнікоў.

Адразу пасля вайны дырэктарамі школы працавалі Д. М. Юдзевіч, К. А. Капітонаў, потым дзевяць гадоў — А. А. Свінкін, з 1957 па 1965 гг. — А. А. Дзяркач, далей I. Д. Рашэцька. 25 гадоў аддаў школе яе былы дырэктар А. Б. Беразоўскі (1964–1991). Свой уклад у адраджэнне і развіццё школы ўнеслі і іншыя кіраўнікі: А. Р. Субота, У. Р. Луцэнка, В. П. Іванюк, В. І. Шпак, А. Я. Міхалюк. Сёння на чале калектыву выпускнік СШ № 2 Аляксандр Яўгеньевіч Кудраўцаў, які пераняў усе лепшыя традыцыі, закладзеныя яго папярэднікамі.

У розныя гады ў школе працавалі і аддавалі свае веды і вопыт педагогі, удастоеныя высокіх урадавых узнагарод: заслужаныя настаўнікі Беларусі Н. І. Дудко, К. Д. Семянюк, Л. П. Урачова, выдатнікі народнай адукацыі СССР А. М. Адаміч, А. Б. Беразоўскі, Н. Ф. Лагвіновіч, В. Ф. Марчанка, настаўніца матэматыкі М. М. Нічык была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Сярэдняя школа № 2 ва ўсе часы была моцная сваімі педагогамі. Сёння ў школе таксама працуюць прафесіяналы, граматныя і эрудзіраваныя педагогі. 46,90% настаўнікаў маюць вышэйшую і 40,60% — першую кваліфікацыйныя катэгорыі, што сведчыць аб высокім узроўні падрыхтоўкі кадравага складу.

Ганарыцца школа і сваімі выпускнікамі, сярод якіх нямала годных людзей, тых, хто прынёс ёй асаблівую пашану і славу. Фасад школы ўпрыгожвае мемарыяльная дошка выпускніку — Герою Савецкага Саюза Уладзіміру Мікалаевічу Кірмановічу (1919–2001). У ліку знакамітых выпускнікоў: М. I. Дзямчук — доктар фізіка-матэматычных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, рэктар БДПА; У. I. Мурын — акадэмік Акадэміі геалагічных наук Расіі; К. М. Меярэвіч — заслужаны будаўнік Расіі, І. А. Чарота — доктар філалагічных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і СССР; Л. Р. Казлоў — беларускі гісторык, кнігавыдавец, прафесар, і многія іншыя.

І цяпер у школе выхоўваецца нямала таленавітых вучняў — прызёраў і пераможцаў раённых і абласных прадметных алімпіяд, даследчых работ «Першацвет» і «Першыя крокі ў навуку», спартсменаў, эрудытаў і КВЗшчыкаў, якія не адзін год трымаюць пальму першынства ў раёне. ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Кобрына» пастаянна ўдасканальваецца і ўпэўнена займае дастойнае месца ў сістэме адукацыі Кобрына і раёна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Вовк, Ю. Воспитание патриотов : [в СШ № 2 г. Кобрина состоялось открытие обновленного Центра допризывной подготовки и военно-патриотического воспитания «Единство»] / по новостям дежурили Юлия Вовк, Маргарита Сергеева // Заря. 2024. 21 сентября. С. 17.
  2. Бакун, Е. Есть такая игра – «Зарница»... : [на базе центра военно-патриотического воспитания «Единство» в ГУО «Средняя школа № 2 г. Кобрина» состоялся районный этап республиканской спортивно-патриотической игры «Зарница»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 20 красавіка (№ 16). С. 15.
  3. Бакун, Е. Символам государства – уважение и почет : [первый районный смотр-конкурс знаменных групп «Будь готов» прошел на базе ГУО «Средняя школа № 2 г. Кобрина»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 24 лютага (№ 8). С. 14.
  4. Елизарова, Ж. Помнить, чтобы не повторить : [в ГУО «Средняя школа № 2 г. Кобрина» прошли мероприятия, приуроченные ко Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 5 жніўня. С. 7.
  5. Вовк, Ю. Дарья Назарчук – мисс Весна-2022 : [ученица 11 класса СШ № 2 г. Кобрина Дарья Назарчук – победитель районного конкурса «Мисс Весна – 2022»] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2022. 28 апреля (№ 17). С. 4.
  6. Вовк, Ю. Дмитрий Бельский в шоу «Я знаю» : [учащийся СШ № 2 г  Кобрина Дмитрий Бельский – участник проекта Белтелерадиокомпании «Я знаю!»] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2021. 2 декабря (№ 48). С. 6.
  7. Елізарава, Ж. Жыць, каб ствараць : [пра дырэктара СШ № 2 г. Кобрына А. Я. Кудраўцава, дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу] / Жанна Елізарава // Настаўніцкая газета. 2021. 4 лютага. С. 1.
  8. Елізарава, Ж. Трэба проста любіць : [формула педагагічнага поспеху настаўніцы нямецкай мовы СШ № 2 Т. Бабій] / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2019. 5 кастрычніка. С. 2.
  9. Савчук, М. От школьного сотрудничества к международному проекту : [СШ № 2 принимает участие в различных международных проектах] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 20 июня (№ 25). С. 2 : фот.
  10. Дубина, Л. В режиме онлайн : [учащаяся СШ № 2 В. Крицкая – победитель и призер различных олимпиад] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2019. 11 мая. С. 9.
  11. Пальто, К. Труд и отдых на достойном уровне : [за организацию летнего лагеря труда и отдыха «Работающая страна 52/54» СШ № 2 стала обладателем большого хрустального зубра] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2018. 21 лістапада. С. 2.
  12. Куц, Е. И потрудились, и отдохнули! : [летний лагерь труда и отдыха «Работающая страна 52/54» СШ № 2 занял 1-е место в республиканском конкурсе лагерей] / Елена Куц // Заря. 2018. 3 ноября. С. 7.
  13. Бармуцкая, К. Ёсць у школе куточак самабытны... : [этнаграфічны пакой СШ № 2 – куточак самабытнай культуры] / Ксенія Бармуцкая // Кобрынскі веснік. 2018. 28 ліпеня. С. 9.
  14. Бакун, А. Калі праца ў радасць : [летні лагер СШ № 2 «Працоўная краіна 52/24» адзначыў 5-годдзе] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2018. 20 чэрвеня. С. 4.
  15. Сахно, Н. Колер настрою – летні : [на тэрыторыі СШ № 2 пяты раз арганізаваны палатачны лагер працы і адпачынку з кругласутачным знаходжаннем] / Наталля Сахно // Настаўніцкая газета. 2018. 8 чэрвеня. С. 21.
  16. Сянькевіч, А. У. У прыярытэце лагер працы і адпачынку : [праект СШ № 2 па арганізацыі ЛПА заняў 1-е месца на заключным этапе Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер] / [Ала Сянькевіч ; гутарыла Наталля Сахно] // Кобрынскі веснік. 2018. 31 мая. С. 11.
  17. Бакун, А. У адказе за тых, каго прыручылі : [вучні пачатковых класаў СШ № 2 прымаюць удзел у конкурсе даследчых работ «Першацвет»] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2018. 10 сакавіка. С. 10.
  18. Грышкевіч, С. Лепшыя ў энергазберажэнні : [вучаніца СШ № 2 г. Кобрына В. Расцецкая – сярод пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон»] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2018. 23 студзеня. С. 3.
  19. Грэчка, І. Хто працуе, таму шанцуе : [штодзённая, актыўная напруджаная праца – візітка СШ № 2 г. Кобрына] / Ігар Грэчка // Настаўніцкая газета. 2017. 2 лістапада. С. 10.
  20. Пальто, К. Проект объединения и дружбы : [в рамках международного проекта «Erasmus+» в СШ № 2 принимали гостей из Германии] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2017. 19 красавіка. С. 2.
  21. Бакун, Е. Учите языки : [в ГУО «Средняя школа № 2 г. Кобрина» успешно используют в работе методику преподавания иностранного языка международного проекта «Erasmus+»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 28 студзеня. С. 2.
  22. Пальто, К. Новые старты и большие ставки : [команда КВН «Ставка» СШ № 2 г. Кобрина успешно выступает на различных конкурсах] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2017. 25 студзеня. С. 3.
  23. Гурская, Л. Юныя лідары – за мір! : [дзесяцікласнік з СШ № 2 г. Кобрына К. Абразцоў прымаў удзел у ІV Рэспубліканскім аглядзе-конкурсу «Лідар года – 2016»] / Людміла Гурская // Настаўніцкая газета. 2016. 26 мая. С. 8.
  24. Ефціфеева, Н. Лепшыя лідары вобласці : [на абласным конкурсе галоўны тытул «Лідар года» атрымаў дуэт з СШ № 2 г. Кобрына] / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. 2016. 6 красавіка. С. 8.
  25. Афанасьева, С. Зрабі сябе сам! : [на абласным маладзёжным форуме лідарскі дуэт з СШ № 2 г. Кобрына атрымаў тытул «Лідар года»] / Святлана Афанасьева // Народная трыбуна. 2016. 1 красавіка. С. 9.
  26. Тимошук, А. Лидеры из лидеров : [учащийся СШ № 2 г. Кобрина К. Образцов занял I место на районном этапе смотра-конкурса «Лидер года – 2016» среди учащихся школ города и района] / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2016. 23 сакавіка. С. 5.
  27. Дубіна, Л. Валанцёрства – стан душы : [у СШ № 2 г. Кобрына функцыянуе гурток «Валанцёры»] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2015. 19 снежня. С. 3.
  28. Казакова, А. Школа, сильная традициями : [свой юбилей отпраздновала одна из старейших школ Кобрина – средней школе № 2 исполнилось 80 лет] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2015. 10 декабря. С. 7.
  29. Тимошук, А. Бесценна память поколений : [СШ № 2 отметила свой 80-летний юбилей] / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2015. 9 снежня. С. 1–2.
  30. Ніжнік, Н. У альма-матар – праз 50 гадоў : [адбылася сустрэча выпускнікоў СШ №2 г. Кобрына, якія 50 гадоў таму назад закончылі школу] / Наталля Ніжнік // Кобрынскі веснік. 2015. 15 жніўня. С. 4.
  31. Савчук, М. В. Германию для общения : [в рамках проекта «Креативный диалог» – изучение немецкого языка в игровой форме – группа детей и учителей СШ № 2 побывала в Германии] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2014. 17 июля. С. 5.
  32. Савчук, М. Уникальный проект продолжается : [второй раз группа учеников СШ № 2 г. Кобрина участвует в международном проекте «Креативный диалог», основной целью которого является изучение немецкого языка в игровой форме] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 14 ноября. С. 3.
  33. Литошенко, М. Это надо было видеть! : [команда СШ № 2 стала обладателем Осеннего кубка КВН] / Маргарита Литошенко // Кобрин-информ. 2012. 25 октября. C. 29.
  34. Жук, Е. Шпрехен зи дойч? : [в СШ № 2 г. Кобрина немецкий язык изучают со всей серьезностью] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2012. 17 октября. C. 6.
  35. Савчук, М. Итог стараний - знакомство с Германией : [участники проекта «Креативный диалог» с участием учеников СШ № 2 г. Кобрина посетили Геранию] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2012. 5 июля. C. 3.
  36. Савчук, М. Итог уникального проекта – поездка в Германию : [в СШ № 2 уроки немецкого языка проводила учитель из школы Берлина] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2011. 27 октября. C. 3 ; Кобрынскі веснік. 2011. 9 лістапада. С. 1.
  37. Кудрявцев, А. В. «Доброе начало в детях нужно поддерживать и приумножать» : [интервью с новым директором СШ № 2 А. В. Кудрявцевым] / А. В. Кудрявцев ; [беседовала] С. Веремеенко // Кобрин-информ. 2010. 25 марта. C. 3.
  38. Белов, Д. Деревья на память : [выпускниками СШ № 2 г. Кобрина была заложена аллея Выпускников] / Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2008. 26 красавіка. C. 3.
  39.  Неделя немецкого языка : [в СШ № 2 г. Кобрина более 10 лет работает по программе углубленного изучения немецкого языка] / Кобрин-информ. 2007. 19 апреля. C. 3.
  40. Савчук, М. А. Е. Михалюк: школа № 2 готова дать хорошие знания / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2006. 21 сентября. С. 2.
  41. Савчук, М. В новый учебный год с новым директором : [директором СШ № 2 г. Кобрина назначен В. И. Шпак] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2004. 2 сентября. С. 1–2.
  42. Решение Совета специального фонда Президента Республики Беларусь по социальной поддержке одаренных учащихся и студентов : [в числе других – учащийся 10 класса СШ № 2 г. Кобрина В. Бабий] // Настаўніцкая газета. 2003. 13 мая. С. 4.
  43. Савчук, М. Моё хобби – это мои ученики : [об учителе немецкого языка СШ № 2 г. Кобрина С. Н. Печалиной] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2002. 10 октября (№ 31). С. 12.
  44. Белымі варонамі не былі : [вучні СШ № 2 г. Кобрына пабывалі ў Швейцарыі і Германіі] // Кобрынскі веснік. 1997. 5 лістапада. С. 2.
  45. Мартынов, А. Биография юбиляра : [к 60-летнему юбилею СШ № 2 г. Кобрына – о школе-юбиляре и об истории образования в Кобрине с начала XX ст.] / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. 1995. 12 верасня. С. 2.
  46. Шугай, А. 60-гадовы юбілей СШ № 2 / А. Шугай // Кобрынскі веснік. 1995. 15 лістапада. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 84 разоў Апошняя змена Аўторак, 28 Кастрычнік 2025 16:13