У сакавіку 1965 г. жыллёва-камунальная кантора была перайменавана ў Івацэвіцкі камбінат камунальных прадпрыемстваў. У 1969 г. былі здадзены ў эксплуатацыю гарадскі водазабор, каналізацыйна-помпавая станцыя. У сакавіку 1974 г. пабудаваны будынак гасцініцы, а ў 1977 г. здадзена ў эксплуатацыю квартальная кацельня ў г. Івацэвічы (мікрараён Паўночны). На базе камбіната ў 1984 г. створана Івацэвіцкае вытворчае аб'яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У ліпені 2001 г. Івацэвіцкае вытворчае аб'яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі перарэгістравана як КУМПП «Івацэвіцкая ЖКГ». У 2003 г. прадпрыемства зарэгістравана як дзяржаўнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Івацэвіцкае ЖКГ».
У цяперашні час ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» з'яўляецца шматгаліновым прадпрыемствам, якое эксплуатуе жыллёва-камунальныя аб'екты і аказвае жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву і юрыдычным асобам г. Івацэвічы, г. Косава, г. п. Целяханы і сельскіх населеных пунктаў раёна. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца: цепла- і водазабеспячэнне, водаадвядзенне, эксплуатацыя жылфонду, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі, рамонт аб'ектаў добраўпарадкавання.
Камунальнае прадпрыемства абслугоўвае 24 452 асабовых абанентаў. На яго балансе 51 кацельня, 18 лазняў і больш за 100 адзінак рознай тэхнікі. Івацэвіцкая ЖКГ абслугоўвае 57 артэзіянскіх свідравін, 21 станцыю абезжалезвання, 36 воданапорных вежаў, 84 каналізацыйна-помпавых станцый, 26 ачышчальных збудаванняў.
Насельніцтва Івацэвіцкага раёна на 88% забяспечана цэнтралізаваным водазабеспячэннем. Участак жыллёвага фонду налічвае 300 жылых дамоў і 4 інтэрнаты, плошча тэхнічнага абслугоўвання складаецца больш за 370 тысяч кв. м. На абслугоўванні ЖКГ знаходзіцца больш за 140 км вуліц і дарог, з іх амаль 64 км — з удасканаленым пакрыццём. За прадпрыемствам замацаваны 45 помнікаў, 29 брацкіх магіл, адно курганнае пахаванне перыяду ранняга Сярэднявечча, 8 мемарыяльных дошак, 86 гарадскіх і сельскіх могілак. Прадпрыемства таксама абслугоўвае зоны адпачынку ля сажалак Яглевіцкі і Івацэвіцкі, возера Вулькаўскае і басейн г. Косава. Акрамя таго, аказвае і спектр платных паслуг: вытворчасць сталярных вырабаў, вокнаў і дзвярэй з профілю ПВХ, транспартныя паслугі, рытуальныя, па рэалізацыі, распілоўцы і колцы дроў, пракладцы інжынерных сетак, рамонце і іншае.
За першыя 20 гадоў на прадпрыемстве змянілася 10 начальнікаў, і толькі ў сярэдзіне 1960-х гг. пад кіраўніцтвам Васіля Мікуліча наступіла кадравая стабільнасць. У 1972 г. на пасадзе яго змяніў Міхаіл Худзінскі, якому за 16 гадоў працы ўдалося вывесці службу ў лік перадавых у БССР.
З 1988 г. па 2008 г. калектыў Івацэвіцкага раённага вытворчага аб'яднання ЖКГ узначальваў Леанід Кавалевіч. Гады яго працы прыйшліся на цяжкі час перабудовы і нестабільнасці эканомікі, аднак граматны падыход дапамог упраўленцу і яго калектыву паступова ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу прадпрыемства, пабудаваць новыя аб'екты і ў той жа час прыняць на баланс ЖКГ функцыі і іншых прадпрыемстваў раёна, тым самым павысіць колькасць і якасць аказваемых паслуг, а таксама ў разы павялічыць колькасць працуючых (з 220 да 1200 чалавек), у тым ліку і дзякуючы будаўніцтву службовага жылля.
У канцы 2008 г. працягваць слаўныя традыцыі папярэдніх кіраўнікоў камунальнай службы стаў Аляксандр Кісель. За гады яго кіраўніцтва на прадпрыемстве прайшлі працэсы мадэрнізацыі і аўтаматызацыі многіх вытворчых працэсаў, удасканальваліся сістэма цепла- і водазабеспячэння, водаадвядзення, а ў 15 населеных пунктах раёна пабудаваны станцыі абезжалезвання.
З верасня 2023 г. Івацэвіцкае ЖКГ узначаліла Людміла Ільянкова, стаўшы першай жанчынай-кіраўніком камунальнай службы. У камунальнай службе яна чалавек не новы, да кіруючай пасады за яе плячыма было больш за 20 гадоў працы на прадпрыемстве на пасадах начальніка планававытворчага аддзела ў філіяле «Райводаканал» і намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы Івацэвіцкай ЖКГ. Пад яе граматным кіраўніцтвам цяперашняя Івацэвіцкая жыллёва-камунальная гаспадарка — гэта шматфункцыянальнае прадпрыемства, якое ідзе ў нагу з часам.
У падпарадкаванні ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» дзейнічаюць участкі: электрагаспадаркі; абаненцкі; дапаможных работ; аўтамехтранспарту; эксплуатацыі жылфонду; па бягучым утрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання, саначыстцы і рытуальным паслугам; аварыйна-дыспетчарская служба. Мерапрыемствы, якія праводзяцца ЖКГ у рамках добраўпарадкавання населеных пунктаў, уключаюць у сябе азеляненне тэрыторый, рамонт і ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі, падтрыманне і аднаўленне санітарнага і тэхнічнага стану прыдамавых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў і многае іншае.
Прадпрыемствам вядзецца пастаянная мадэрнізацыя сетак цэнтральнага водаадвядзення ў раёне. Перапампоўка сцёкавых вод ажыццяўляецца 81 каналізацыйнай помпавай станцыяй, 51 з якіх пераведзена ў аўтаматычны рэжым працы. Ачыстка сцёкаў ажыццяўляецца на ачышчальных збудаваннях. Цвёрдыя камунальныя адходы, якія ўтвараюцца на тэрыторыях населеных пунктаў, збіраюцца і вывозяцца спецыяльнай тэхнікай на два палігоны па пахаванні цвёрдых камунальных адходаў.
Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і людзей, якія ў ёй працуюць. На плячах калектыву Івацэвіцкай ЖКГ сёння ляжыць вялікая адказнасць за забеспячэнне камфортных умоў жыцця нашых грамадзян. Клопатаў у камунальнікаў шмат, аднак са сваімі задачамі яны спраўляюцца зладжана, ад іх аператыўнасці залежыць камфорт у дамах і будынках, а таксама аблічча райцэнтра і ўсяго раёна.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака.
Русак Таццяна Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання
і інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
- Івацэвіцкі край = Ивацевичский край = Ivatsevichi district / [прадмова: У. У. Бялоў]. – Минск : Беларусь, 2024. – 131, [12] с. : іл.
- Ивацевиччина: уникальный край / [авторы текста: О. Пономарев, С. Мощик, С. Рекуц ; фото: С. Кислая, Г. Козловский, А. Рыбачук]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2022. – 95 с. : фот.
- Терешко, О. Их нелегкий труд – наш комфортный быт : ГУПП «Ивацевичское ЖКХ» исполняется 80 лет / Оксана Терешко // Івацэвіцкі веснік. 2025. 31 мая. С. 8–9.
- Рабаў, А. Л. Як падрыхтуемся, так і сагрэемся / [Аляксандр Рабаў] ; гутарыла Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2024. 17 ліпеня. С. 3.
- Ільянкова, Л. Ф. У адказе за камфорт: чым парадуюць камунальнікі ў 2024 годзе? / [Людміла Ільянкова ; гутарыла] Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2024. 23 сакавіка. С. 8–9.
- Ковалева, Ю. Проекты будущего страны и перспективы отрасли ЖКХ / Юлия Ковалева // Івацэвіцкі веснік. 2024. 20 сакавіка. С. 2.
- Шэляговіч, В. У Наліўкі і Заполле прыйшла чыстая вада – у ліпені тут запрацавалі станцыі абезжалезвання / Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2023. 22 ліпеня. С. 4.
- Рабаў, А. Л. Рыхтуй цепласеткі летам / [Аляксандр Рабаў] ; гутарыла Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2023. 7 чэрвеня.
- Кісель, А. І. Быць у адказе за камфорт і бяспеку людзей / [Аляксандр Кісель] ; гутарыла Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2023. 25 сакавіка. С. 5, 12.
- Кісель, А. І. «Наша задача – зрабіць ваша жыццё камфортным» / [Аляксандр Кісель] ; гутарыла Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2022. 26 сакавіка. С. 1, 4.
- Горбач, А. На шляху да поўнай лічбавізацыі ЖКГ / Аляксандр Горбач // Івацэвіцкі веснік. 2021. 27 сакавіка. С. 1, 4.
- Гербедзь, Н. Для людзей – працаваць і дасягаць яшчэ большага! / Наталля Гербедзь // Івацэвіцкі веснік. 2020. 30 мая. С. 8–9.
- Кисель, А. «Идем в ногу со временем» / [Александр Кисель] ; беседовал Александр Горбач // Івацэвіцкі веснік. 2020. 21 сакавіка. С. 3.
- Кісель, А. І. Каманда аднадумцаў і прафесіяналаў / А. І. Кісель ; гутарыў Аляксандр Горбач // Івацэвіцкі веснік. 2018. 23 сакавіка. С. 1, 4.
- Клочко, Е. Представлять свое предприятие – всегда почетно / Евгения Клочко // Заря. 2017. 15 апреля. С. 10.
- Кісель, А. І. «Робім максімальна магчымае» / гутарыў Аляксандр Горбач // Івацэвіцкі веснік. 2017. 24 сакавіка. С. 1, 4.
- Бобрык, В. Трэцяе месца ў рэспубліканскім конкурсе – у целяханскіх камунікальніках / Валянціна Бобрык // Івацэвіцкі веснік. 2016. 15 лістапада. С. 1, 6.
- Заградский, В. Качество и комфорт гарантируются : [о работе ГУПП «Ивацевичского ЖКХ»] / Виктор Заградский // Сельская газета. 2016. 20 сентября. С. 14.
- Шелегович, О. Новое «лицо» филиала «Ивацевичский райтопсбыт» / Ольга Шелегович // Івацэвіцкі веснік. 2015. 20 лістапада. С. 3.
- Шурко, В. П. «У нашай рабоце няма і не можа быць перапынкаў» / В. П. Шурко // Івацэвіцкі веснік. 2015. 16 кастрычніка. С. 4.
- Кисель, А. И. У ивацевичских коммунальников есть чему поучиться / А. И. Кисель // Івацэвіцкі веснік. 2015. 22 верасня. С. 3.
- Рабаў, А. Л. Спякота, а камунальнікі думаюць пра зіму / А. Л. Рабаў // Івацэвіцкі веснік. 2015. 14 жніўня. С. 3.
- Кісель, А. І. Камунальнай службе раёна – 70 / А. І. Кісель // Івацэвіцкі веснік. 2015. 29 мая. С. 1, 5.
- Юркевич, Е. Копейка рубль бережет : [о работе ГУПП «Ивацевичское ЖКХ»] / Елена Юркевич // Заря. 2014. 3 апреля. С. 7.
- Прус, Е. ЖКХ: генеральная уборка / Елена Прус // Экономика Беларуси. 2014. № 3. С. 34–40.
- Муха, Ф. Дали жару... / Федор Муха // Рэспубліка. 2011. 16 лютага. С. 1–2.
- Горбач, А. ГУПП «Ивацевичское ЖКХ» – 65 лет / Аляксандр Горбач // Iвацэвiцкi веснiк. 2010. 1 чэрвеня. С. 1, 3, 4.
- Горбач, А. Самы шырокі спектр работ выконваюць работнікі рамонтна-будаўнічага ўчастка ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» / Аляксандр Горбач // Івацэвіцкі веснік. 2010. 26 сакавіка. С. 1.
- Шэляговіч, В. Час мяняць «смеццевую» традыцыю / Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2010. 19 студзеня. С. 5.
- Кисель, А. И. Сегодня и завтра ГУПП «Ивацевичское ЖКХ» / А. И. Кисель // Івацэвіцкі веснік. 2009. 4 снежня. С. 2.