Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 13 Лістапад 2025 16:06

22 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Байрачнага (1950), мастака, скульптара, кніжнага ілюстратара

Мікалай Іванавіч Байрачны нарадзіўся 22 снежня 1950 г. у Баку (Азербайджанская ССР). Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 г. Пінска Брэсцкай вобласці, наведваў студыю выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам В. П. Пулхава пры гарадскім Доме піянераў. У 1976 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «кераміка». Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка.

Мікалай Байрачны жыве ў Мінску, працуе ў галінах керамікі, станковай скульптуры, кніжнай ілюстрацыі (праілюстрыраваў каля 100 кніг), мультыплікацыі. Работы мастака вызначаюцца высокім прафесійным майстэрствам, нацыянальным каларытам, тонкім разуменнем матэрыялу. З 1990-х гг. займаецца камернай бронзавай пластыкай, спалучаючы яе з аўтарскай мастацкай зброяй, ствараючы рамантычныя кампазіцыі, напоўненыя глыбокім сэнсам. Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 г., творчага аб’яднання «Коўня».

Асноўныя творы: дэкаратыўныя кампазіцыі «Гарачы вецер» (1982), «Ганчар» (1978), «Сентыментальная гісторыя» (1985), «Каралі і дамы», «Пераможца» (1992), «У самы поўдзень», «Пакуль зямля яшчэ круціцца» (1993), «Куды ідзеш?»; дэкаратыўнае скульптурнае афармленне інтэр’ераў Рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Палаца піянераў, рэстарана «Планета» (усе ў Мінску), рэстарана «Бярэзіна» ў г. Барысаве, кафэ «Батлейка» (сумесна з В. Прыешкіным); бронзавы помнік усім ахвярам кахання (Муму) у г. Анфлёр (Францыя); ілюстрацыі да кніг беларускіх і замежных пісьменнікаў; мультфільмы «Хто?» (1986), «Асенні фатограф», «Пасля прылёту марсіян», «Мая мама Чараўніца» (1990).

Яшчэ адзін бок таленту М. І. Байрачнага — «касцюмныя лялькі», якія ён стварае разам са сваёй жонкай — архітэктарам Аленай Байрачнай. Гэта новы для беларускага мастацтва від творчасці, які не мае аналагаў. Сямідзесяцісантыметровай вышыні лялькі-статуі ў натуральнай вопратцы з мноствам каштоўных і гістарычна дакладных аксэсуараў, выкананыя Байрачнымі, экспануюцца на шматлікіх тэматычных мастацкіх выстаўках.

У 2009 г. М. І. Байрачным створаны з бронзы скульптурныя выявы тэатральных лялек для ўпрыгажэння Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета (Мінск). Гэта метровыя выявы скрыпача, віяланчэліста, дамы і кавалера з французскага балета ў пышных барочных касцюмах, размешчаныя ў фае тэатра на спецыяльных тумбах.

Вядомая многім жыхарам Мінска пацешная бронзавая статуя каровы аўтарства М. І. Байрачнага, усталяваная ў 2015 г. недалёка ад уваходу на Камароўскі рынак, прыцягвае ўвагу дзяцей і іх бацькоў. Гэтая скульптура стала адной з славутасцяў сталіцы. Выканаў скульптуру ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Францыі Шарля дэ Голя для ўстаноўкі ў г. Шчучыне (2020).

У лістападзе-снежні 2022 г. у Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва з вялікім поспехам прайшла выстава «(Не)сучаснае мастацтва», на якой былі прадстаўлены ювелірныя, дзівосныя па выкананні, кабінетныя кампазіцыі, вытанчаная зброя і іншае, створаныя Мікалаем Байрачным і яго калегам і таварышам Юрыем Гудзіновічам.

Аўтар альбома аб сваёй творчасці «Мой свет — мой сусвет» (2023). Творы Мікалая Іванавіча Байрачнага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеі Акадэміі мастацтваў Расіі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкай.

Каваленка, Я. У., бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Ілюстрацыі М. І. Байрачнага

  1. Мастацкая Скарыніяна : ілюстрацыі да кнігі А. Клышкі «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (Мінск, 1983) / [мастак] Мікалай Байрачны ; складальнік Суша А. А. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015. – 1 вокладка (1 л. тэксту, 7 асобных л.).
  2. Волшебный замок сказок = Magic castle of fairy tales : по мотивам сказок Г. Х. Андерсена, В. Гауфа и др. / лит. обраб. Е. Тарасевич ; пер. на англ. З. Красневская ; худож. Н. Байрачный. – Минск : Кавалер Паблишерс, 2000. – 48 с. : ил.
  3. Ганночка и Ивасик : по мотивам укр. нар. сказок / пересказала С. А. Морозова ; худож. Н. Байрачный. – Минск : Кавалер Паблишерс, 1997. – 16 с. : ил.
  4. Твен, М. Приключения Тома Сойера : роман / Марк Твен ; [перевод с английского К. Чуковского ; художник Н. Байрачный]. – Минск : Юнацтва, 1992. – 269, [1] с. : ил.
  5. Дунин-Марцинкевич, В. Вечерницы : стихотвор. повести и фарс-водевиль / В. Дунин-Марцинкевич ; сост., пер. и вступ. ст. И. Бурсова ; худож. Н. Байрачный. – Москва : Дет. лит., 1991. – 159 с. : ил.
  6. Янчар, Д. Галернік : раман / Драга Янчар ; [пераклад з славенскай мовы і пасляслоўе І. Чароты ; ілюстрацыі М. Байрачнага]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 317, [2] с. : іл.
  7. Линдгрен, А. Пеппи Длинныйчулок : повесть-сказка : [для млад. шк. возраста] : пер. со швед. / А. Линдгрен ; худож. Н. Байрачный. – Минск : Юнацтва, 1988. – 237 с. – (Школьная библиотека).
  8. Некрасов, А. С. Приключения капитана Врунгеля : повесть / А. Некрасов ; [художник Н. И. Байрачный]. – Минск : Юнацтва, 1988. – 191, [1] с. : ил.
  9. Старый конь и лев : белорус. нар. сказка / [пер. с бел. В. Ошеров ; худож. Н. Байрачный]. – Минск : Юнацтва, 1988. – 16 с. : ил.
  10. Дуров, В. Л. Мои звери : рассказы / В. Дуров ; [художник Н. Байрачный]. – Минск : Юнацтва, 1987. – 62, [2] с. : ил.
  11. Толстой, А. Н. Аэлита ; Гиперболоид инженера Гарина : романы / Алексей Толстой ; [художник Н. Байрачный]. – Минск : Юнацтва, 1987. – 396, [2] с. : ил. – (Библиотека приключений и фантастики).
  12. Беларуская байка : зборнік / [укладальнік Э. Валасевіч ; прадмова К. Крапівы ; мастак М. Байрачны]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 238, [1] с., [6] л. іл.
  13. Гончаров, Н. И. Космонавтом быть хочу : стихи, сказки / Николай Гончаров ; [художник Н. Байрачный]. – Минск : Юнацтва, 1984. – 80 с. : ил.
  14. Толстой, Л. Н. Три медведя : [рус. нар. сказка : для дошк. возраста] / Л. Н. Толстой ; худож. Н. Байрачный. – Минск : Юнацтва, 1984. – 15 с. : ил.
  15. Иванов, А. А. Приключения Хомы : сказки / Альберт Иванов ; [художник Н. Байрачный]. – Минск : Юнацтва, 1983. – 55, [1] с. : ил.
  16. Клышка, А. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Анатоль Клышка ; [мастак М. Байрачны]. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 126, [1] с. : іл.
  17. Бурсов, И. Т. Девяносто пять ежей : [для младшего школьного возраста] / Иван Бурсов ; [художник Н. Байрачный]. – Минск : Юнацтва, 1982. – 238, [1] с. : ил.
  18. Гоголь, Н. В. Вечера на хуторе близ Диканьки : повести, изданные пасичником Рудым Паньком : [для ст. шк. возраста] / Н. В. Гоголь ; [худож. Н. Байрачный]. – Минск : Юнацтва, 1981. – 191 с. : ил.
  19. Станюкович, К. М. Максимка : рассказ / К. М. Станюкович ; художник Н. И. Байрачный. – Минск : Мастацкая літаратура, 1980. – 47 с. : ил.
  20. Меншыкаў, І. М. Калі прыляцяць шпакі... : аповесці і апавяданні / Іван Меншыкаў ; [укладанне, прадмова і пераклад Д. Маслава ; мастак М. Байрачны]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 205, [3] с. : іл.
  21. Гоголь, Н. В. Мертвые души : поэма / Н. В. Гоголь ; [художник Н. Байрачный]. – Минск : Мастацкая літаратура, 1978. – 364, [2] с., [4] л. ил.

 

Аб жыцці і творчасці М. І. Байрачнага

  1. Крапак, Б. А. Байрачны Мікалай Іванавіч / Б. А. Крапак // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 226.
  2. Байрачны Мікалай Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 64.
  3. Шапіра, С. Мастакі : Байрачны Мікалай Іванавіч / С. Шапіра // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 508.
  4. Байрачны Мікалай Іванавіч // Францыск Скарына : энцыклапедыя. Мінск, 2017. С. 42.
  5. Байрачный Николай Иванович // Франциск Скорина и его время : энциклопедический справочник. Минск, 1990. С. 245.
  6. Байрачны Мікалай Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 266.
  7. Байрачны, М. І. Мой свет – мой сусвет : [альбом] / Мікалай Байрачны. – Мінск : НПП Регула, 2023. – 180, [7] с. : іл., каляр. іл., партр.
  8. Фінкельштэйн, Л. Традыцыі і наватарства : частка 1 : [мастацкія асаблівасці работ удзельнікаў выстаў у рамках трыенале «Дэкарт-2022»] / Ларыса Фінкельштэйн // Мастацтва. 2023. № 2. С. 6–11.
  9. Вайніцкі, П. А можа быць, карова? : [пра конкурс помнікаў карове] / Павел Вайніцкі // Мастацтва. 2015. № 4. С. 38–39.
  10. Ланкоўская, Т. Дызайнеры казкі / Таццяна Ланкоўская // Літаратура і мастацтва. 2014. 7 сакавіка (№ 10). С. 16.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 85 разоў Апошняя змена Чацвер, 13 Лістапад 2025 16:13