З 1969 г. Клаўдзія Трысцень працавала ў Баранавіцкай гарадской стаматалагічнай паліклініцы дзіцячым стаматолагам, з 1974 г. — загадчыкам дзіцячым аддзяленнем, а з 1985 па 2001 гг. — галоўным урачом. У 1992 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Прафілактыка карыеса зубоў у дзяцей горада з нізкім утрыманнем фтора ў вадзе». З’яўлялася адным з распрацоўшчыкаў Нацыянальнай праграмы прафілактыкі карыеса зубоў і хвароб перыядонта сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь (1998).
У 2002 г. К. С. Трысцень перайшла на выкладчыцкую працу ў Баранавіцкі вышэйшы педагагічны каледж, дзе ўзначаліла кафедру спецыяльных дысцыплін. З 2008 г. — дацэнт Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З’яўлялася загадчыкам філіяла кафедры дашкольнай і музычнай адукацыі на базе ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 г. Баранавічы». У 2007 г. прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Клінічная медыцына».
Сфера навуковых інтарэсаў — прафілактыка стаматалагічных захворванняў у дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Ажыццяўляла навуковае кіраўніцтва дыпломнымі працамі студэнтаў БарДУ. Аўтар 290 навуковых, навукова-метадычных работ у галіне медыцыны і педагогікі, сярод іх манаграфіі: «Доврачебная помощь детям при заболевании органов и системы организма» (2013), «Профилактика заболеваний органов и систем организма» (2014).
Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2001), Баранавіцкага гарвыканкама, гаркама КПБ, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2008, 2011) і інш., дыпломам ВДНГ СССР (1983), значком «Отличник здравоохранения» (1990).
З дзяцінства Клаўдзія Трысцень пісала вершы, прысвечаныя родным і сябрам, на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў баранавіцкай газеце «Наш край», альманахах «Святліца» (1997), «Гоман» (2015, 2016), «Талент» (2015), калектыўных зборніках «ЛітАўра» (2015), «Крыніца дабрыні» (2016). Аўтар зборнікаў вершаў «Если б знала… Если б знала… Если б знала…» (2009), «Неиссякаемый источник» (2013), «Источник счастья» (2014), «Автобиография» (2015), «Verba ligant homines… Слова связывают людей… Словы звязваюць людзей…» (2016), «Мелодия сердца» (2016).
Мела высокі ўзровень адказнасці, глыбока развітае адчуванне грамадзянскага доўгу. У Клаўдзіі Сямёнаўны быў вялікі запас энергіі, цеплыні, радасці, дабра, якія яна кожную гадзіну дарыла людзям. Ва ўніверсітэце ўзначальвала літаратурна-музычную гасцёўню «Ветразь», у якасці галоўнага рэдактара выдавала альманах «Ветразь». У гэтым быў яе вялікі ўклад ў выхаванне студэнтаў і развіццё культуры. У БарДУ выдалі біябліяграфічны паказальнік «Клавдия Семеновна Тристень» (2018), у якім змешчаны водгукі калег, сяброў, студэнтаў.
К. С. Трысцень памерла 1 студзеня 2024 г.
30 студзеня 2026 г. у Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая адбыўся вечар памяці паэтэсы, урача, педагога К. С. Трысцень «Как солнца лучик…».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай
імя В. П. Таўлая
Працы і творы К. С. Трысцень
- Мелодия сердца : стихи, юмористические зарисовки / Клавдия Тристень. – Минск : Ковчег, 2016. – 60 с. : ил.
- Verba ligant homines… Слова связывают людей… Словы звязваюць людзей… : посвящение коллегам и друзьям / Клавдия Тристень. – Минск : Ковчег, 2016. – 60 с. : ил.
- Автобиография : сборник стихов / Клавдия Тристень. – Барановичи, 2015. – 47 с.
- Источник счастья : сборник стихов / Клавдия Тристень. – Минск : Амалфея, 2014. – 48 с.
- Профилактика заболеваний органов и систем организма : монография / К. С. Тристень. – Барановичи : РИО БарГУ, 2014. – 301, [3] с.
- Доврачебная помощь детям при заболевании органов и системы организма : монография / К. С. Тристень. – Барановичи : РИО БарГУ, 2013. – 290, [2] с. : ил.
- Неиссякаемый источник : сборник стихов / Клавдия Тристень. – Минск : Амалфея, 2013. – 32 с.
- Если б знала… Если б знала… Если б знала… : стихи / Клавдия Тристень. – Барановичи : РИО БарГУ, 2009. – 84 с. : ил.
- Сотворение Вселенной : [стихи: Лебеди ; Эквилибрист ; Праздник непростой… ; Годы ; Пингвины] / Клавдия Тристень // Гоман : літаратурны альманах. Смаленск, 2015. Вып. 3. С. 77–78.
- Ёсць вёска на Палессі… : [верш] / Клаўдзія Трысцень // Талент : альманах. Смаленск, 2015. С. 82–83.
- «Как-то критик удалой…» ; «В жизни раз в детдом зайдите…» ; «Как чувствовала – нужно! …» : [стихи] / Клавдия Тристень // Святліца : літаратурны альманах. Баранавічы, 1997. С. 93–95.
- Профилактика кариеса зубов у детей города с низким содержанием фтора в воде : диссертация … кандидата медицинских наук : 14.00.21 / К. С. Тристень. – Минск, 1992. – 149 л.
- Мораль ; Притча ; Михаилу Пташуку ; Хлеб : стихи / Клавдия Тристень // Суперово. 2018. 14 марта (№ 9). С. 12.
- Хлеб : [стихотворение] / Клавдия Тристень // Наш край. Барановичи, 2016. 13 апреля. С. 24.
- Солнца лучик : [стихотворение] / Клавдия Тристень // Наш край. Барановичи, 2015. 17 июля. С. 8.
- Акварэлі : [верш] / Клаўдзія Трысцень // Наш край. Барановичи, 2015. 29 апреля. С.13.
- Молодёжь. Творчество. Интеллект : [итоги 19-ой научно практической конференции юных учёных] / Клавдия Тристень // Наш край. Барановичи, 2015. 30 января. С. 5.
- Женщина-талант : [о заведующей кафедрой музыкального образования БарГУ Е. Н. Авдей] / Клавдия Тристень // Наш край. Барановичи, 2011. 16 августа. C. 3.
- Эпоха Русака : [о враче-стоматологе И. Русаке] / Клавдия Тристень // Наш край. Барановичи, 2007. 30 августа. С. 1, 3.
- В этой жизни так живёшь… : [стихи: Что посеешь… ; …И пусть место счастье значит ; «Негритёнок – мальчик смелый!..» ; «Плачет дочка капитана…» ; 45 им… не бывает!] / Клавдия Тристень // Наш край. Барановичи. 1996. 13 апреля. С. 2.
Аб жыцці і творчасці К. С. Трысцень
- Клавдия Семеновна Тристень : биобиблиографический указатель / сост.: Л. В. Горбунова, Т. В. Громова. – Барановичи : БарГУ, 2018. – 92 с. : ил.
- Герцев, В. От улыбки стало всем светлей : [о врачебной династии Тристень] / Виталий Герцев // Наш край. Барановичи, 2025. 14 июня. С. 4.
- Неиссякаемый источник : памяти коллеги [К. С. Тристень] / Администрация, кафедра дошкольного и начального образования, работники библиотеки, первичные организации профсоюза, общественных объединений «Белорусский союз женщин», «Белая Русь» Барановичского государственного университета // Наш край. Барановичи, 2024. 25 мая. С. 5.
- Тристень Клавдия Семеновна (1942–2024) : [некролог] // Медицинский вестник. 2024. 18 января (№ 3). С. 23.
- Клавдия Семёновна Тристень : [биографическая справка] // Наш край. Барановичи, 2016. 13 апреля. С. 24.
- Стремаус, В. Храни вас Бог! : [о К. С. Тристень] / Вера Стремаус // Дыялог. 2008. № 3. С. 16–18.
- Соснина, И. Встречаем рассветы, провожаем закаты… : [о К. С. Тристень] / Ирина Соснина // Наш край. Барановичи, 2007. 24 февраля.
- Тристень, К. С. Всё проходит… / К. С. Тристень ; [беседовала] Галина Строцкая // Наш край. Барановичи, 1997. 20 августа.