У 1935 г. закончыў металургічны інстытут, атрымаў дыплом інжынера. Служыў у Чырвонай арміі, працаваў інжынерам. З 1937 г. на савецкай і партыйнай рабоце. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 4-м Украінскім франтах. У снежні 1942 г. атэставаны ў званні палкоўніка. У 1943 г. удзельнічаў у вызваленні Наварасійска. У лістападзе 1944 г. прысвоена званне генерал-маёра.
Пасля вайны — першы сакратар Запарожскага абкама КП(б)У, кіраваў аднаўленнем разбураных у час вайны прадпрыемстваў і ДнепраГЭСа. Працаваў на розных пасадах у Маскве, Малдаўскай ССР, Казахскай ССР.
Сакратар ЦК КПСС (1952–1953, 1956–1960, 1963–1964). Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1960–1964). Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 3–10 скліканняў (1950–1982). Першы сакратар (1964–1966), Генеральны сакратар ЦК КПСС (1966–1982).
Пачатак кіраўніцтва Л. І. Брэжнева выпаў на восьмую пяцігодку (1966–1970), па выніках рэалізацыі якой дабрабыт савецкіх грамадзян значна вырас. Большасць сямей змаглі набыць халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны, радыёпрыёмнікі. У 1967 г. краіна перайшла на пяцідзённы рабочы тыдзень. Пры Леаніду Ільічу стаў шырока святкавацца Дзень Перамогі, шэраг гарадоў атрымалі званне «Горад-герой», а Брэсцкая крэпасць — «Крэпасць-герой».
Выратаваны сацыялізм у Чэхаславакіі ў 1968 г. У 1974 г. было адноўлена будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі. Развіваўся поспех СССР у засваенні космасу. У 1975 г. былі апублікаваны тры кнігі мемуараў: «Малая земля», «Возрождение» і «Целина». 10 снежня 1979 г. прынята рашэнне аб спецаперацыі па змене ўлады ў Афганістане і ўводзе савецкіх войск у гэту краіну. У 1980 г. у Маскве прайшлі ХХІІ летнія Алімпійскія гульні, дзе каманда СССР заваявала 195 медалёў, 80 з іх былі залатыя.
Леанід Ільіч вельмі цёпла ставіўся да Беларусі. Беларуская ССР у Брэжнеўскую эпоху стала адной з самых эканамічна развітых і перадавых рэспублік Савецкага Саюза. У снежні 1968 г. генсек прысутнічаў на святкаванні 50-годдзя БССР у Мінску, у чэрвені 1978 г. уручаў «Залатую Зорку» гораду-герою Мінску. Некалькі разоў наведваў Брэст, тры разы прыязджаў на паляванне ў Белавежскую пушчу.
МК «Брэсцкая крэпасць-герой» Л. І. Брэжнеў упершыню наведаў 5 снежня 1971 г. Удзельнікі дэлегацыі ўсклалі вянкі да пліт мемарыялу, дзе пахаваны легендарныя абаронцы, пабывалі ў музеі абароны крэпасці. Па ўспамінах відавочцаў, Леанід Ільіч заплакаў: мабыць, удзельнік кровапралітных баёў за Наварасійск жыва ўспомніў былое. Пакінуў у Кнізе ганаровых наведвальнікаў запіс: «Века будет жить в памяти народов подвиг защитников Брестской крепости, — жить и призывать к беззаветной преданности Советской Родине. Величественный мемориал, созданный в 1971 году, — достойная дань мужеству героев. Спасибо тем, кто его создал. Народы планеты, боритесь на мир!».
16 красавіка 1974 г. Л. І. Брэжнеў разам са Старшынёй Савета Міністраў СССР А. М. Касыгіным пабывалі на Брэсцкім дывановым камбінаце. Яны цікавіліся тэхналогіяй вытворчасці, працоўнымі поспехамі калектыву, ходам сацыялістычнага спаборніцтва. Дырэктар А. А. Хвастоў, сакратар партарганізацыі В. Т. Плотчанка і старшыня камітэта прафасюза В. І. Мар’якова расказалі аб гісторыі, развіцці і планах прадпрыемства. За кошт новага абсталявання і ўкаранення перадавых тэхналогій у 1974 г. прадпрыемства вырабіць больш за 1,5 млн. кв. м дываноў. Госці пабывалі ў ткацкім цэху, дзе перадавая ткачыха Р. Ф. Жолабава паведаміла аб метадах сваёй працы, агледзелі спартыўныя збудаванні, наведалі мастацкую майстэрню, дзе ствараюцца новыя малюнкі дываноў. У гутарках з рабочымі Леанід Ільіч цікавіўся ўмовамі працы, быту і адпачынку.
Генсек вельмі шмат працаваў, прыходзіў у кабінет адным з першых, а з працы выходзіў у 23 гадзіны ці пазней. Многія здзіўляліся яго тэмпераменту, энергіі, фізічным сілам. Штодзённыя нарады, пасяджэнні, урачыстасці, прыёмы замежных гасцей, дынамічныя паездкі па краіне. Ужо з лета 1968 г. здароўе пачало даваць збоі. У апошнія восем гадоў жыцця Леанід Ільіч цяжка і доўга хварэў на сэрца. У сакавіку 1982 г. на яго ўпала металічная бэлька, былі пераломы ключыцы і пяці рэбраў, што канчаткова падарвала здароўе. Л. І. Брэжнеў памёр 10 лістапада 1982 г., пахаваны на Чырвонай плошчы.
У час гарбачоўскай «перабудовы» эпоху Л. І. Брэжнева сталі называць «застоем». Асоба кіраўніка вялікай краіны ў СМІ стала выстаўляцца карыкатурна, з негатыўным адценнем, асабліва часта высмейліваліся шматлікія ўзнагароды. Такая гістарычная несправядлівасць, падрыў аўтарытэту ўлады — адна з прычын развалу Савецкага Саюза.
Леанід Ільіч быў чалавекам дабразычлівым, не любіў складанасцей і канфліктаў ні ў палітыцы, ні ў асабістых адносінах. Для простых людзей эпоха Брэжнева стала часам стабільнасці ва ўсіх сферах жыцця. Хаця жыццёвы ўзровень быў невысокі, стабільнасць гэтых 18 гадоў і ўпэўненасць ў заўтрашнім дні засталіся ў добрай памяці народа.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
- Брэжнеў Леанід Ільіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 281–282.
- Брежнев Леонид Ильич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 498.
- Брэжнеў Леанід Ільіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 416–418.
- Чураков, Д. О. СССР при Брежневе. Правда великой эпохи / Д. О. Чураков. – Москва : Вече, 2014. – 317, [2] с., [8] л. ил.
- Млечин, Л. М. Как Брежнев сменил Хрущева : тайная история дворцового переворота / Леонид Млечин. – Москва : Центрполиграф, 2014. – 414, [1] с., [7] л. ил.
- Брежнев. Генсек «золотого века» : [воспоминания]. – Москва : Алгоритм, 2013. – 288 с. – (Вожди Советского Союза).
- Буровский, А. М. Брежнев без лжи. Да здравствует «застой»! / Андрей Буровский. – Москва : Яуза : Эксмо, 2013. – 352 с.
- Чурбанов, Ю. М. Мой тесть Леонид Брежнев / Ю. Чурбанов. – Москва : Алгоритм, 2007. – 255 с.
- Млечин, Л. М. Брежнев / Л. Млечин. – Москва : Проспект, 2006. – 520 с.
- Семанов, С. Н. Брежнев – правитель «Золотого века» / С. Н. Семанов. – Москва : Вече, 2002. – 398 с.
- Семаков, В. В. Беловежская пуща, 1902–2002 / В. В. Семаков. – Минск : Ураджай, 2002. – 230, [1] с. : фот. – Из содерж.: Как генсеки в пуще охотились. С. 145–155.
- Брежнев, Л. И. Воспоминания / Л. И. Брежнев. – 2-е изд., доп. – Москва : Политиздат, 1983. – 319 с.
- Бессмертен твой подвиг, Минск! : пребывание Генерального секретаря ЦК КПСС, Председателя Президиума Верховного Совета СССР товарища Л. И. Брежнева в городе-герое Минске на торжествах, посвященных вручению городу ордена Ленина и медали «Золотая звезда» 25 июня 1978 года. – Москва : Политиздат, 1978. – 54 с.
- Лазарев, С. Е. «Мы жили при коммунизме, не понимая этого». Как бывшие школьники и студенты воспринимают сегодня Брежневскую эпоху / С. Е. Лазарев // Преподавание истории в школе. 2023. № 2. С. 23–39.
- Кунец, О. Время предсказуемое и человечное : [воспоминания жителей г. Бреста о брежневской эпохе] / Олег Кунец // Заря. 2022. 16 ноября. С. 6.
- Макарчук, Ю. Как Брежнев у Вити конфеты отобрал : [воспоминания В. Бегезы о встрече с генеральным секретарем ЦК КПСС Л. И. Брежневым на Брестском вокзале в 1975 г.] / Юрий Макарчук // Брестский вестник. 2019. 21 ноября (№ 47). С. 17.
- Лисниченко, И. Брестчанин В. Врублевский о застольях партийной элиты : [из воспоминаний Виталия Врублевского (1933–2008). Первый помощник первого секретаря Компартии Украины В. В. Щербицкого] / Ирина Лисниченко // Брестский курьер. 2013. 14 февраля (№ 11). С. 21.
- Тихон, А. Какие люди! Наш вокзал – лицо и лица : [знаменитые люди, посетившие Брестский вокзал – от Александра ІІ до Кит Ир Сена] // Брестский вестник. 2008. 13 марта. С. 4.
- Богдасаров, А. Генсек и бард пересеклись в небе и на земле : [о Л. И. Брежневе и актере В. С. Высоцком] / Альберт Богдасаров // Брестский курьер. 2006. № 4. С. 32.
- Карлюкевич, А. Бабий бунт против Брежнева : бывший генсек в 1927–1928 гг. работал землеустроителем на Толочинщине / Алесь Карлюкевич // Советская Белоруссия. 2003. 18 июля. С. 4.
- Карлюкевич, А. Генсек с ружьем : [об охоте Л. И. Брежнева в Беловежской пуще по рассказу Михаила Павловича Коновалова] / Алесь Карлюкевич // Советская Белоруссия. 2003. 21 июня. С. 23.
- Котляр, И. Номенклатурные анекдоты недавнего былого : [Л. И. Брежнев в Бресте] / Иван Котляр // Брестский курьер. 1993. 13 августа. С. 3.
- Самович, В. Когда Брежнев был в Бресте, он плакал, как ребенок / Владимир Самович ; интервью взял А. Гурин // Вечерний Брест. 1992. № 12.
- Туров, В. …И оставил Ильич запись : [о посещении Л. И. Брежневым г. Бреста в декабре 1971 г.] / Владимир Туров // Брестский курьер. 1992. 27 марта (№ 12). С. 2.
- Романов, В. Залог новых трудовых побед : [митинги в Бресте и Кобрине, посвященные поздравлению Л. И. Брежнева участникам строительства предприятий] / В. Романов, Д. Шостак // Заря. 1982. 16 января.
- К новым трудовым свершениям : [о митинге на Брестском производственном коврово-суконном объединении и Кобринской прядильно-ткацкой фабрике в ответ на обращение Л. И. Брежнева] // Советская Белоруссия. 1982. 15 января.
- Брежнев, Л. И. С трудовой победой ! : строителям, монтажникам, эксплуатационникам – всем участникам строительства предприятий Министерства легкой промышленности Белорусской ССР : [приветствие по досрочному вводу в действие производственных мощностей прядильно-ткацкой фабрики в Кобрине, Брестского производственного коврово-суконного объединения и др.] / Л. Брежнев // Советская Белоруссия. 1982. 14 января.
- Брежнев, Л. И. Мастерам животноводства т.т. Антиповой А. Т., Брызге Л. Д. … : [письмо с пожеланием успешного выполнения принятых обязательств] / Л. Брежнев // Заря. 1977. 22 октября.
- Брежнев, Л. И. Мастерам животноводства т.т. Антиповой А. Т., Брызге Л. Д. … : [письмо с пожеланием успешного выполнения принятых обязательств] / Л. Брежнев // Советская Белоруссия. 1977. 22 октября.
- Генеральному секретарю Центрального Комитета Коммунистической партии Советского Союза, Председателю Президиума Верховного Совета СССР товарищу Леониду Ильичу Брежневу / А. Т. Антипова, Л, Д. Брызга [и др.] // Советская Белоруссия. 1977. 22 октября.
- Юзефович, Б. Слово рабочих : [к юбилею Л. И. Брежнева] / Б. Юзефович // Заря. 1976. 23 декабря.
- Колупанович, Л. Для счастья людей труда : [воспоминания работницы Брестского производственного коврово-суконного объединения о посещении Л. И. Брежневым предприятия в 1974 г.] / Л. Колупанович // Заря. 1976. 19 декабря.
- Сердечная встреча в Бресте : [по пути в Варшаву Л. И. Брежнев 7 декабря 1975 г. сделал остановку в Бресте] // Советская Белоруссия. 1975. 9 декабря.
- Сердечная встреча с рабочими Бреста : [о пребывании Л. И. Брежнева и А. И. Косыгина в Бресте, где посетили Брестское производственное коврово-суконное объединение] // Советская Белоруссия. 1974. 17 апреля ; Заря. 1974. 17 апреля.
- Сардэчная сустрэча з рабочымі Брэста : [Л. І. Брэжнеў і А. М. Касыгін наведалі Брэст] // Звязда. 1974. 17 красавіка.
- Посещение Генеральным секретарем ЦК КПСС товарищем Л. И. Брежневым Брестской крепости-героя // Советская Белоруссия. 1971. 7 декабря ; Заря. 1971. 7 декабря.
- Наведванне Генеральным сакратаром ЦК КПСС таварышам Л. І. Брэжневым Брэсцкай крэпасці-героя // Звязда. 1971. 7 снежня.