Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Сакавік 2026 14:02

12 студзеня 2026 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алы Васільеўны Таболінай (1971), настаўніка, Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2024)

Ала Васільеўна Таболіна нарадзілася 12 студзеня 1971 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 1994 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія і хімія». Пачала педагагічную дзейнасць у 1994 г. у Варацэвіцкай сярэдняй школе, затым працавала ў сярэдняй школе № 2 г. Іванава.

З 2002 г. А. В. Таболіна з'яўлялася метадыстам вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Іванаўскага райвыканкама. З 2010 г. працуе настаўнікам ДУА «Гімназія г. Іванава». Прафесійныя веды, педагагічнае майстэрства і практычны вопыт Алы Васільеўны забяспечылі высокі ўзровень выкладання хіміі ва ўстанове адукацыі.

Штогод з 2011 г. навучэнцы Алы Васільеўны паказваюць высокія вынікі на ўсіх этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Хімія». У 2016/2017 навучальным годзе яе вучаніца стала сярэбраным прызёрам 51-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі ў г. Астана (Рэспубліка Казахстан). А. В. Таболіна з'яўляецца трэнерам раённай каманды вучняў па падрыхтоўцы да трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Хімія».

Вопыт педагога знаходзіць адлюстраванне і на старонках перыядычнага друку, такіх як «Народная асвета», «Настаўніцкая газета». Шэраг артыкулаў надрукаваны ў часопісе «Хімія: праблемы выкладання». Сааўтар дапаможніка па хіміі для настаўнікаў «Сборник контрольных и самостоятельных работ по химии» (2017). Больш за 10 гадоў Ала Васільеўна з'яўляецца членам рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў хіміі. Дэлегат Усебеларускага народнага сходу VII склікання (2024) і Рэспубліканскага педагагічнага форуму з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2024).

За дасягнутыя вынікі работы А. В. Таболіна ўзнагароджана Ганаровай граматай аддзела адукацыі Іванаўскага райвыканкама (2005, 2026), Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (2007), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012), Граматай Брэсцкага аблвыканкама (2012), граматай раённага Савета дэпутатаў (2016), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» (2018), медалём Францыска Скарыны (2021). У 2017 г. Ала Васільеўна была ўдастоена ганаровага звання «Чалавек года Брэстчыны» з занясеннем на абласную Дошку гонару.

За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іванаўскага раёна і заслугі ў сферы адукацыі рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў № 37 ад 27 снежня 2024 г. А. В. Таболінай было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Іванаўскага раёна». Уручэнне дыплома, пасведчання і нагруднага знака адбылося 17 студзеня 2025 г. на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю з дня ўтварэння Іванаўскага раёна.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава

Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Сеген, Е. А. Сборник контрольных и самостоятельных работ по химии : 11-й класс : пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / Е. А. Сеген, Л. С. Банасевич, А. В. Таболина. – 3-е изд. – Минск : Аверсэв, 2025. – 159 с.
  2. Сеген, Е. А. Сборник контрольных и самостоятельных работ по химии : 11-й класс : пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / Е. А. Сеген, Л. С. Банасевич, А. В. Таболина. – 2-е изд. – Минск : Аверсэв, 2023. – 159 с.
  3. Сеген, Е. А. Сборник контрольных и самостоятельных работ по химии : 11-й класс : пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / Е. А. Сеген, Л. С. Банасевич, А. В. Таболина. – Минск : Аверсэв, 2021. – 159 с.
  4. Сборник контрольных и самостоятельных работ по химии : 10–11-е классы : пособие для учителей учреждений общего среднего образования / [Е. А. Сеген и др.]. – 3-е изд. – Минск : Аверсэв, 2020. – 286, [1] с.
  5. Сборник контрольных и самостоятельных работ по химии : 10–11-е классы : пособие для учителей учреждений общего среднего образования / [Е. А. Сеген и др.]. – 2-е изд. – Минск : Аверсэв, 2019. – 286, [1] с.
  6. Сборник контрольных и самостоятельных работ по химии : 10–11-е классы : пособие для учителей учреждений общего среднего образования / [Е. А. Сеген и др.]. – Минск : Аверсэв, 2017. – 286, [1] с.
  7. Кухарчук, К. Ивановцы завоевали 17 дипломов на областной олимпиаде / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2026. 23 студзеня (№ 4). С. 5.
  8. Поздравляем! : [Таболина Алла Васильевна] // Янаўскі край. Іванава, 2026. 16 студзеня (№ 3). С. 10.
  9. Януш, А. Решаем сообща : [о делегатах ВНС от Ивановского района] / Анна Януш // Янаўскі край. Іванава, 2025. 19 снежня (№ 51). С. 3.
  10. Кресс, Д. В чем престиж профессии, сила и ценность учителя, говорят сами педагоги / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2025. 3 кастрычніка (№ 40). С. 6.
  11. Воронина, Е. Звания «Почетный гражданин Ивановского района» удостоены пять ивановцев / Елена Воронина // Янаўскі край. Іванава, 2025. 4 студзеня (№ 1). С. 4.
  12. Нам есть кем гордиться : [Таболина Алла Васильевна] // Янаўскі край. Іванава, 2024. 8 лістапада (№ 45). С. 28.
  13. Слово делегатам : [Ивановщину на Всебелорусском Народном Собрании представляли пять делегатов] // Янаўскі край. Іванава, 2024. 26 красавіка (№ 17). С. 3.
  14. Кухарчук, К. Итог усердного учебного труда / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2024. 12 красавіка (№ 15). С. 9.
  15. Януш, А. Ивановщину на Всебелорусском народном собрании представят пять делегатов / Анна Януш // Янаўскі край. Іванава, 2024. 5 красавіка (№ 14). С. 3.
  16. Кресс, Д. Каждый из нас в ответе за будущее Беларуси : [на районной конференции Белорусского союза женщин единогласно поддержана кандидатура А. В. Таболиной в качестве кандидата в делегаты седьмого Всебелорусского народного собрания] / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2024. 22 сакавіка (№ 12). С. 5.
  17. Кривецкая, Н. В. Поборются за победу : [девять талантливых учащихся из Ивановского района выступят на четвертом этапе республиканской олимпиады для школьников, учитель А. В. Таболина] / Наталья Кривецкая // Заря. 2024. 17 января. С. 17.
  18. Кухарчук, К. Награды за знания : [Дипломы третьей степени в республиканских олимпиадах завоевали девятиклассницы городской гимназии Ксения Кухарчук (по биологии) и Дарья Ткачук (по химии), учитель А. В. Таболина] / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2023. 14 красавіка (№ 15). С. 3.
  19. Кресс, Д. Высокие награды получили ивановцы / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2021. 31 снежня (№ 52). С. 2.
  20. Таболіна, А. Каштоўнасць праблемнага навучання : [аб праблемным падыходзе ў навучанні на ўроках хіміі ў гімназіі г. Іванава] / Ала Таболіна // Настаўніцкая газета. 2019. 27 ліпеня. С. 5.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 42 разоў