Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 02 Чэрвень 2026 11:59

15 студзеня 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Кенды (1951), гаспадарчага кіраўніка, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2020)

Мікалай Аляксеевіч Кенда нарадзіўся 15 студзеня 1951 г. у в. Вялікае Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1971 г. закончыў Пінскі гідрамеліяратыўны тэхнікум і адслужыў у арміі. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе майстра ПМК-17 трэста «Пінсксаўгасбуд» (г. Бяроза).

Працаваў галоўным інжынерам (1975–1978) і начальнікам перасовачнай механізаванай калоны ў г. Іванава (1978–1980), начальнікам ПМК-61 трэста «Пінскводбудмеханізацыя» г. Іванава (1980–1986). У 1981 г. атрымаў дыплом Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці «гідрамеліярацыя». З 1986 г. па 1995 г. кіраваў калгасам «Кастрычнік» Іванаўскага раёна.

У 1995–1998 гг. — намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама. На працягу пяці гадоў кіраваў упраўленнем бытавога абслугоўвання Брэсцкага аблвыканкама, а пасля рэарганізацыі — генеральным дырэктарам упраўлення бытавога абслугоўвання вобласці.

У 2002 г. назначаны старшынёй Камянецкага райвыканкама. Праз два гады раён пад кіраўніцтвам М. А. Кенды стаў першым у рэспубліцы па нарыхтоўцы кармоў і цукровых буракоў, а ў 2005 г. выйшаў пераможцам у спаборніцтве па ўборцы збожжа. У 2004 г. Мікалай Аляксеевіч быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». 4 верасня 2005 г. Камянец прымаў рэспубліканскае свята – ХІІ Дзень беларускага пісьменства, да якога старажытны горад атрымаў новае аблічча.

З 2 снежня 2005 г. М. А. Кенда – старшыня Кобрынскага райвыканкама. Пад яго кіраўніцтвам быў праведзены шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў, якія дазволілі дабіцца станоўчых змен у дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Штогод праводзіліся вялікія аб'ёмы работ па будаўніцтву аграгарадкоў.

У перыяд падрыхтоўкі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2009» у г. Кобрыне М. А. Кенда актыўна кіраваў работай па добраўпарадкаванню горада і сельскіх населеных пунктаў, рамонту і будаўніцтву аб'ектаў сацыякультурнага прызначэння. Пабудаваны новыя сучасныя аб'екты: Палац культуры, аздараўленчы цэнтр з водагразелячэбніцай «Аквапарк», Лядовая арэна, Амфітэатр, рэканструяваны стадыён, гасцініца. Было заасфальтавана 120 км дарог, пракладзена 62 км інжынерных сетак, адрамантавана 198 жылых дамоў.

М. А. Кенда ўзначальваў Кобрынскі райвыканкам па 2013 г. «У сваёй рабоце карыстаюся прынцыпам трох «Д»: дысцыпліна працоўная, дысцыпліна тэхналагічная і дысцыпліна эканамічная», — гаварыў Мікалай Аляксеевіч.

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 студзеня 2020 г. № 86 «Аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» за выдатны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і грамадскую дзейнасць М. А. Кендзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Галавейка Таццяна Аляксееўна, загадчык аддзела маркетынгу,

сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы

  1. Курачук, С. История кобринского края в лицах : Почётный гражданин Кобринского района Кенда Н. А. / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2021. 26 августа (№ 34). С. 4.
  2. Бялоў, Д. Слаўся, Кобрыншчына, працай людзей! : [званне «Ганаровы грамадзянін Кобрыншчыны» прысвоена былому старшыні райвыканкама Мікалаю Кендзе і дырэктару ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» Пятру Папроцкаму] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2020. 22 студзеня (№ 5). С. 1–2.
  3. Кенда, Н. А. «Позитивные перемены вдохновляют» / Николай Кенда // Кобрынскі веснік. 2013. 20 ліпеня. С. 2.
  4. Кенда, М. А. «У нашым горадзе ёсць усё, каб добра працаваць і адпачываць» / Мікалай Кенда // Звязда. 2012. 28 жніўня. C. 3.
  5. Кенда, Н. А. «Кобрин – жемчужина белорусского Полесья» / Николай Кенда // Кобрынскi веснiк. 2012. 21 ліпеня. C. 2.
  6. Кенда, Н. А. «Будущее у Кобрина должно быть лучше и красивей» / Николай Алексеевич Кенда ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2012. 12 января. C. 1–2.
  7. Кенда, Н. А. Расцвет родного края / Николай Алексеевич Кенда ; [беседовала] Ирина Орлова // Народная газета. 2011. 27 верасня. C. 7.
  8. Кенда, Н. А. «Достойный вклад в летопись Кобринщины» / Николай Кенда // Кобрынскi веснiк. 2011. 16 ліпеня. C. 2.
  9. Кенда, Н. А. Капитал идей / Николай Кенда, Владимир Стрельский // Белорусская нива. 2011. 12 февраля. C. 2.
  10. Кенда, Н. А. С заботой о сельских тружениках / Николай Кенда ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2011. 14 июля. C. 1–2.
  11. Кенда, Н. А. Кобринщина выглядит достойно... / Н. А. Кенда ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2011. 6 января. C. 1–2.
  12. Кенда, Н. А. Кобринщина на пути созидания / Николай Алексеевич Кенда ; [беседовал] Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2010. 4 снежня. C. 1–2.
  13. Избраны делегаты IV Всебелорусского народного собрания : [избран Н. А. Кенда] // Кобрынскі веснік. 2010. 9 ноября.
  14. Кенда, Н. А. «На пути созидания и прогресса» / Николай Кенда // Кобрынскi веснiк. 2010. 15 студзеня. C. 1–3.
  15. Кенда, Н. А. «Я счастлив, что выбор пал на наш город» : [интервью с председателем Кобринского райисполкома] / Н. А. Кенда ; [беседовал] Борис Павловский // Вечерний Брест. 2009. 18 сентября. C. 3.
  16. Кенда, Н. А. «Вместе с гостями порадуемся переменам» / Николай Кенда ; [беседовал] Николай Панасюк // Белорусская нива. 2009. 17 сентября. C. 3.
  17. Кенда, Н. А. «Легко управлять районом, когда тебя понимают…» / Николай Кенда ; [беседовала] Елена Жук // Вечерний Брест. 2009. 23 января.
  18. Кенда, Н. А. Кобринское ускорение : [беседа с председателем Кобринского райисполкома Н. А. Кенда] / Николай Кенда ; [беседовал] Виктор Чернушенко // Народная газета. 2008. 29 ліпеня. C. 3.
  19. Кенда, Н. А. Когда желания совпадают с возможностями / Николай Кенда ; [интервью вел] Р. Мельник // Кобрынскi веснiк. 2007. 29 снежня. C. 2.
  20. Кенда, Н. А. «Объединив усилия, мы сможем решить многие проблемы кобринского региона» / Николай Кенда ; [беседовала] Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2005. 8 декабря. С. 2.
  21. Васюк, Н. Три «Д» нового председателя : [на сессии Кобринского районного Совета депутатов в должности председателя Кобринского райисполкома был утвержден Н. А. Кенда] / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2005. 8 декабря (№ 49). С. 1–2.
  22. Свірыч, І. Абрысы Белай Вежы на фоне чыстага неба : [падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства ў г. Камянцы па аповяду старшыні Камянецкага райвыканкама М. А. Кенды] / I. Свірыч // Культура. 2005. 3–9 верасня. С. 4–7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 17 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Чэрвень 2026 12:06