Наступны этап у жыцці гістарычнага будынка пачынаецца ў 1946 г. 22 сакавіка 1946 г. загадам № 97 Міністэрства асветы БССР у Кобрыне была створана Цэнтральная рэспубліканская школа для дзяцей з парушэннямі слыху і мовы. Дырэктарам установы быў прызначаны З. Л. Ліберман. Школе аддалі два будынкі, якія стаялі побач. У першым размясцілі спальныя пакоі выхаванцаў, вучэбныя класы і настаўніцкую, тут жа былі лазня, пральня. У другім будынку знаходзіліся адміністратыўныя памяшканні, майстэрні для працоўнага навучання і сталовая.
Першыя гады работы спецыяльнай школы — адна з дзіўных старонак у гісторыі станаўлення спецыяльнай адукацыі ў нашай дзяржаве. Інтэрнат забяспечваў адукацыяй дзяцей з парушэннямі слыху і мовы, перажыўшых ваеннае ліхалецце. Гэта былі дзеці не толькі з прыроджанымі адхіленнямі ад здароўя, але і з набытымі захворваннямі, выкліканых трагедыяй вайны. Многія з дзяцей былі круглымі сіротамі.
Дзеці з парушэннямі слыху і мовы пераводзіліся ў інтэрнат з дзіцячага дома пасёлка Дамачава, Петрыкаўскага дзіцячага дома, Мазырскага спецдзетдома, Жлобінскага дзетпрыёмніка і іншых устаноў. На штатныя пасады супрацоўнікаў інтэрната загадам па ўстанове ад 1 красавіка 1946 г. былі прыняты 20 чалавек, сярод якіх 5 настаўнікаў, 5 выхавальнікаў і 1 медсястра.
Ужо да чэрвеня 1946 г. у школе было 16 слабачуючых вучняў рознага ўзросту і рознага ўзроўня сфарміраванасці мовы. Кобрынскай школе была перадана гукаўзмацняльная апаратура калектыўнага карыстання. Установа сутыкнулася з усімі цяжкасцямі пасляваенага часу: не хапала мэблі, дапаможнікаў, сшыткаў і г. д. Большасць заняткаў праходзіла без дапаможнікаў, але дзякуючы шэфству воінскіх частак, у школе было цёпла, утульна, вучні рэгулярна атрымлівалі гарачую ежу.
Рашэннем Кобрынскага гарвыканкама школе было выдзелена некалькі гектараў рольнай зямлі для арганізацыі падсобнай гаспадаркі і раслінаводства. Інтэрнат меў асабістую стайню на некалькі каней, свінагадоўчую гаспадарку, птушкаферму. Для працоўнага выхавання былі абсталяваны майстэрні: швейная, абутковая, слясарная і сталярная.
Да лета 1947 г. у інтэрнаце налічвалася ўжо 64 выхаванца. Загадам № 212 Міністэрства асветы БССР ад 08.09.1947 г. «Аб рабоце спецшкол БССР» быў пакладзены пачатак дыферэнцыяцыі навучання дзяцей з парушэннямі слыху і мовы. У Кобрынскую школу, якая на той час была лепшай у рэспубліцы, былі накіраваны дзеці з парушэннямі слыху з усіх беларускіх школ.
У 1960 г. былі пабудаваны новы тыповы будынак на 150 месцаў і асобны будынак для вучэбна-вытворчых майстэрняў. У сувязі са змяненнем кантэнгенту вучняў з верасня 1960 г. школа была перайменавана ў Кобрынскую школу-інтэрнат для тугавухіх дзяцей, а з 1 верасня 1962 г. — у Кобрынскую школу-інтэрнат для дзяцей са слабым слыхам.
У 1993 г. школа атрымала статус вучэбна-выхаваўчай установы «Кобрынская агульнаадукацыйная спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей са слабым слыхам», а ў навучэнцаў з’явілася магчымасць атрымаць сярэднюю адукацыю. З 2004 г. школа-інтэрнат перайменавана ва ўстанову адукацыі «Кобрынская агульнаадукацыйная спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі слыху», у 2005 г. было адкрыта дашкольнае аддзяленне. У 2009 г. адбыўся капітальны рамонт асноўнага будынку школы-інтэрната.
З 1 верасня 2014 г. ва ўстанове адукацыі адкрылі дашкольныя групы і першы клас для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. На І Рэспубліканскім конкурсе «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі» (2014) школа-інтэрнат была ўзнагароджана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за стварэнне сістэмы метадычнай работы па павышенню прафесійнага ўзровня педагагічных супрацоўнікаў у намінацыі «Лепшая спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат».
Навучэнцы традыцыйна атрымліваюць прызавыя месцы на рэспубліканскім конкурсе «Вясёлкавы карагод», рэспубліканскіх спартакіядах і чэмпіянатах для асоб з парушэннем слыху, удзельнічаюць у інклюзіўных конкурсах міжнародного значэння.
У розныя гады школай-інтэрнатам кіравалі: Андрэй Сямёновіч Удодаў (1948–1953), Мікалай Рыгоравіч Цялічка (1953–1966), Аляксей Іванавіч Грабянчук (1966–1994), Любоў Мікалаеўна Скробат (1994–2010). Дзякуючы іх старанням, здольнасцям у арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў, мудрасці ва ўзаемаадносінах з настаўнікамі, выхавацелямі і выхаванцамі, школа-інтэрнат падтрымлівала статус лепшай установы ў рэспубліцы па метадычнай рабоце, у творчых і спартыўных дасягненнях вучняў. На базе школы праходзілі абласныя, рэспубліканскія семінары, два разы — усесаюзныя навукова-практычныя канферэнцыі.
З 2010 г. установай кіруе Тамара Іванаўна Драгун, якая з’яўляецца старшынёй абласнога савета кіраўнікоў інтэрнатных устаноў Брэсцкай вобласці, з 2014 па 2019 гг. уваходзіла ў склад рэспубліканскага Савета кіраўнікоў устаноў спецыяльнай адукацыі. Узнагароджана граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, абласной грамадскай арганізацыі глухіх, знакам «Выдатнік адукацыі».
У школе-інтэрнаце створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база, якая дазваляе ўкараняць сучасныя тэхналогіі адукацыі і ўпраўлення арганізацыяй. Ёсць сучасныя вучэбныя кабінеты, камп’ютарны клас, зала рытмікі, сэнсорны пакой, спартыўная і гульнявая зала, інтэрактыўная дошка, бібліятэка. Школа аснашчана мультымедыйным абсталяваннем, дазваляючым выкарыстоўваць у вучэбным працэсе электронныя адукацыйныя рэсурсы новага пакалення, прымяняць дыстанцыйныя формы ўзаемадзеяння, удзельнічаць у вэбінарах, розных конкурсах і праектах, паказвая дастойныя вынікі. Створаны камфортныя ўмовы для пражывання вучняў: утульныя спальныя пакоі, пакоі гігіены, душавыя, санвузлы.
У 2025/2026 навучальным годзе функцыянавалі дзве рознаўзроставыя дашкольныя групы для выхаванцаў з цяжкімі парушэннямі мовы і 11 класаў камплектаў з 1 па 8 класы для выхаванцаў болей 100 чалавек з цяжкімі парушэннямі мовы. Адукацыйны працэс ажыццяўляе 51 педагог, з іх: настанікаў — 21, выхавацеляў — 17, выхавацеляў дашкольнай адукацыі — 4, настаўнікі-дэфектолагі — 2, педагог-псіхолаг, сацыяльны педагог, музыкальны кіраўнік і інш.
Кобрынская спецыяльная агульнаадукацыйная школа адыгрывала і адыгрывае важную ролю ў абучэнні і выхаванні дзяцей з расстройствамі слыху і мовы, падрыхтоўцы сваіх выхаванцаў да грамадска-карыснай працы ў народнай гаспадарцы.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Галавейка Таццяна Аляксееўна, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Кобрынскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату (1946) – 75 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўчабібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 28.
- Кобрынскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату (1946) – 80 гадоў // Краязнаўчы каляндар: юбілейныя і памятныя даты Кобрынскага раѐна : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2026 год / Кобрынская раѐнная цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2025. С. 44.
- Бакун, Е. Возмёмся за руки, друзья : [во Дворце культуры прошёл XI районный фестиваль инклюзивного творчества «Творческий калейдоскоп», в котором активное участие приняли воспитанники Кобринской специальной школы-интерната для детей с нарушениями слуха] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2025. 6 снежня (№ 49). С. 8.
- Андросова, О. Калейдоскоп талантов : [во Дворце культуры прошёл X районный фестиваль инклюзивного творчества «Творческий калейдоскоп», в котором активное участие приняли воспитанники Кобринской специальной школы-интерната для детей с нарушениями слуха] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2024. 14 снежня (№ 50). С. 8.
- Бакун, Е. Я вас слышу : [учитель-дефектолог Татьяна Цупрунюк работает в Кобринской специальной школе-интернате для детей с нарушениями слуха 43 года] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 15 студзеня. С. 9.
- Бакун, Е. Школе-интернату – 75 / Т. И. Драгун // Кобрин-информ. 2021. 28 октября (№ 43). С. 2.
- Драгун, Т. И. Галоўная якасць – гаспадарлівасць / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 20 сакавіка. С. 4.
- Грышкевіч, С. Спецыяльнай адукацыі – сучасныя тэхналогіі : [настаўніца рускай мовы і літарауры Л. А. Кацюба з Кобрынскай спецыяльнай школы-интерната для дзяцей з парушэннямі слыху – дыпламант абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2019. 31 кастрычніка. С. 3.
- Грышкевіч, С. У творчым карагодзе : [выхаванцы Кобрынскай спецыяльнай школы-интерната для дзяцей з парушэннямі слыху – сярод пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2019. 25 красавіка. С. 3.
- Симонова, И.Золотой фонд школы : [об учителе-методисте высшей категории, отличнике образования, ветеране Кобринской специальной школе-интернате для детей с нарушениями слуха Ольге Александровне Ломейко] / Ирина Симонова // Кобрин-информ. 2019. 28 февраля (№ 9) С. 2.
- Пальто, К. Мир покоряется отважным : [выпускник Кобринской специальной школы-интерната для детей с нарушениями слуха Владимир Ярец, глухонемой путешественник, за 52 года путешествий проехал на мотоцикле 950 тыс. км] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2018. 28 лістапада. С. 4.
- Шеламова, Т. 13-летний кобринчанин получит бронзу конкурса олимпийского рисунка : [воспитанник Кобринской специальной школы-интерната для детей с нарушениями слуха А. Явхута стал призёром республиканского конкурса детского рисунка «Олимпийский огонь зажигает сердца»] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2017. 25 января. С. 3.
- Бялоў, Д. З візітам дабрыні : [у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Кобрынскую спецыяльную школу-интернат для дзяцей з парушэннямі слыху наведалі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама В. Сакоўскі і старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў І. Даўжук і падарылі дзецям 3 тэлевізары] / Дзмітрый Бялоў. // Кобрынскі веснік. 2016. 28 снежня. С. 1.
- Грышкевіч, С. Аб'яднаныя творчасцю : [выхаванцы Кобрынскай спецыяльнай школы-интерната для дзяцей з парушэннямі слыху паспяхова выступілі на рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2016. 22 сакавіка. С. 2.
- Пашковіч, Л. «Вясёлкавы карагод» адшумеў у Кобрыне : [у Кобрынскай спецыяльнай школе-интернаце для дзяцей з парушэннямі слыху прайшоў занальны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод»] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2016. 5 сакавіка. С. 3.
- Лепшыя ў спецыяльнай адукацыі : [па выніках абласнога конкурсу лепшай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школай прызнана Кобрынская спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі слыху] // Настаўніцкая газета. 2014. 9 снежня. С. 7.
- Лесик, И. Ювелирная работа педагога : [о педагогах школы-интерната В. Л. Бебеко и В. Тиборовском] / Ирина Лесик // Кобрынскі веснік. 2014. 22 сакавіка. С. 9.
- Мельнік, Р. З дабрачынным візітам : [пра візіт у Кобрынскую спецыяльную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі слыху дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ А. Зазулі і начальніка галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Брэсцкай вобласці І. Пацоўскага] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2013. 23 лютага. С. 4.
- Вовк, Ю. Целеустремлённый – значит успешный: [о воспитателе Кобринской специальной школы-интерната для детей с нарушениями слуха Светлане Георгиевне Сенюк] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2012. 4 октября. С. 4.
- На радость детям : [представители Брестского областного узла радиовещания и телевидения посетили Кобринскую специальную школу-интернат для детей с нарушениями слуха, которой передали 150 книг] // Кобрин-информ. 2012. 4 октября. С. 6.
- Савчук, М. Открываешь книгу – открываешь мир : [под таким девизом представители Брестского областного узла радиовещания и телевидения передали книги из своих домашних библиотек Кобринской специальной школе-интернату для детей с нарушениями слуха] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2012. 19 июля. С. 2.
- Творим чудо своими руками : [о цирковом кружке «Арлекино» на базе Кобринской специальной школы-интерната для детей с нарушениями слуха] // Кобрин-информ. 2011. 2 июня. С. 6.
- Если руки у нас золотые, ими можно добиться всего : [Кобринская специальная школа-интернат для детей с нарушениями слуха отметила свой 65-летний юбилей] // Кобрин-информ. 2011. 2 июня. С. 6.
- Бялоў, Д. Педагогіка вабіла з дзяцінства : [аб дырэктары Кобрынскай спецыяльнай школы-интэрната для дзяцей з парушэннямі слыху] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2010. 20 лютага. С. 3.
- Курига, Е. В гостяху школы-интерната / Е. Курига // Кобрин-информ. 2009. 10 декабря. С. 2.
- Хильчук, М. Добрые впечатления от школы-интерната / Мария Хильчук // Кобрынскі веснік. 2005. 3 верасня. С. 2.
- Шугай, А Компьютеры от ирландских друзей : [о Кобринской специальной общеобразовательной школе-интернате для детей с нарушениями слуха, которая получила в подарок компьютеры] / Анатолий Шугай // Кобрынскі веснік. 2003. 3 снежня. С. 3.
- Невестенко, А. Школа – дом, дом – школа : [о Кобринской специальной общеобразовательной школе-интернате для детей с нарушениями слуха] / А. Невестенко // Кобрынскі веснік. 2003. 1 кастрычніка. С. 2.
- Жук, Е. Из тишины рождённый звук : [о Кобринской специальной общеобразовательной школе-интернате для детей с нарушениями слуха] / Елена Жук // Кобрынскі веснік. 2003. 1 кастрычніка. С. 2.
- Хільчук, М. Парадуемся за іх : [аб навучэнцах Кобрынскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-интерната для дзяцей з парушэннямі слыху] / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. 2000. 22 сакавіка. С. 2.