У 12-й пяцігодцы, як і ў папярэдні час, шмат увагі надавалася будаўніцтву. Акрамя жыллёвага, шырока вялося будаўніцтва аб’ектаў сацыяльна-культурнага і вытворчага прызначэння. На паўднёвым беразе Днепра-Бугскага канала каля в. Навасёлкі Драгічынскага раёна размяшчаюцца вадаёмы рыбгаса «Днепрабугскі». Ён вядзе сваю гісторыю з 1989 г., калі паблізу заказніка «Званец» пачалося будаўніцтва інфраструктуры для вырошчвання рыбы.
8 ліпеня 1991 г. уступіў у строй буйнейшы ў рэспубліцы рыбгас «Навасёлкі». У 2000 г. пераўтвораны ў Рэспубліканскае вытворча-гандлёвае УП «Рыбгас «Навасёлкі». З 2008 г. — ААТ «Рыбгас Днепрабугскі».
У 2010 г. здадзены ў эксплуатацыю цэх па перапрацоўцы рыбы магутнасцю 63 т сыравіны ў год. У 2012 г. на прадпрыемстве было атрымана больш за 970 т рыбы і 270 т рыбапасадачнага матэрыялу. У 2014 г. на прадпрыемстве было атрымана 425 т рыбы. У 2016 г. была праведзена мадэрнізацыя і пабудавана новая помпавая станцыя. У 2023 г. было запланавана выгадаваць 420 т рыбы і 70 т пасадачнага матэрыялу.
У калектыў рыбгаса ўваходзяць каля 65 чалавек. У розныя гады дырэктарамі прадпрыемства станавіліся Іван Сухарэвіч, Мікалай Ярошчык, Андрэй Лупінскі, Ілля Клімаў, Эдуард Філіпаў.
Сёння гаспадарка мае 65 сажалак агульнай плошчай 986,3 га, у т. л. 8 нагульных сажалак займаюць — 560 га, 11 вырастальныя — 316 га, 19 зімавальных — 43,5 га, маткавыя, нераставыя, каранцінныя, сажалка-рэгулятар — 66,5 га. ААТ «Рыбгас Днепрабугскі» з'яўляецца адзінай гаспадаркай у Рэспубліцы Беларусь, дзе вада ў сажалкі падаецца толькі з дапамогай помпаў. Праектная магутнасць складае 560 т таварнай рыбы і 103 т рыбапасадачнага матэрыялу. Рыбгас спецыялізуецца на вырошчванні карпа. Акрамя таго, вырабляюцца для рэалізацыі белы амур, стракаты таўсталобік, еўрапейскі сом, шчупак, сярэбраны карась.
Акрамя вытворчасці таварнай рыбы гаспадарка вырабляе рыбапасадачны матэрыял, вядзе раздробны гандаль рыбай і перапрацоўку прадукцыі ўласнай вытворчасці, аказвае паслугі па арганізацыі платнай аматарскай лоўлі.
Рыбгас «Днепрабугскі» ўваходзіць у структуру Дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Мыслівец Дзяніс Вадзімавіч, бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы
- Сухаревич, И. И. «Днепробугский» / И. И. Сухаревич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 327.
- ОАО «Рыбхоз Днепробугский» // Земля отцов – Дрогичинский край. Брест : Вечерний Брест, 2024. С. 37.
- Антопольский сельсовет // Дрогичинский край: из прошлого – в будущее. Брест : Вечерний Брест, 2022. С. 77.
- Сельская гаспадарка // Драгічынскі раён: мінуўшчына і сучаснасць. Пінск : Інфармацыйна-рэкламнае агенцтва «Паляшук», 2010. С. 32–33.
- Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка / укладальнік С. А. Супрун. – Мінск, 1997. – 572 с. : іл.
- Ткачук, Н. Серебряный урожай «голубой нивы» / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2023. 20 кастрычніка (№ 42). С. 20–21.
- Рассафонов, А. Директор совхоза «Днепробугский»: «Постараемся обойтись без санации» / Андрей Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2019. 28 жніўня. С. 6.
- Викторова, Г. Коптись, рыбка, большая и маленькая... : [о деятельности рыбхоза «Днепробугский»] / Галина Викторова // Драгічынскі веснік. 2018. 10 кастрычніка. С. 3.
- Деюн, Г. Удержаться на плаву / Геннадий Деюн // Драгічынскі веснік. 2018. 11 ліпеня. С. 2.
- Тоболич, А. Осенняя путина. Чем порадуют рыбхозы? : [рыбхоз «Днепробугский»] / Адам Тоболич // Заря. 2015. 24 сентября. С. 7.
- Сяргей, А. «Блакітная ніва» ў Навасёлках // Драгічынскі веснік. 2001. 18 ліпеня. С. 2.
- Супрун, С. Ураджай «Блакітнай нівы». Рыбгас «Навасёлкі» / Сцяпан Супрун // Драгічынскі веснік. 2000. 1 лістапада. С. 2.
- Супрун, С. Адзін дзень рыбгаса «Навасёлкі» / Сцяпан Супрун // Драгічынскі веснік. 1997. 11 чэрвеня. С. 2.