Прымітыўныя меліярацыйныя работы стартавалі ў 1950-х, а з 1956 г. іх вяло Чарнаўчыцкае будаўніча-мантажнае ўпраўленне. Аднак сапраўдны паварот наступіў 15 кастрычніка 1966 г. з утварэннем перасовачнай механізаванай калоны №8 (ПМК-8), на якую ўсклалі комплекс водагаспадарчых і культуртэхнічных работ у калгасах і саўгасах.
У Маларыце да 1972 г. разгарнулася паўнавартасная база ПМК-8: адміністрацыйны будынак (вул. Савецкая, 114), майстэрні, гараж, кацельня, нафтабаза і растворна-бетонны вузел. Да канца 1980-х будаўнічая арганізацыя асвоіла сумежныя віды работ. А да пачатку 1990-х сіламі падрадчыкаў у райцэнтры ўвялі 12,5 тыс. кв. м жылля для меліяратараў, дзіцячы сад, сталовую і інтэрнат. Парк тэхнікі папоўніўся экскаватарамі, бульдозерамі і трактарамі, а колькасць работнікаў да 1980 г. дасягнула 400 чалавек.
У 1984 г. упершыню ў трэсце ўкаранілі брыгадны, а затым калектыўны падрад, што дазволіла выйсці з фінансавага крызісу, выкліканага будаўніцтвам звышлімітнага аб'екта «Осіпаўка». З тых часоў прыбытак і аб'ёмы работ няўхільна раслі. Найважнейшым дасягненнем стала стварэнне Лукаўскага вадасховішча (540 га) з ужываннем земснарада РЗС-500/390, што дазволіла рэгуляваць водна-паветраны рэжым на плошчы больш за 8000 га. Меліяратары да непазнавальнасці змянілі аблічча Маларытчыны, вярнуўшы землі ў сельгасабарот.
Былі асушаныя тысячы гектараў, пабудаваныя помпавыя станцыі, водарэгулявальныя збудаванні і сотні кіламетраў дарог. Да пачатку XXI ст. плошча меліяраваных зямель склала 43 тыс. га (83% сельгасугоддзяў) — лепшы паказчык у Брэсцкай вобласці. Таксама праца ПМК-8 вялася далёка за межамі раёна: будаўніцтва жылля ў Магілёўскай вобласці для перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны, работы ў зоне радыёактыўнага забруджвання, пахаванне адходаў на палігоне каля в. Струга, аднаўленне абводных каналаў у Брэсцкай крэпасці, уладкаванне пагранпераходаў і мытных пунктаў («Казловічы», «Олтуш»).
Калектывам ПМК-8 кіравалі вопытныя начальнікі: Яўген Аляксеевіч Патапчук (1966–1972); Георгій Яўціхіевіч Бессараб (1972–1975); Георгій Рыгоравіч Гулюк (1975–1977); Мікалай Васільевіч Ляшэвіч (1977–2009); Віктар Мікалаевіч Хамічук (2009–2019); Мікалай Міхайлавіч Раманюк (2019–2023); Юрый Віктаравіч Бурштын (з 23 студзеня 2023 г.).
Значную кар'еру зрабіў Г.Р. Гулюк, ураджэнец Кобрынскага раёна (1944). З 1977 г. працаваў галоўным інжынерам, начальнікам аб'яднання «Волагдамеліярацыя», кіраўніком розных арганізацый у галіне меліярацыі Расіі, дырэктарам Дэпартамента меліярацыі і тэхнічнага забяспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі (2005–2008). Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. Галоўны рэдактар часопіса «Мелиорация и водное хозяйство». Заслужаны меліяратар РСФСР.
Ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі адзначаны дзясяткі работнікаў ПМК-8. Маларыцкія першапраходцы балот Пётр Парчэўскі, Рыгор Тарабчук, Сцяпан Раманюк і многія іншыя ўдастоены высокіх узнагарод. Уладзімір Закачанскі быў дэлегатам XXII з'езда КПСС. Звання «Ганаровы меліяратар» удастоены Іван Дзям'янюк, Сцяпан Аўдзеюк, Мікалай Вакульскі і Віктар Хамічук.
Сёння ПМК-8 — тэхнічна магутнае прадпрыемства, дзе працуе каманда прафесіяналаў. Дэвіз: «Якасць. Аператыўнасць. Надзейнасць». На пачатак 2025 г. у штаце 104 чалавекі, у аўтапарку — 58 адзінак тэхнікі. За апошнія гады набыты новыя экскаватары, бульдозеры і аўтамабілі на суму больш за 3,2 млн. руб. Доля меліярацыі ў агульным аб'ёме работ складае каля 15%, астатняе — будаўніцтва, добраўпарадкаванне і паслугі заказчыкам у Маларыцкім, Брэсцкім, Кобрынскім і іншых раёнах.
Па выніках 2024 і 2025 гг. ПМК-8 займала другое месца ў спаборніцтве сярод філіялаў УВП «Брэствадбуд». У 2025 г. аб'ём падрадных работ перавысіў 11,6 млн. руб., сярэдні заробак дасягнуў 2311 руб. Прадпрыемства стабільна прыбытковае, своечасова фармуе партфель заказаў і не мае пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці.
Калектыў забяспечаны салідным сацпакетам, аказваецца матэрыяльная дапамога, арганізуюцца экскурсіі і культурныя мерапрыемствы. За добрасумленную працу многія адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі. Лепшыя работнікі занесены на Дошку гонару: галоўны механік Андрэй Наўрасюк, майстры Іван Шахрай і Арцём Краўцоў, машыністы экскаватараў Віктар Кулічыч і Вячаслаў Шалковіч і інш.
ПМК-8 працягвае развівацца, застаецца надзейным партнёрам аграрыяў, дапамагае гарантаваць харчовую бяспеку краіны і ўпэўнена глядзіць у будучыню, захоўваючы слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Трафімук Вікторыя Ігараўна, бібліёграф адзела абслугоўвання і інфармацыі
- Панасюк, П. Н. У мірнай працы / П. Н. Панасюк // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 389–394. Са зместу: [ПМК-8]. С. 393.
- Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск, 2019. С. 128–129.
- «УП «БРЕСТВОДСТРОЙ» 65 лет» / Брест : ООО «РИА "Вечерний Брест"», 2024. – 96 с.
- Лукашик, П. И. Вклад в обновление земли : 40-летию Малоритской ПМК-8 УП «Брестводстрой» посвящается / Петр Иосифович Лукашик. – Брест : Брестская типография, 2006. – 55 с.
- Узнагароджаны ордэнам Леніна : Тарабчук Рыгор Іосіфавіч // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 441.
- Заслужаны меліяратар : Парчэўскі Пётр Кірылавіч // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 437.
- Навумчык, М. ПМК № 8: трывалая аснова, надзейная будучыня : [падведзены вынікі работы ПМК № 8 за мінулы год і вызначаны задачы на 2026 г.] // Голас часу. Маларыта, 2026. 7 чэрвеня. С. 3.
- Сацута, А. Продуманная стратегия помогает двигаться вперед : [о ПМК-8] / Алена Сацута // Живая вода. 2026. 31 января (№ 5). С. 2.
- Сацута, А. Работа есть, будущее строится : [о ПМК-8 по материалам беседы с директором Ю. В. Бурштыном] / Алена Сацута // Заря. 2025. 3 сентября. С. 8.
- Навумчык, М. Уганаравалі меліяратараў раёна : [для работнікаў ПМК-8 прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня меліяратара] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2025. 4 чэрвеня (№ 23). С. 5.
- Навумчык, М. «Лекары» зямлі маларыцкай : [па выніках работы за 2024 г. ПМК-8 заняла другое месца ў спаборніцтве сярод філіялаў УВП «Брэствадбуд»] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2025. 28 мая. С. 4.
- Наварич, В. Главный принцип – быть в числе лучших : [хорошими достижениями и эффективной работой заявил о себе коллектив Малоритской ПМК-8] / Валентина Наварич // Живая вода. 2025. 4 января (№ 1). С. 2.
- Степанова, А. Первое место – у коллектива : [в ПМК-8 состоялось собрание коллектива, на котором были подведены итоги работы за 2023 г.] / Анна Степанова // Голас часу. Маларыта, 2024. 21 лютага. С. 3.
- Максимук, С. Прочный фундамент страны [информационно-пропагандистская группа во главе с председателем Малоритского райисполкома Александром Коржом встретилась с коллективами ДРСУ № 179, ПМК-20 и ПМК-8] / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2024. 23 кастрычніка. С. 3.
- Навумчык, М. Будаваць – значыць глядзець у будучыню / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 4 жніўня. С. 8.
- Навумчык, М. Падзяка людзей матывуе на працу / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 7 жніўня. С. 5.
- Наумчик, Н. Дирижер ковша : [о машинисте экскаватора ПМК-8 Александре Васильевиче Желенговском] / Николай Иванович Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2024. 29 мая (№ 22). С. 4.
- Наумчик, Н. Когда профессия – призвание : [о бульдозеристе ПМК-8 Василии Григорьевиче Бирило] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2024. 29 мая (№ 22). С. 4.
- Наумчик, Н. Опытный водитель : [о водителе погрузчика ПМК-8 Викторе Афанасьевиче Смале] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2024. 29 мая (№ 22). С. 4.
- Наумчик, Н. Сравни и сделай вывод : [о работе производственно-технического отдела ПМК-8] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2024. 29 мая (№ 22). С. 4.
- Бурштын, Ю. В. Успешен тот, кто созидает / Юрий Викторович Бурштын ; [беседовал] Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2024. 29 мая (№ 22). С. 4.
- Георгий Григорьевич Гулюк : (к 80-летию) // Мелиорация. 2024. № 3. С. 54–55.
- Козлович, В. Надо успевать везде : [о работе ПМК-8 по материалам беседы с директором Ю. В. Бурштыном] / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 20 февраля. С. 14.
- Степанова, А. Первое место – у коллектива Малоритской ПМК-8 / Анна Степанова // Голас часу. Маларыта, 2024. 21 лютага (№ 8). С. 3.
- Максимук, С. В приоритете – безопасность : [информационная группа во главе с председателем Малоритского райисполкома Романом Жуком встретилась с коллективом ПМК-8] / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2023. 23 жніўня. С. 2.
- Навумчык, М. Арыентаваны на стваральную працу : [з 19 па 30 чэрвеня на базе ПМК-8 працаваў студэнцкі атрад «Лідар»] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 6 ліпеня. С. 6.
- Бурштын, Ю. В. Взять высоту, чтобы удержаться : [начальник ГУПП «ПМК № 8» рассказал о работе предприятия] / Юрий Викторович Бурштын ; [подготовил] Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2023. 31 мая (№ 22). С. 5.
- Наумчик, Н. Ремонтно-механический цех : [о работниках ремонтно-механического цеха ПМК-8] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2023. 31 мая. С. 5.
- Наумчик, Н. Экскаваторщик Владимир Евтушик : [о машинисте экскаватора ПМК-8 Владимире Евтушике] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2023. 31 мая. С. 5.
- Наумчик, Н. Ландшафтный «дизайнер» : [о машинисте бульдозера ПМК-8 Виталии Павловиче Полетило] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2023. 31 мая. С. 1, 5.
- Наумчик, Н. Каждый – на своем месте / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2023. 31 мая. С. 5.
- Наумчик, Н. Дело мастера боится : [о мастере ПМК-8 Иване Владимировиче Шахрае] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2023. 31 мая. С. 5.
- Мікалаеў, Н. У ПМК-8 новы кіраўнік : [з 23 студзеня Маларыцкае дзяржаўнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Перасовачная механізаваная калона № 8» узначаліў Юрый Віктаравіч Бурштын] / Навум Мікалаеў // Голас часу. Маларыта, 2023. 15 лютага. С. 2.
- Наварич, В. Нам рано жить воспоминаньями... : [о бывшем начальнике Малоритской ПМК-8, докторе сельскохозяйственных наук Г. Г. Гулюке] / Валентина Наварич // Живая вода. 2021. 20 ноября (№ 48). С. 3.
- Максимук, С. «Виллис» в подарок от шефов : [спонсорская помощь от организации ПМК-8 УП «Брестводстрой» ясли-саду № 4] / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2019. 13 красавіка. С. 3.