У час нямецка-фашыскай акупацыі Мікалай удзельнічаў ў камсамольскім падполлі, па заданні партызан збіраў звесткі аб руху цягнікоў на стацыі Відзібор і нямецкай ахове на чыгунцы Лунінец–Гарынь, чатыры разы падкладваў пад рэйкі міны.
Пасля вызвалення раёна Мікалай Піліпчук аднаўляў мірнае жыццё нядоўга. 5 кастрычніка 1944 г. васямнаццацігадовы юнак быў прызваны ў Чырвоную армію, ваяваў на 3-м Беларускім фронце. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі. У Столінскім раённым краязнаўчым музеі захоўваюцца лісты М. С. Піліпчука, у якіх ён успамінае аб ваенных гадах, сваіх баявых таварышах.
У 1952 г. Мікалай Піліпчук з адзнакай закончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут (з 1992 г. — Украінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя А. А. Багамольца), дзе застаўся працаваць, займацца навукай. Закончыў аспірантуру, абараніў кандыдацкую дысертацыю «Лечение больных туберкулёзом лёгких торакопластикой в сочетении со стрептомицином, пенициллином, ПАСК и фтивазидом». Кандыдат медыцынскіх навук (1955). З 1960 г. загадчык кафедры фтызіатрыі, заснавальнік уласнай навуковай школы. Пастаянна ўдасканальваў формы і метады выкладання курса туберкулёзу, укараняў метады аптымізацыі і тэхнічныя сродкі ў працэс навучання студэнтаў.
Абараніў доктарскую дысертацыю «Клиническая оценка хирургических методов лечения больных туберкулёзом лёгких». Доктар медыцынскіх навук (1962), прафесар (1964). Аўтар каля 250 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 6 вынаходніцтваў. Яго падручнік для медыцынскіх інстытутаў «Туберкулёз» (1968) вытрымаў 5 выданняў, якія выходзілі дапрацаванымі і дапоўненымі.
У 1965–1970 гг. — прарэктар па лячэбнай рабоце. Паралельна з навуковай работай М. С. Піліпчук займаўся ўрачэбнай — падчас працы ў інстытуце выканаў да 1500 аперацый, рэгулярна праводзіў кансультацыі хворых Кіева, Чаркаскай і Чарнігаўскай абласцей. Пасля Чарнобыльскай катастрофы работу кафедры скіраваў на даследаванне наступстваў для здароўя чалавека. Падрыхтаваў 11 дактароў і 48 кандыдатаў медыцынскіх навук.
Удзельнік ВДНГ СССР. Быў членам рэдакцыйных калегій навукова-практычных часопісаў «Врачебное дело» і «Проблемы туберкулёза». Акадэмік Акадэміі навук вышэйшай школы Украіны, член Міжнароднага саюза барацьбы з туберкулёзам і захворваннямі лёгкіх.
Узнагароджаны медалём «За трудовую доблесть», нагрудным знакам «Отличнику здравоохранения». Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі (1997) за навуковую распрацоўку і стварэнне сістэмы пульманалагічнай дапамогі на Украіне.
М. С. Піліпчук памёр 21 ліпеня 1996 г., пахаваны на Байкоўскіх могілках (участак 49а). На малой радзіме ў в. Вулька-Арая яго імем названа вуліца.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., вядучы бібліёграф
Працы М. С. Піліпчука
- Критические состояния в пульмонологии / [Н. П. Чернобровый, Н. С. Пилипчук, А. С. Бориско и др.]. – Киев : Здоровья, 1989. – 167 с.
- Аэрозольтерапия при заболеваниях органов дыхания / Н. С. Пилипчук, Р. Г. Процюк. – Киев : Здоров'я, 1988. – 159 с.
- Туберкулезный менингоэнцефалит / [О. М. Иванюта, Н. С. Пилипчук, В. Г. Назаренко и др.]. – Киев : Здоров'я, 1987. – 126 с.
- Профилактика, диагностика и лечение заболеваний органов дыхания : сборник научных трудов / Киевский мед. ин-т им. А. А. Богомольца ; под ред. Н. С. Пилипчука. – Киев : КМИ, 1986. – 222 с.
- Болезни органов дыхания / Н. С. Пилипчук, В. Н. Молотков, Е. В. Андрущенко. – Киев : Вища школа, 1986. – 335 с.
- Медицинская реабилитация после операций на легких / Н. С. Пилипчук. – Киев : Здоров'я, 1978. – 166 с.
- Туберкулез : [учебник для мед. ин-тов] / Н. С. Пилипчук. – 3-е изд., перераб. и доп. – Киев : Вища школа, 1977. – 311 с.
- Внутривенная антибактериальная терапия больных туберкулезом и нагноитепльными заболеваниями легких / Н. С. Пилипчук, О. М. Иванюта. – Киев : Здоров'я, 1975. – 136 с.
- Туберкулемы легких, плевры и средостения / Н. С. Пилипчук, Е. Ф. Харченко, О. М. Иванюта. – Киев : Здоров'я, 1974. – 136 с. – (Библиотека практического врача).
- Туберкулез : [учебник для мед. ин-тов] / Н. С. Пилипчук. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев : Вища школа, 1973. – 239 с.
- Атлас резекций легких и пневмонэктомий / Н. С. Пилипчук. – Киев : Здоров'я, 1972. – 159 с.
- Хирургия туберкулеза легких и плевры / Н. С. Пилипчук. – Киев : Здоров'я, 1965. – 231 с.
- Коллапсохирургия туберкулеза легких / Н. С. Пилипчук. – Киев : Госмедиздат УССР, 1960. – 162 с.
Аб жыцці і дзейнасці М. С. Піліпчука
- Піліпчук Мікалай Сцяпанавіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 508.
- Гусак, О. Улица Николая Пилипчука : [о об участнике антифашистского подполья Н. С. Пилипчуке, именем которого названа улица в д. Вулька-Орея] / Ольга Гусак // Навіны Палесся. Столін, 2024. 4 кастрычніка. С. 12.