Субота, 23 Май 2015 18:40

27 лютага 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Фёдара Данілавіча Клімчука, мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)

 

27 лютага 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Фёдара Данілавіча Клімчука,мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, аўтара прац па беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, сацыялінгвістыцы, анамастыцы, фальклору, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)

Фёдар Данілавіч Клімчук нарадзіўся 27 лютага 1935 года ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага павета (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. У першых класах навучаўся ў Сіманавіцкай школе, у 4-м класе наведваў пачатковую школу ў вёсцы Вулька Сіманавіцкая, а потым – у школах г. Драгічына.

У 1952–1954 гадах Фёдар Клімчук – студэнт гістарычнага аддзялення Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута. Настаўніцкія інстытуты давалі няпоўную вышэйшую адукацыю, скончыўшыя іх мелі права выкладання ў першых 7-мі (ці 8-мі) класах. Пасля заканчэння інстытута Фёдар Клімчук настаўнічаў у вёсцы Відзібор Столінскага раёна. З 1955 года працаваў у школах Драгічынскага раёна, пераважна ў Сіманавіцкай сярэдняй школе, а таксама ў Ласінскай, Субацкай, Завершанскай, Ляхавіцкай, Радастаўскай, Застаўскай СШ. Праца з вучнямі падабалася маладому настаўніку. Ён ладзіў пешыя і веласіпедныя вандроўкі па Драгічыншчыне і па суседніх рэгіёнах Палесся, назіраў за асаблівасцямі маўлення мясцовых жыхароў. Разам з вучнямі шукаў старажытныя стаянкі людзей.

У 1964–1967 гадах Фёдар Клімчук навучаўся на завочным аддзяленні Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (гістарычны факультэт), які паспяхова скончыў.

У 1957 годзе Фёдар Данілавіч наладзіў сувязі з аддзелам дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР у Мінску. З гэтага часу па спецыяльных праграмах пачаў збіраць дыялектны, фальклорны і этнаграфічны матэрыял. 2 студзеня 1959 года ўпершыню наведаў аддзел дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства імя А. А. Патэбні АН УССР у Кіеве. У 1962 годзе наладжаны сувязі і пачалося супрацоўніцтва з Мікітам Ільічом Талстым (праўнук Л. Н. Талстога) і іншымі супрацоўнікамі Інстытута славяназнаўства і балканістыкі АН СССР у Маскве. М. І. Талсты быў кіраўніком шматлікіх навуковых экспедыцый на Палессе, якія ладзіліся з 1962 года.

У 1968–1971 гадах Ф. Д. Клімчук навучаецца ў аспірантуры пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасля яе заканчэння працуе ў гэтым інстытуце, у сектары дыялекталогіі (пасля аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі), спачатку на пасадзе малодшага, а з 6 лістапада 1981 года – старшага навуковага супрацоўніка.

Фёдар Данілавіч у 1973 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся», яму была прысвоена навуковая ступень кандыдата філалагічных навук.

Ф. Д. Клімчук – аўтар больш чым 200 прац у галіне дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, лексікаграфіі, славістыкі, фальклору, этнагенэзу, глотагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміцы. Сярод іх – манаграфія «Гаворкі Заходняга Палесся. Фанетычны нарыс». Праца прысвечана праблеме класіфікацыі гаворак гэтага рэгіёна з фактамі гісторыі. Спецыяльны раздзел прысвечаны апісанню фанетычнай сістэмы чатырох гаворак Драгічыншчыны (вв. Сіманавічы, Заяленне, Папіна, Субаты). Аўтар кніг «Новый завет. Перевод на западнополесский говор» (2010), «Пераклады з твораў Л. М. Талстога на гаворкі Палесся» (2011).

Ф. Д. Клімчук ў складзе аўтарскага калектыву ўдастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2000 года ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук за цыкл прац «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (у 5 т.).

Фёдар Данілавіч – унікальны знаўца фальклору Беларускага Палесся, ведае і спявае амаль тысячу песень. Складае вершы, напісаў аповесць “Яныс”, якая выйшла асобным выданнем у 2013 годзе. Напісаныя на традыцыйнай гаворцы жыхароў вёскі Сіманавічы ўяўляюць не толькі мастацкую, але і значную навуковую каштоўнасць. Фёдар Данілавіч працавіты, сціплы, добразычлівы, мэтанакіраваны, ініцыятыўны і выключна спагадлівы чалавек.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Трыфанава Наталля Іванаўна, бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Ф. Д. Клімчука

  1. «Жёлтые волосы» и этногенез / Ф. Климчук // Гiстарычная брама. 2010. № 1(25).

  2. Очерк древней и средневековой Пинщины / Ф. Климчук // Гiстарычная брама. 2009. № 1. С. 3–23.

  3. Дыялектнае ўзмежжа ў Ніжнім Пагарынні / Ф. Клiмчук // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгваадукацыі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай. Брэст, 20–21 сакавіка 2008 г. Брэст, 2008. Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2008. С. 35–37.

  4. Гаворкі ў нізоўях ракі Гарынь / Ф. Клімчук // Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск, 15–16 красавіка 2008 г. Мінск : ВТАА «Права і эканоміка», 2008. С. 130–135.

  5. Старадаўняя пісьменнасць і палескія гаворкі / Ф. Клiмчук // Беларуская лінгвістыка. Мiнск, 2001. Вып. 50. С. 1924.

  6. Моўная сітуацыя ў Берасцейска-Пінскім Палессі ў ХІХХХ стст. / Ф. Клімчук // Загароддзе-3 : Матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Палессе ў ХХ стагоддзі». 14 чэрвеня 2000 г., Беласток. Мінск : Тэхналогія, 2001. С. 716.

  7. Да праблемы Артаніі / Ф. Клiмчук // Славянский мир на пороге третьего тысячелетия : материалы Международной научной конференции. (Гомель, 1516 мая 2001 г.). Гомель, 2001. С. 203–205.

  8. Адлюстраванне мінулага ў народных гаворках Берасцейшчыны / Ф. Клімчук // Загароддзе – 2 : Матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Палессе – скрыжаванне культур і часу». 25–27 верасня 1999 г., Пінск. Мінск : Тэхналогія, 2000. С. 114–117.

  9. Феномен Палесся / Ф. Клiмчук // Загароддзе-1 : матэрыялы Міждысцыплінарнага навуковага семінара па пытанях даследавання Палесся (Мінск, 19 верасня 1997 г.). Мінск, 1999. С. 59.

  10. Диалектные типы Полесья на общеславянском фоне / Ф. Климчук // Славянские этюды : сборник к юбилею С. М. Толстой.Москва : Индрик, 1999. С. 214227.

  11. Диалектные типы Полесья / Ф. Климчук // Слово и культура : Памяти Никиты Ильича Толстого.Москва : Индрик, 1998. Т. 1.С. 118135.

  12. Да вытокаў фарміраваньня ўсходнеславянскіх народаў / Ф. Клiмчук // Kryuja-Крыўя, № 1(3). Менск, 1998. С. 100–148.

  13. Да праблемы старажытных беларуска-польскіх адносін / Ф. Клiмчук // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства : матэрыялы ІV Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Віцебск, 1997. Ч. 3. С. 235–236.

  14. Старажытнаруская кніжная мова і гаворкі Палесся / Ф. Клімчук // Праблемы адукацыі, навукі, культуры Беларускага Палесся : Матэрыялы навуковай канферэнцыі (22–23 лістапада 1996 г., Мазыр). Мазыр, 1996, ч. 1. С. 53.

  15. Некаторыя асаблівасці этнанацыянальнай самасвядомасці заходніх паляшукоў / Ф. Клiмчук // Форум : iнфармацыйна-культурны бюлетэнь. Менск: Эўрафорум, зіма 19951996, № 2. С. 1119.

  16. Заходнепалескі этнонім гідуны / Ф. Клiмчук // Беларусь у сістэме трансеўрапейскіх сувязяў у І тысячагоддзі н. э. : тэзісы дакладаў і паведамленняў міжнароднай канферэнцыі. Мінск, 12–15 сакавіка 1996 г. Мінск : НВФ «Vaukalaka», 1996. C. 43–45.

  17. Галосны [ü] ў брэсцка-пінскіх гаворках / Ф. Клімчук // Полісся: мова, культура, історія : матеріали міжнародної конференції. Київ, 1996. С. 57–63.

  18. Беларусы – нашчадкі банцараўцаў / Ф. Клімчук // Спадчына. 1996. № 1. С. 162–180.

  19. Старажытныя ляхі / Ф. Клімчук // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства : Матэрыялы Трэцяй міжнароднай навуковай канферэнцыі. 5–7 снежня 1994 г. Віцебск, 1994. Т. 1. С. 119–121.

  20. К вопросу об исторической интерпретации диалектных границ Брестско-Пинского Полесья / Ф. Климчук // Греко-славянское духовное единство. Донецк, 1993. С. 168171.

  21. Да пытання аб палеска-арыйскіх (інда-іранскіх) сувязях / Ф. Клiмчук // Арэалогія. Праблемы і дасягненні : тэзісы дакладаў міжнароднай навуковай канферэнцыі. 25–27 траўня 1993 г. Мінск, 1993. С. 34–35.

  22. Гомельшчына – прарадзіма этнічных беларусаў : (да пастаноўкі пытання) / Ф. Климчук // Гомельшчына: народная духоўная культура. Дыялекты. Тапанімія : матэрыялы рэгіянальнай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 850-годдзю летапіснага ўпамінання Гомеля. Гомель, 1992. С. 21–23.

  23. К генезису брестско-пинских говоров / Ф. Климчук // Проблеми української діалектології на сучасному етапі : тези доповідей і повідомлень. Житомир, 1990. С. 4950.

  24. Географическая проекция внутренней формы названия «Полесье» Ф. Климчук // Региональные особенности восточнославянских языков, литератур, фольклора и методы их изучения : тезисы докладов и сообщений ІІІ республ. конференции.Гомель, 1985. Ч. 1. С. 9396.

  25. Этногеографические представления полешуков (Западное Полесье до 1939 г.) / Ф. Климчук // Москва : Наука, 1983. С. 3941.

  26. Гаворкі Заходняга Палесся : фанетычны нарыс / Ф. Клімчук. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983. – 128 с.

  27. К истории распространения белорусских говоров в юго-восточной Литве / Ф. Климчук // Балто-славянские исследования. Москва : Наука, 1981. С. 214221.

  28. К соотношению диалектных, этнографических и археологических ареалов Брестско-Пинского Полесья / Ф. Климчук // Проблемы картографирования в языкознании и этнографии. Ленинград: Наука, 1974. С. 160166.

 

Аб жыцці і дзейнасці Ф. Д. Клімчука

  1. Міхайлаў, П. А. Даследчык палескіх скарбаў Фёдар Клімчук / Павел Міхайлаў // Роднае слова. 2015. № 2. С. 38–40.

  2. Климчук Фёдор Данилович / П. А. Михайлов // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 82.

  3. Трухан, Т. М. Фёдар Данілавіч Клімчук (Да 70-годдзя з дня нараджэння) / Т. М. Трухан // Белорусская лингвистика. Минск : Белорусская наука, 2005. Вып. 55. С. 111–113.

  4. Антропов, Н. П. К юбилею Ф. Д. Климчука. Фёдор Данилович Климчук – патриот и исследователь Полесья / Н. П. Антропов // Живая старина / Государственный республиканский центр русского фольклора. Москва, 2005. Вып. 3. С. 4748.

  5. Клімчук Фёдар Данілавіч // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА. 1997. С. 430.

  6. Кунцэвіч, Л. П. Фёдар Данілавіч Клімчук (Да 60-годдзя з дня нараджэння) / Л. П. Кунцэвіч // Белорусская лингвистика. Минск: Наука и техника, 1996. Вып. 45. С. 74.

  7. Фёдар Клімчук: «Памруць гаворкі – мова стане мёртвай…» [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www.vb.by/society/science/14129.html

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1958 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 10:31