Чацвер, 27 Жнівень 2015 15:39

3 ліпеня 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксандравіча Арахоўскага (1950–1997), пісьменніка, драматурга, мастака

Мікалай Аляксандравіч Арахоўскі нарадзіўся 3 ліпеня 1950 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яго маці Вольга Аляксееўна ўсё жыццё працавала даяркай, нават мела высокае званне – заслужаны калгаснік БССР. Бацька Аляксандр Паўлавіч у гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на фронце, затым усё жыццё аддаў калгасу.

У 1966 годзе Мікалай скончыў дзевяць класаў Сялецкай сярэдняй школы. Затым вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава на настаўніка малявання і чарчэння (1966–1968). У 1969–1971 гадах Мікола Арахоўскі служыў у Савецкай арміі пад Ленінградам. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Бярозе, Брэсце мастаком-афарміцелем, сябраваў з брэсцкім жывапісцам Іосіфам Крупскім. У 1974 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага роспісу. Вучыўся ў мастака Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі.

У 1977 годзе ў час адпачынку на рацэ няўдала нырнуў і апынуўся ў бальніцы. Малады чалавек страціў здароўе, стаў інвалідам. Усе апошнія гады жыцця ён быў прыкаваны да ложка, мужна пераносіў сваю хваробу, маляваў і пісаў. Няўрымслівы з дзяцінства характар патрабаваў дзейнасці і менавіта творчасці. У творчасці Міколы Арахоўскага яскравая адметнасць – прыхільнасць і любоў да жывапісу, графікі, чаканкі і скульптуры. Ён пісаў карціны – пейзажы, партрэты, па фармаце невялікія, бо мастак быў фізічна абмежаваны: пальцы рук у яго былі нерухомыя.

Першыя крокі ў літаратуры падтрымлівалі Алесь Петрашкевіч, Алесь Разанаў, Ніна Мацяш, Яраслаў Пархута. Пісаў вершы, апавяданні, казкі, артыкулы. Першы друкаваны твор М. Арахоўскага з’явіўся ў 1979 годзе. Публікаваўся ў бярозаўскай раённай газеце «Маяк», абласной “Заре”.

Пачаткам драматургічнай творчасці сталі п’есы для лялечнага тэатра: “Жыў-быў Шчупак”, “Міль і яго сябры” і інш. М. Арахоўскі не проста пісаў, а ўяўляў іх, “разыгрываў” сцэна за сцэнай. У 1986 годзе напісаў драму «Напярэдадні», якая была выдадзена асобным выданнем, а пастаўлена ў 1991 годзе Бярозаўскім народным тэатрам. Таксама выконвалася на Беларускім радыё (1990–1992). Трагікамедыя «Машэка» (1988) пастаўлена Брэсцкім абласным драматычным тэатрам (1989), паводле яе ў 1990 годзе створаны тэлеспектакль.

П’еса «Ку-ку» (1991) пастаўлена тэатрам-лабараторыяй беларускай драматургіі «Вольная сцэна» (1992), адзначана першай прэміяй Рэспубліканскага конкурсу драматургіі. Назва драмы двухсэнсоўная. “Ку-ку” перш за ўсё – спеў зязюлі, а ў англійскай мове азначае яшчэ вар’яцтва, душэўную хваробу. Драма Міколы Арахоўскага набывае прыкметы філасофскай “антыдрамы” і антыўтопіі – папярэджавае пра магчымасць дэгуманізацыі, распаду маралі, калі людзі забудуцца на такія простыя грамадскія “рэгулятары”, як давер, спагада, разуменне. Галоўная думка гэтага твора заключалася ў тым, што ў чалавека павінны быць чыстымі не толькі справы, але і думкі.

У снежні 1991 года М. Арахоўскі быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У сваіх творах малады драматург закранаў вострыя праблемы грамадства: усёдазволенасць чыноўнікаў, здрадніцтва, хабарніцтва і інш.

У 1997 годзе драма М. Арахоўскага «Лабірынт» была надрукавана ў часопісе «Крыніца», на жаль, ужо пасля смерці аўтара. П’еса была пастаўлена рэжысёрам В. Мазынскім на семінары-лабараторыі беларускай драматургіі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Мікола Арахоўскі – лаўрэат тэатральнай прэміі імя Кандрата Крапівы (1997), якую яму прысудзілі за п’есу «Лабірынт».

Цяжкая хвароба спыніла яго творчы ўзлёт. Мікола Арахоўскі памёр 10 красавіка 1997 года. Рашэннем Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў № 63 ад 26 мая 2011 года імем пісьменніка названа вуліца ў г. Бярозе.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Віскова Вольга Сяргееўна, гал. бібліёграф

 

Творы М. Арахоўскага

1.    Лабірынт : [п’еса] / М. Арахоўскі // Сучасная беларуская драматургія : традыцыі і наватарства / уклад. і прадм. П. Васючэнкі. Мінск : Сэр-Віт, 2003. С. 457–507.

2.    Лабірынт : [п’еса] / М. Арахоўскі // Крыніца. 1997. № 4. С. 31–59.

3.    Ку-ку : драма ў дзвюх дзеях / М. Арахоўскі // Сучасная беларуская п’еса. Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. С. 248–285.

4.    Вёска ўсё ведае, усё разумее : [замалёўкі з натуры] / М. Арахоўскі // Свабода. 1996. 12 красавіка. С. 8.

5.    Першы Рым : апавяданне / М. Арахоўскі // Маяк (Берёза). 1995. 3 января.

6.    Напярэдадні : [урыўкі з драмы] / М. Арахоўскі // Берасцейскія карані : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1993. С. 130–140.

7.    Калі дракон прачнуўся : [п’еса] / М. Арахоўскі // Свецяць, свецяць зорачкі… : п’есы для лялечных тэатраў. Мінск, 1993. С. 71–82.

8.    Машэка : трагікамедыя / М. Арахоўскі // Сучасная беларуская п’еса / склад. М. Марчук. Мінск, 1992. С. 84–127.

9.    Ку-ку : драма ў дзвюх дзеях / М. Арахоўскі // Тэатральная Беларусь. 1992. № 1. С. 3–18.

10.Мова : [верш] / М. Арахоўскі // Заря. 1991. 11 сентября.

11.Жыў-быў шчупак : казка / М. Арахоўскі // Маяк коммунизма (Берёза). 1989. 25 мая.

12.Напярэдадні : драма / М. Арахоўскі. – Мінск, 1988. – 64 с.

 

Аб жыцці і творчасці М. Арахоўскага

1.    Араховский Микола // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 26.

2.    Мікола Арахоўскі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 57.

3.    Арахоўскі Мікалай Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Кн. 1. С. 49.

4.    Мікола Арахоўскі // Беларуская літаратура : XIXX ст. Мінск : ТАА “Аверсэв”, 1999. С. 332–333.

5.    Арахоўскі Мікола // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 1. С. 455.

6.    Арахоўскі Мікола // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 6. С. 542.

7.    Ляшук, В. Я. Арахоўскі Мікола // Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск, 2008. С. 298–300.

8.    Мікола Арахоўскі // Сучасная беларуская драматургія : традыцыі і наватарства. Мінск, 2003. С. 456.

9.    Гісторыя беларускай літаратуры XXстагоддзя : у 4 т. Т. 4, кн. 2. 1986–2000 / НАН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – Са зместу: М. Арахоўскі. – С. 108–110.

10. Мамачкін, Д. Феномен Міколы Арахоўскага / Дзмітрый Мамачкін // Берасцейска-Пінскае Палессе: мова, літаратура, гісторыя : матэрыялы навук. канферэнцыі / БрДУ. Брэст, 2002. С. 25–29.

11. Дабрыніна, В. Яго душа не ведала спачыну : памяці майго земляка Міколы Арахоўскага / В. Дабрыніна // Маяк (Берёза). 2002. 4 мая. С. 3.

12. Бельскі, А. Мікола Арахоўскі : [аб п’есе М. Арахоўскага “Ку-ку”] / А. Бельскі // Сучасная літаратура Беларусі : дап. для настаўнікаў. Мінск : ТАА “Аверсэв”, 2000. С. 108.

13. Жуковіч, М. Яго душа не ведала спачыну : [аб жыцці і творчасці М. Арахоўскага] / Мікола Жуковіч, Юлія Залеўская, Кацярына Лойкуц, Сяргей Грыцук // Маяк (Берёза). 2015. 15 апреля. С. 5; 29 мая.

14. Драган, А. Жыве ў памяці і слове : [пра вечар памяці М. Арахоўскага ў Сялецкай сельскай бібліятэцы] / Ала Драган // Маяк (Берёза). 2010. 28 июля.

15. Драган, А. Імгненні, пакладзеныя на словы... : літаратурна-паэтычны трыпціх па творах А. Разанава, М. Арахоўскага, В. Супрунчука / Ала Драган // Бібліятэка прапануе. 2009. № 10. С. 9–12.

16. Дабрыніна, В. Яго душа не ведала спачыну : [памяці М. Арахоўскага] / Валянціна Дабрыніна // Маяк (Берёза). 2002. 4 мая. С. 3.

17. Сяленя, Я. Драматург з правінцыі : [аб жыцці і творчасці М. Арахоўскага] / Яўген Сяленя // Беларусь. 2001. № 3. С. 20–22.

18. Гаробчанка, Т. Яго шлях да ісціны : [пра М. Арахоўскага] / Таццяна Гаробчанка // Беларусь. 2001. № 3. С. 21–22.

19. Гаравая, М. Ён нам не толькі жаль пакінуў…” [аб вечарыне, прысвечанай памяці М. Арахоўскага] / Маргарыта Гаравая // Маяк (Берёза). 2001. 24 января. С. 2.

20. Шукаючы сябе : [да 50-годдзя з дня нараджэння М. Арахоўскага] // ЛіМ. 2000. 18 жніўня. С. 12.

21. Аксенiн, С. Напiсанае застаецца : [пра вечар да 50-годдзя з дня нараджэння драматурга М. Арахоўскага ў в. Сялец Бярозаўскага раёна] / С. Аксенін / ЛіМ. 2000. 14 лiпеня. С. 3.

22. Шарай, І. “А ўсё-такі не трэба гучных слоў” (Міколу Арахоўскаму) : [верш] / І. Шарай // Дзядзінец : Паэзія Берасцейшчыны. Брэст, 1999. С. 254.

23. Мацяш, Н. “Вось і вычарпаліся й пакуты…” : [верш, прысвечаны М. Арахоўскаму] // Мацяш, Н. Душою з небам гаварыць : выбраная лірыка / Ніна Мацяш. Мінск, 1999. С. 246.

24. Барысюк. У. Горкая радасць : [лаўрэатам літ. прэміі часопіса “Крыніца” за 1997 г. стаў М. Арахоўскі] / Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна. 1998. 10 студзеня.

25. «Лабиринт» на гребне успеха : [премия журнала «Крыніца» присвоена М. Ореховскому за пьесу «Лабиринт»] // Вечерний Брест. 1998. 16 января.

26. Мазынскі, В. Жыццялюб : [успаміны пра М. Арахоўскага] / В. Мазынскі // ЛіМ. 1997. 18 красавіка. С. 15.

27. Мацяш, Н. Бывай! : [верш аб Міколе Арахоўскім] / Ніна Мацяш // Маладосць . 1997. № 8. С. 112; Мацяш, Н. Палёт над жытам : вершы / Н. Мацяш. Брэст, 1997. С. 27.

28. Ён выйшаў з лабірынту : [памёр Мікалай Арахоўскі] // Вечерний Брест. 1997. 15 апреля. С. 4.

29. Мікалай Арахоўскі : [некралог] // ЛіМ. 1997. 18 красавіка. С. 15.

30. Карпеш, Р. Прерванный полёт : [проН. Ореховского] / Розалия Карпеш, Анатолий Гурин // Вечерний Брест. 1997. 8 апреля. С. 2.

31. Сяленя, Я. Ідзе адлік : за годам год : [пра жыццё і творчасць М. Арахоўскага] / Я. Сяленя // Маяк (Берёза). 1996. 26 октября.

32. “Жывая вада” – для дзяцей : [пра п’есу М. Арахоўскага “Міль і яго сябры”] // Народная трыбуна. 1996. 11 мая. С. 4.

33. Сабалеўская, Т. П’еса і спектакль : [пра спектакль Дзяржаўнага тэатра-лабараторыі “Вольная сцэна” па п’есе М. Арахоўскага “Ку-ку”] / Т. Сабалеўская // Тэатральная Беларусь. 1992. № 4. С. 43–44.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 4758 разоў Апошняя змена Аўторак, 12 Май 2020 09:53