Спадчына: Алякумаў Іван Міхайлавіч
Аўторак, 09 Красавік 2024 10:00
6 жніўня 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Алякумава (1924–2023), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Іван Міхайлавіч Алякумаў нарадзіўся 6 жніўня 1924 г. у раённым цэнтры Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці ў сялянскай шматдзетнай сям’і. Бацька, Міхаіл Паўлавіч Алякумаў, у 1930-я гг. быў актыўным удзельнікам будаўніцтва калгасаў, у ліку першых аддаў быкоў і каня. Маці, Марфа Пятроўна, займалася гаспадаркай, а калі ў 1936 г. памёр муж, ва ўзросце 36 гадоў засталася ўдавой з чатырма непаўналетнімі дзецьмі, Івану давялося нароўні са старэйшымі дапамагаць ёй. 10 чэрвеня 1942 г. атрымаў атэстат сталасці, учарашняга школьніка чакала служба ў Чырвонай арміі.