Спадчына: Аркестр рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы
Серада, 15 Студзень 2020 13:59
2020 г. — 70 гадоў з пачатку стварэння заслужанага аматарскага аркестра рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы (1950)
Заслужаны аматарскі аркестр рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы — адзін з найстарэйшых творчых калектываў сярэдніх навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Быў створаны ў 1950 г. пры Брэсцкім музычным вучылішчы, напачатку па складзе быў падобны хутчэй на ансамбль. Яго стваральнік і першы кіраўнік — выкладчык Міхаіл Рыгоравіч Солапаў.