Спадчына: Астрамечаўская Міхайлаўская царква
Пятніца, 21 Май 2021 09:16
2021 г. — 175 гадоў з часу пабудовы Свята-Міхайлаўскай царквы ў в. Астрамечава (Брэсцкі р-н; 1846), помніка архітэктуры з рысамі стылю позняга класіцызму
Свята-Міхайлаўская царква пабудавана ў цэнтры вёскі Астрамечава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) на месцы спарахнелай драўлянай, якая пабудавана ў 1720 г. на сродкі канюшага (стольніка) ваяводства Берасцейскага Міхаіла Станіслава Сузіна. Маёнтак Сузіных знаходзіўся ў Астрамечаве з пачатку ХVII ст. Будаўніцтва новага мураванага храма пачалося ў 1840 г. на сродкі памешчыцы Ганны Сузін (па мужу Швыкоўскай) і ахвяраванні прыхаджан.