29 снежня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мілана Георгіевіча Настасіча (1923–1999), удзельніка Другой сусветнай вайны, военнага лётчыка, першага камандзіра 65-га Кобрынскага верталётнага палка
На працягу чатырох дзесяцігоддзяў жыццё Кобрына было непарыўна звязана з лёсам размешчанага тут верталётнага палка. У мінулым гэта быў асобны верталётны полк ВПС СССР і найстарэйшы верталётны полк у Беларусі. Першым яго камандзірам (унікальны выпадак у гісторыі савецкай авіяцыі) стаў сербскі лётчык падпалкоўнік Мілан Настасіч, які ўзначальваў полк з 1962 г. па 1970 г. Менавіта Мілан Георгіевіч Настасіч стаяў ля вытокаў фарміравання 65-й транспартна-баявой верталётнай базы.
10 лютага 2020 г. — 145 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Іосіфавіча Главінскага (1875–1935), лейтэнанта расійскага флоту, героя абароны Порт-Артура (Руска-японская вайна 1904–1905 гг.)
Дзмітрый Іосіфавіч Главінскі нарадзіўся 10 лютага 1875 г. у сяле Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Прызваны на ваенна-марскую службу ў 1896 г. Ва Уладзівастоку скончыў мараходныя класы па штурманскай спецыяльнасці. У 1900–1901 гг. удзельнічаў у ваенных падзеях у Кітаі, за што быў узнагароджаны медалём.