Спадчына: Брэсцкая дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў імя А. А. Алонцава
Панядзелак, 13 Люты 2017 09:58
Верасень 2016 г. – 40 гадоў з часу адкрыцця Брэсцкай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў імя А. А. Алонцава (1976)
Дзіцячая мастацкая школа горада Брэста была адкрыта ў верасні 1976 года па ініцыятыве мастака Аляксандра Аляксандравіча Алонцава (1941–2013), які і стаў яе першым дырэктарам і выкладчыкам. У тым, што такая школа з’явілася, заслуга таксама тагачаснага начальніка аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама Паўла Андрэевіча Жмайліка (1931–2007). Гэта была першая ў Беларусі дзіцячая мастацкая школа, у сярэдзіне 1980-х у рэспубліцы было ўжо 20 падобных школ.