Спадчына: Брэсцкі камбінат «Мастацтва»
Пятніца, 27 Сакавік 2020 15:52
28 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Марата Рыгоравіча Клімава (1940–2019), мастака ў вобласці манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу
Марат Рыгоравіч Клімаў нарадзіўся 28 лютага 1940 г. у вёсцы Выганашчы Косаўскага раёна (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Вёска сярод балот Беларускага Палесся, побач з возерам Выганашчанскае, цяпер там гідралагічны заказнік «Выганашчанскае». Пэўна, маляўнічыя родныя мясціны і натхнілі Марата на цікавасць да выяўленчага мастацтва.