Спадчына: Варвашэвіч Мікалай Фёдаравіч
Серада, 08 Кастрычнік 2014 12:20
10 кастрычніка 2014 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Варвашэвіча (1934–2001), рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі
Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч нарадзіўся 10 кастрычніка 1934 года ў вёсцы Раздзялавічы Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці). Бацькоў сваіх Мікалай Варвашэвіч не памятаў, іх знішчылі немцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сіроцкі лёс закінуў яго спачатку ў Целяханскі дзіцячы дом, а затым да цёткі ў Ленінград.