2018 г. — 75 гадоў з пачатку выдання газеты «За Родину» (1943–1944), органа Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта
У ліпені 1943 г. па ўказанні ЦК КП(б)Б на базе міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі» (арганізаваны 12 мая 1942 г.) быў створаны Брэсцкі абласны антыфашысцкі камітэт, які працаваў пад кіраўніцтвам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Сакратаром антыфашысцкага камітэта быў Іосіф Паўлавіч Урбановіч (1907–1944), яго намеснікам, другім сакратаром — Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (1899–1985). Камітэт знаходзіўся ў распалажэнні партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі Брэсцкага злучэння. Вёў арганізацыйную і палітыка-масавую работу па ўзмацненні барацьбы насельніцтва і партызанскіх атрадаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні вызвалення Брэстчыны ад акупантаў камітэт аб’ядноўваў у 11 раённых арганізацыях 422 ячэйкі, якія налічвалі 1 893 падпольшчыкаў.
4 верасня 2013 г. – 450 гадоў з часу выдання ў Брэсцкай друкарнi “Бiблii” (“Брэсцкая Бiблiя”, “Радзiвiлаўская Бiблiя”; 1563), помнiка кнiгадрукавання на Беларусi
Выдадзена ў 1563 годзе ў Брэсце на сродкi Мiкалая Радзiвiла Чорнага (1515–1565), старасты берасцейскага, аднаго з кiраўнiкоў кальвiнiстаў у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. На той час была адным з лепшых выданняў у ВКЛ i Польшчы.
Брэсцкая Бiблiя, помнiк польскамоўнага кнiгадрукавання на Беларусi (1563)
Выдадзена ў 1563 г. у Брэсце на сродкi Мiкалая Радзiвiла Чорнага, старасты берасцейскага, аднаго з кiраўнiкоў кальвiнiстаў у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм.