2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Мікалаевіча Шыкалая (1939), гаспадарчага дзеяча, заснавальніка вытворчага кааператыва «Моталь» (Іванаўскі р-н; 1990)
Сцяпан Мікалаевіч Шыкалай нарадзіўся ў 1939 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Мікалай Фёдаравіч Шыкалай, загінуў на фронце, калі Вялікая Айчынная вайна ўжо набліжалася да канца — 27 сакавіка 1945 г. у Польшчы. Чатырнаццацігадовым хлопчыкам Сцяпан Шыкалай пачаў сваю працоўную дзейнасць — падсобным рабочым у каўбасным цэху райспажыўсаюза.
8 кастрычніка 2019 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Шыкалая (1964), старшыні вытворчага кааператыва «Моталь» (з 2006 г.), дэпутата абласнога Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці
Мікалай Сцяпанавіч Шыкалай нарадзіўся 8 кастрычніка 1964 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-электрамеханік. З 1987 г. працаваў старшым энергетыкам Іванаўскага міжкалгаснага лясгаса. З 1988 па 1991 гг. — вадзіцель вытворчага кааператыва «Моталь», з 1993 па 2006 гг. — галоўны інжынер ВК «Моталь».