Спадчына: Віскулі
Серада, 07 Красавік 2021 11:56
8 снежня 2021 г. — 30 гадоў з дня сустрэчы лідараў Беларусі, Расіі і Украіны ў Белавежскай пушчы (1991), на якой была ўтворана Садружнасць Незалежных Дзяржаў
У Дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадарцы «Белавежская пушча» летам 1957 г. ва ўрочышчы Віскулі (Шарашоўскі сельсавет Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) пачалося будаўніцтва ўрадавай паляўнічай сядзібы «Віскулі». Узводзілі «паляўнічы дом» па загадзе Першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова. Будаўніцтва даручылі міністру прамысловага будаўніцтва БССР І. М. Жыжалю. Галоўны інжынер будоўлі — Уладзімір Іванавіч Гардзецкі з будтрэста № 8 г. Брэста. Нагляд за будаўніцтвам вёў першы сакратар Брэсцкага абкама КПБ П. М. Машэраў.